бясплатна, за чужы кошт. Сёньня папало на дурнічку выпіць – Лёнік сына замочваў.
Старына Маст. Вар. на дурніцу (на дурнічку).
ДУРНОГА. Падвесці пад дурнога хату. Няўхв. Паставіць каго-н. у цяжкае, няёмкае
становішча. Чакала, спадзяваласа, што прывязе дроў, та і ціпер яшчэ чакаю – падвёў пад
дурнога хату. Бабіна Гродз. Падвесці пад дурнога хату. Пушча Ліпічанская Дзятл.
(ППФВ, 49). Падвесці пад дурнога хату. Пракопавічы Гродз. (СНМ, 189).
Як у дурнога фанцікаў. Няўхв. Вельмі многа чаго-н. у каго-н. Ні прыбядняйся, у цібе
грошай як у дурнога фаньцікаў. Індура Гродз. У цябе грошай як у дурнога фанцікаў. Лунна Маст.
ДУРНОЕ. Кінь дурное. Не гавары, не рабі глупства. Ай, кінь дурноё, хто табе сёньня
бяслатно што зробіць. Бабіна Гродз. Кінь дурноя, будзім жыць – нешта будзіць. Яцыны
Астр. Кінь дурное з гэтым вышываньнем: зара без вачэй застанешся. Слепішся цэлымі
днямі. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 62).
ДУРНОМУ. Як дурному стрэліць захацелася. Гумар. Вельмі моцна (захацелася чаго-н.).
Выпіць захацелася як дурному стрэліць. Бабіна Гродз.
ДУРНЫ. Біць як дурны ў дзверы. Няўхв. Стаяць цвёрда на сваім, не зважаючы ні на
што. Ты лепш людзей паслухай, што яны радзяць, а ні бій як дурны ў дзьверы. Алекшыцы
Бераст. Перш як жаніцца, ты паслухай, што людзі пра яе кажуць, ня бі яг дурны ў дзверы.
Гудзяняты Іўеў. (СГВ, 579).
Рваць як дурны ганучы. Іран. Вельмі хутка ўцякаць. Ухапіў ён кала – і на нас. То
мы рвалі як дурны ганучы, хто куды. Тракелі Астр.
Ці дурны ці з Баяр. Абур. Бесталковы, неразумы. Ці ты дурны ці з Баяр!.. Такі
кавалак сала ў сьметнік выкінуў. Яго ш яшчэ можно есьці, на тыдзянь хваціло п.
Навумавічы Гродз. ● Баяры – назва вёскі ў Гродзенскім раёне.
Ці дурны ці з Ёдзіч. Асудж. Бесталковы, неразумны. Як паслухаю яго, то думаю, ці
дурны ці зь Ёдзіч. Алекшыцы Бераст. Ці ты дурны ці ты з Ёдзіч? Клюкоўцы Бераст.
(ППФВ, 69). ● Ёдзічы – назва вёскі ў Бераставіцкім раёне.
Ці дурны ці каля дурнога круціўся. Груб. Неразумны. Выказванне грубых,
абразлівых адносін да асобы. Ці ты дурны ці каля дурнога круціўся, што гаворыш такое
глупства! Вішнева Смарг.
Ці дурны ці ў дурнога на кватэры. Груб. Неразумны. Выказванне грубых,
абразлівых адносін да асобы. Што ты нясеш, ты хоць думаеш, што ты нясеш?!. Ці ты
дурны ці ў дурнога на кватэры, чорт цібе знае! Гарадзечна Навагр.
Як дурны да мыла дапасці. Іран.-асудж. З прагнасцю. Дапаў як дурны да мыла да
гэтае гарэлкі, цяпер сьвет чалавеку нямілы. Баранавічы Карэл.
Як дурны з варотамі хадзіць, насіцца і пад. Іран. Бяссэнсава, недарэчна. Не насіся як
дурны з варотамі! Пастаў вядро на места. Ласі Астр.
Як дурны з ганучаю хадзіць, насіцца і пад. Іран. Бяссэнсава, недарэчна. Швэндаяся
як дурны з ганучаю, памох бы хоць бацьку. Студзенікі Свісл.
Як дурны з граблямі хадзіць, насіцца і пад. Іран. Бяссэнсава, недарэчна. Што ты
тут ходзіш як дурны з граблямі! Шчорсы Навагр.
Як дурны з дзвярамі (-ыма) хадзіць, насіцца і пад. Іран. 1. Бяссэнсава, недарэчна.
Звечару залье сьлепакі, а ўраньні лазіць як дурны зь дзьвярамі, усе шукая нечага. Дварэц
Дзятл. Мушчыны цэлы дзень косяць, а ён цягаецца як дурны зь дзьвярыма. Грынкі Свісл.
Што ты ходзіш туды-сюды як дурны з дзьвярамі! Вольна Бар. 2. Незаслужана
ўдзяляючы шмат увагі каму-, чаму-н. Што ты носіся з гэтаю ксёншкаю як дурны зь
дзьвярыма! Дамейкі Лід. Што ты носіся з гэтым зэдлям як дурны зь дзьвярыма! Кінь ты
яго, ляхчэй зрабіць новы. Завідзіненты Астр. Чаго ты носіся як дурны зь дзьвярыма з
гэтай торбай. Сянькоўшчына Сл. Не насіся ты як дурны зь дзьвярыма з гэтым клункам.
Палажы яго на паліцу ды ўсё. Дзеравянчыцы Сл. Насілася зь вядром як дурны зь
дзьвярамі, ні ведала, куды падзець. Жупраны Ашм
11 👁