Як дурны з драбінамі хадзіць, насіцца і пад. Іран. Бяссэнсава, недарэчна. Рабіў бы што, а то ходзіш як дурны з драбінамі без дзела. Шчорсы Навагр. Як дурны з торбай хадзіць, насіцца і пад. Іран. Бяссэнсава, недарэчна. Успакой ты яго, а то носіцца тут як дурны с торбай. Карабы Ашм. Як дурны мыла напіцца, набрацца і пад. Асудж. Вельмі многа, празмерна. Набраўся як дурны мыла, аж дарогі перат сабой ні бачыць. Талькаўцы Ваўк. Ну й напіўся, як дурны мыла, праз вушы лезя. Семярэнкі Маст. Як дурны на памінках есці, наесціся і пад. Няўхв. Залішне, больш як трэба. Віця як выпя чарку, та есьці як дурны на памінках. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 85). Не, не, боляй нічога ні хачу і ні буду. І так наеўся як дурны на памінках. Русацін Карэл. (ЗНФ, 85). Вар. як дурань (дурны) на памінках. Як дурны па полі бегаць і пад. Здзек. Без патрэбы, дарэмна. Чаго як дурны па полі лётаяш?! Усё роўна нічога не знойдзеш. Пеляса Воран. Як дурны са ступай насіцца. Незаслужана ўдзяляючы шмат увагі каму-, чаму-н. Ат, носіцца яна са сваім Алесям як дурны са ступай. Семернікі Ашм. (СГВ, 614). Ты з гэтым венікам носісься як дурны са ступай. Гальшаны Ашм. Як дурны ў малінах крычаць. Іран.-асудж. Вельмі моцна. Чаго крычыш як дурны ў малінах?! Гэта табе ні ў горадзі, тут храм прыроды. Малая Жорнаўка Гродз. Як дурны ў табліцу глядзець. Груб. Тупа, не разумеючы ці не хочучы разумець. Я яму тлумачу, а ён глядзіць як дурны ў табліцу, ні даходзіць. Тракелі Воран. ДУРНЫХ. За сем дурных рабіць, працаваць. Няўхв. Вельмі напружана, заўзята, высільваючыся. Аля ш сёдня змарылася, за сем дурных рабіла, цэлу дзялку лёну сарвала. Галімаўшчына Іўеў. (ЗНФ, 33). Рабіў за сем дурных. Двоя коней, і арэ – пара верня. Уселюб Навагр. Вар. за сем дурных (дурняў). Няма дурных. Выкл. Выказванне нязгоды з кім-н., непадпарадкавання каму-н. Ціпер я яго і бліско да хаты ні патпушчу, німа дурных. Бабіна Гродз. Больш грошай ні пазычу, німа дурных. Віцькі Гродз. (СНМ-2, 149). Як два дурных разумны. Іран.-абраж. Зусім не (разумны). Ты такі разумны як два дурных. Лунна Маст. Вар. як сто (два) дурных. Як сто дурных разумны. Іран.-абраж. Зусім не (разумны). Аёй, кап ні ты, ні ведаю, што рабілі п... І як ты толькі дагадаўся?.. Але ж разумны! Як сто дурных... Першамайск Шчуч. Што яму ні даказвай, усяроўна сваё гне, разумны як сто дурных. Дзераўная Сл. Ты разумны як сто дурных, мусі, разумнейшаго німа на сьвеці. Дабраволя Свісл. Разумны ты як сто дурных, та й ні ведаяш нічагусянькі. Талькаўцы Ваўк. Вар. як сто (два) дурных. ДУРНЯ. Дурня клеіць. Няўхв. 1. Гультаяваць, марнаваць час, рабіць не тое, што трэба. Кап хацеў, мог бы даўно сена прывясьці, а то дурня некага клеіш. Валэйшы Воран. Тры гады дурня клеіў у вучылішчы і нічаму ні навучыўся. Малятычы Шчуч. Іх паслалі памагаць, а яны там дурня клеяць. Улезлы Ваўк. 2. Выдурняцца, весці сябе несур'ёзна. Што ты дурня клеіш, як это ты гаворыш абы-што! Краскоўскія Горы Навагр. Чаго ты сь сябе ўсё дурня клеіш, аж брытко глядзець! Ятвезь Ваўк. Ты дурня ні клей. Паймі, што гэта сур'ёзна. Алекшыцы Бераст. Дурня корчыць. Няўхв. Выдурняцца, весці сябе несур'ёзна. Хваціць дурня корчыць, раскажы, як усё было. Косцевічы Ваўк. Дурня корчыць. Цвіклічы Гродз. (СНМ, 182). На дурня. Няўхв. Хітруючы, нічога не робячы. Прыстроіўся ў Партугаліі на дурня. Янчукі Шчуч. (ХБД, 477). Як у дурня ў торбе дзе. Няўхв. У беспарадку, усё параскідана дзе-н., у чым-н. Што ты тут усё параскідала, ніякаго паратку, на стале як у дурня ў торбі. Стокі Свісл. ДУРНЯЎ. За сем дурняў. Няўхв. 1. есці і пад. Уволю, не абмяжоўваючы сябе. Як сеў за стол, дык жарэ за сем дурняў. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 33). Так прагаладаўся за дзень, што яму ціпер толькі давай, за сем дурняў зьесць. Морына Іўеў. (ЗНФ, 33). 2. рабіць і пад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзна, сурёзна
10 👁