Вельмі напружана, заўзята. Пасядзеў бы мінутку, што ты за сем дурняў робіш? Збочна Сл. (ЗНФ, 33). Вар. за сем дурных (дурняў). ДУРУ. З дуру з'ехаць. Няўхв. Паводзіць сябе неразумна. Хіба ты з дуру з'ехаў, што чуць ні ў поўнач недзі зьбіраяса?! Гудзевічы Маст. ДУРЫ. Да ду´ры. Вельмі многа. Як пайшоў у Мох, то падбярозавікаў там да дуры. Бачыш, і на балоце сталі расьці. Косцевічы Астр. Навыбіраў у гародзі гуркоў да дуры. Ні ведаю, куды іх усе падзець. Каменка Шчуч. Людзей там было да дуры. Брузгі Гродз. ДУРЫКІ. Выбіць (выгнаць) дурыкі каму. Паграж. Правучыць каго-н., сілай, пагрозай прымусіць паводзіць сябе па-іншаму. Ат, не хоча зусім вучыцца. Каб добры бацька быў, узяў рамень ды выбіў бы яму дурыкі ўсе. Сурынка Сл. Зара як дам у каршэль, дык усе дурыкі выганю. Сурынка Сл. ДУСТАМ. Як пад дустам паціхнуць. Іран. Прыгнечана, у засмучаным стане. Што вы, дзяўчата, паціхлі як пад дустам? Давайця засьпяваям! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 91). Скучно было на вечары, усе сядзелі, як пад дустам паціхшы. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 91). ДУСТУ. Торба дусту. Няўхв. Шкоднік, які выклікае толькі клопаты. Часцей пра дзяцей. Гэта не дзіця, а торба дусту. Атвержычы Стол. ДУХ. Адвесці дух. Зрабіць кароткі перапынак, перадышку. Аччапіся, дай хоць трохі адвесьці дух. Мілявічы Маст. Нарабіўся, цяпер можаш і дух адвесьці. Рудаўка Сл. Бывала, сядзяш за кросна і цалюткі дзень сядзіш. Адвядзеш дух і зноў за сваё. Дашкавічы Свісл. (ЗНФ, 15). Аж дух вылазіць у каго. Хто-н. адчувае стому, знясіленасць пасля хады, бегу. Покуль зайду ў магазін і назат прыйду, то аш дух вылазіць. Монькавічы Маст. Вар. аж дух лезе (вылазіць). Аж дух заняло (зойме) каму. Стала цяжка дыхаць. Ішла па дарозі, дык нешта як кальнула зь левага боку, аж дух заняло мне. Пагранічны Бераст. Паліцман як пацсадзіў куксача пад дыхавіцы, та аж дух заняло. Каленікі Гродз. (СНМ, 75). Так бегла, аж дух заняло. Любянцы Воран. (СГВ, 588). Дух мне заняла. Новікі Гродз. (СПЗБ-2, 235). Яскерам [ястрабком – палявой травой] аблажы, так аж дух табе зоймя. Чэхі Астр. (МСГВ, 575). Нешто як шасня ў кустах, та ў міне аж дух заняло. Сухая Даліна Гродз. (СНМ-2, 68). Аж дух лезе ў каго. Хто-н. адчувае стому, знясіленасць пасля хады, бегу. Аш дух лезя, покуль с касьцёла прыходзіш, зусім ужо ні магу. Пеляса Воран. Вар. аж дух лезе (вылазіць). Аж дух прэ з каго. Хто-н. вельмі моцна знемагаецца, высільваецца (ад фізічнай нагрузкі). Хай яго з гэтым сенам, пакуль вырабіш, то аж дух прэ. Падбалоцце Зэльв. Вар. аж духі пруць (прэ, пёрла); аж дух прэ. Дух адвесці. Гл. адвесці дух. Дух адцягнуць. 1. Аддыхацца. Так ляцела, што ні магу дух ацьцягнуць, а ты прыстаеш. Конна Зэльв. (ЗНФ, 29). Кілаграм трыццаць ягат з лесу прынясла, то й духу ні ацьцягня. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 29). Пачакай, ні бяжы так хутка, ужэ духу ні ацьцягну. Купры Шчуч. 2. Зрабіць кароткі перапынак, перадышку. Я ш так замэнчылася, дух ацьцягнуць трэба, прылягу трохі. Вярэйкі Ваўк. (ЗНФ, 29). Дай ты мне хоць трохі дух ацьцягнуць, тады раскажу. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 29). Дух вон. Жыццю канец. Ляцела ш гэта я, ляцела, аш, здэцца, дух ужэ весь вон, але ш такі дабегла, на хаду ўскочыла. Муляры Дзятл. (СБНФ, 80). Дух вон і кішкі на тэлефон каму. Хто-н. будзе сурова пакараны. Гітлеру дух вон і кішкі на тэлефон. Эйгерды Іўеў. (ППФВ, 16). Дух вылазіць (вылез, вылезе) з каго. Хто-н. вельмі знясіліўся, знямогся (ад хуткай хады, цяжкай працы і пад.). Ні йдзі ты гэтак хутка, а то зь міне ўжэ дух вылазіць. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 29). Ах, Божа, дух выляс, пакуль даляцела да машыны. А што ш пат старасьць будзя? Талмінава Ашм. (ЗНФ, 29). Пакуль адна скаплю [зграбу ў копы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехаць, зехаў
7 👁