сено, дык дух зь міне вылязе. Німа каму памахчы. Куцавічы Карэл. (ЗНФ, 29). Ні магу ўжо
далей бехчы, дух вылазіць з мяне. Залесаўцы Навагр. (СГВ, 588).
Дух выпер з каго. Груб. Хто-н. памёр. Яго білі да тых пор, пакуль дух зь яго ні выпяр.
Аляксандраўшчына Зэльв.
Дух выскачыць з каго. Будзе канец каму-н. Так ужэ спяшаўсё, што думаў, дух
выскачыць, ні ссапціся цяперака. Грабава Зэльв. (НС-ць, 22).
Дух ды пятух у каго. Хто-н. вельмі бедны, у каго-н. нічога няма з маёмасці. Што ў
мяне было, нічого ні было – дух ды пятух. Але нек жылі. Пасінічы Сл. Што ў цябе ёсьць?
Дух ды пятух. Вялікая Бераставіца Бераст. Якая ў яго гаспадарка?.. Смяесса хіба. Дух ды
пятух. Сапоцкін Гродз.
Дух забівае (забіла, заб'е). 1. каму. Цяжка дыхаецца (ад празмернай фізічнай
нагрузкі, хвалявання, перажывання, хваробы і пад.). Німа ўжэ здаровя, ні магу ісьці – дух
забівая. Маркішы Гродз. Покуль дайдзеш да магазіна – дух забівая. Гэта ш падумай,
бліскі сьвет. Сурынка Сл. Ён удушлівы. Яму дух забівая. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 181).
Толька аднясьлі адно, другі дзяцька ідзець і кажыць, што мы яшчэ быўшы і ў яблыках.
Тут нам і дух забіла, мы пашлі, сабралі яблыкі і тожа панясьлі назат. Кямелішкі Астр.
(ДМГ, 128). Токі дух яму забіла, сьлёзы пырснулі з вачэй: «А бадай яе спаліла! Сьнегу,
хлопчыкі, хуччэй!» Голдава Лід. (ДМГ, 233). Німа чым дыхаць, дух заб'е. Старыя Смільгіні
Воран. (СПЗБ-2, 182). Я, як быў малады, адзін такую дзяравяку на сані лажыў, а цяпер
толькі нагнесься падняць што, дак забье дух, што і адагнуцца цяжко. Беражна Карэл.
(НС-ць, 51). 2. Рэзка, непраемна пахне. Зноў печка курэла, ні магу зайсьці ў хату, дух
забівае. Алекшыцы Бераст. 3. Вельмі прыемна пахне. Як панюхаяш бэзу, дух забівая, так
хораша. Дзеравянчыцы Сл. Вар. дух (духі) забівае.
Дух запірае каму. Хто-н. ад хвалявання страчвае здольнасць гаварыць. І слова ні
скажаш, дух запірая табе. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 47).
Дух на дух ганяе каго. Хто-н. вельмі часта і цяжка дыхае. Як праперлі жарапца па
гасьцінцы, та быстро ўспакоіўса: пара верня, дух на дух ганяя яго. Во дзе лякарство, усе
норавы вышлі. Бабіна Гродз. Які зь яго работнік. Ён ужэ ледва ходзіць, як падыдзя, то
яго дух на дух ганяя. Алекшыцы Бераст.
Дух на дух не ідзе ў каго. Хто-н. задыхаецца. Аёй!.. Пачакай – дух на дух ні йдзе, здэся,
сэрца выскачыць, давай атпачыням трошкі. Купры Шчуч.
Дух перахваціла ў каго. Каму-н. стала вельмі страшна. У студню была ўлешшы ў
Юрацішках. Ах матачкі мае, як глянула ўгору, дух у мяне перахваціло, я хутчэй
перажагналася, ну знаеш, каб ні ў пекла папасьці, бо як сам сабе сьмерць зробіш, то ў
пекла пападзеш, але мяне Божанька пашкадаваў, і я вылезла. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 107).
Дух толькі ў касцях астаўся ў каго. Хто-н. вельмі слабы, нядужы, кволы. Звычайна
пра старога ці хворага чалавека. Які ўжо зь яго работнік, дух тылько ў касьцях астаўся,
слабая зь яго ўжо помач. Бастуны Воран.
Жывы дух. Істота. Трымаю свінчо, кап жывы дух быў. Граўжышкі Ашм.
(СПЗБ-2, 109).
Забіла дух каму. Хто-н. ад удару ў дыхавіцу на кароткі час страціў здольнасць дыхаць.
Як падаў з ровара, то якрас грудзямі на руль наляцеў. Як забіло мне дух, думаў, кончуса.
Бабіна Гродз. Вар. забіла дух (духі).
Запіраць дух каму. Перашкаджаць каму-н. гаварыць. Іншым дык Ганна запірая дух, а
сама ўсё ўсякае ўзводзіць на ўсіх. Пятрэвічы Навагр. (СГВ, 590).
Каб дух выгнала з каго. Выкл. Груб. Выказванне абурэння, злосці, гневу,
пажаданне нядобрага каму-н. Кап сь цябе дух выгнала! Куды ты іх гані´ў, гэтых
малых?! Хмяльніца Сл.
Не ў свой дух есці і пад. Няўхв. Вельмі многа, ненасытна. Прыдзя ў госьці і есьць ні ў
свой дух. Мачуліна Ваўк. Вар. як не ў свае духі (не ў свой дух
Дадатковыя словы
забе
11 👁