Ні на дух. Зусім, абсалютна. Бронісь трохі пакундосіў котку, то цяпер ні на дух ні падыйдзя ў хату. Кайшоўка Карэл. (СГВ, 328). Няма калі дух злапа´ць. Не мець магчымасці, часу адпачыць, зрабіць перадышку, перапынак у працы. За работай тату німа калі дух злапаць. Пракопавічы Гродз. ● Злапаць – злавіць. Падняць дух каму. Падбадзёрыць, абнадзеіць каго-н. «Кінь, дурная, – кажа маці да яе с пакорай, – што табе здарма згрызоты, заваліся на палаці і прыкінься хворай, ляжы, нібы ў агні, і войкай, і стагні, пячы сабе яечні, а тады такому мужу – нішчымнага гароху, падняць дух, канешня». Эйтуны Лід. (ДМГ, 232). Што дух стаіць (стаяў) бегчы. Вельмі хутка. Кап цябе халера, што ты мяне абмануў. Я бегла што дух стаіць, думала, мо што там у хаці зрабіласа. Замасцяны Шчуч. (ДМГ, 53). Я бегла што дух стаяў. Вярбілкі Шчуч. Як дух па ганавіцах хадзіць і пад. Іран. Без справы, без занятку. Лазіць як дух па ганавіцах, толькі мяшая працаваць. Студзенікі Свісл. ● Ганавіцы – нагавіцы, штаны. ДУХАМ. Адным духам. 1. жыць. Вельмі дружна, у поўнай згодзе. Іх і вадой ні разальеш, яны адным духам столькі гадоў пражылі. Галынка Зэльв. (ЗНФ, 16). 2. Бесперапынна. Енчыць адным духам, кап у магазін па цукеркі схадзіла, што за дзіця наравіста! Сушышкі Воран. Не сваім духам ісці і пад. Вельмі хутка. Павэлко ні сваім духам прыйшоў дахаты. Лаўрыновічы Зэльв. Падаць духам. 1. Траціць упэўненасць, адчайвацца. Чалавек жыве, што-та думая, на што-та надзеяцца. Ну і ўсяраўно, пакуль чалавек жыве, пакуль вочы сьвецяць, духам ні падаяш, тое думаяш яшчэ зрабіць і тое думаяш зрабіць. Астрына Шчуч. (ДМГ, 145). Ну, брат, ні падай духам, трымай фасон. Палаткова Гродз. (СНМ-2, 234). 2. за кім. Клапаціцца пра каго-н., перажываць, непакоіцца за каго-н. Вельмі [ён] за дзяцьмі падае духам. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-3, 297). Свентым духам жыць. Нічога не еўшы. Ты хіба сьвентым духам жывеш? Што ні прыгатоўлю – нічого ні ясі. Алекшыцы Бераст. Наша дзеўчына зусім залядэла. Зусім нічого ні есьць. Только сьвентым духам жыве. Індура Гродз. Хіба ты сьвентым духам жывеш? У хаці нічого ні ясі, хіба толькі мо дзе так забяжыш перакусіць. Мацвееўцы Ваўк. Вар. святым (свентым) духам. Святым духам жыць. Нічога не еўшы. Мікола сьвятым духам жыве, нічога нават у рот ні паложыць цалюткі дзень. Сурынка Сл. Вар. святым (свентым) духам. ДУХАМІ. Круціць духа´мі. Няўхв. Выкручвацца, хлусіць. Ясна, што ён круціць духамі, раз учора адно казаў, а сёньня другое стаў пяяць. Косцевічы Астр. Не магу дабіцца. Пытаюся, дзе цалаю ноч быў, а ён духамі і так і сяк круціць. Ласі Астр. ДУХАМЭНТАМ. З духамэнтам прапасці і пад. Надоўга, зусім, бясследна. І дзе гэта Антак пашоў? Адно тут быў і ўжэ дзесь зьгінуў з духамэнтам. Стокі Свісл. Вар. з духамэнтамі (з духамэнтам). ДУХАМЭНТАМІ. З духамэнтамі прапасці і пад. Надоўга, зусім, бясследна. Як пайшоў наранку ў лес па грыбы, дык і прапаў з духамэнтамі. Дуляўшчына Маст. Вар. з духамэнтамі (з духамэнтам). ДУХІ. Аж духі вылезлі з каго. Хто-н. празмерна змучыўся, знясілеў. Пакуль знасілі ўсю бульбу ў склеп, то аж духі вылязьлі. Праважа Воран. Аж духі звяло ў каго. 1. Вельмі моцна захацелася есці. Хуценька пастаў што на стол, бо ўжо аш духі зьвяло. Сурынка Сл. 2. Хто-н. адчуў вялікі страх. А як убачыла я тую бабу, у міне аж духі зьвяло, гэдыка яна страшная была. Старына Маст. Аж духі лезуць з каго. Вельмі моцна (крычаць, лямантаваць, лаяцца). Лямантуюць бабы аж духі зь іх лезуць. Бабіна Гродз. Вар. аж духі (кішкі) лезуць (вылазяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁