Аж духі падцягнула ў каго. Хто-н. адчувае моцны голад. Хачу есьці аш духі
падцягнула. Сакольнікі Свісл. Таг захацелася есьці мне, аж духі падцягнула. Сакольнікі
Свісл. (СГВ, 577).
Аж духі пруць (прэ, запрэ, пёрла) з каго. 1. Праз сілу, высільваючыся (рабіць
што-н.). Ужо гэтак палола, што аж духі пёрла. Трокенікі Астр. 2. Вельмі хутка (бегчы,
ляцець і пад.). Ляціць Юрка на полё аж духі пруць, хібо нешто зрабіласё. Вензавец Дзятл.
3. Вельмі моцна і часта (кашляць). Іван гэтак кашляя, што аж духі зь яго пруць.
Ваўкавічы Навагр. А хоць яго, гэтага кашлю, такі ўжо ш б'е, што аж духі прэць. Заборцы
Астр. 4. Вельмі цяжка (дыхаць). Гляджу, аж гэта Ёзік с фермы буракі валачэ, засопса аш
духі зь яго прэ. Старына Маст. Пакуль наверх па тых сходах падымешса, та духе табе
запрэ, задыхаешса. Асочнікі Гродз. (СНМ-2, 226). 5. Вельмі моцна (крычаць, лямантаваць
і пад.). Бач, як раскрычаўся, аж духі зь яго пруць. Ваўчуны Сл. Вар. аж духі пруць (прэ,
пёрла); аж дух прэ.
Духі выпра з каго. Хто-небудзь памрэ. Духе з цябе выпра. Лаша Гродз. (СНМ, 182).
Духі дастаць з каго. Моцна дакучаць каму-н., прыгнятаць каго-н. Такі абрыдны хоць
с каго духі дастаня, выцягня душу. Дакудава Лід. (СГВ, 588).
Духі забівае (забіла). 1. каму. Становіцца цяжка дыхаць (ад празмернай фізічнай
нагрузкі, хвалявання, страху і пад.). Давай трохі атпачыням, ба ўжэ духі забівая, такую
кучу гною вывярнулі. Бабіна Гродз. Мілянька, мне ат страху духі забіло. Стаяла, ні магла
слова выгаварыць. Стокі Свісл. У аўтобус столькі людзей наперласё, згнялі так, што
ажно духі забіло. Аляксейкі Івац. (ДСК, 92). 2. Рэзка, непраемна пахне. Тут нідалёко
кабыла здохша ляжыць, чуяш, як ваняя – духі забівая. Бабіна Гродз. Вар. дух (духі)
забівае.
Духі заняло. Стала цяжка дыхаць. Кінь дзіця гоцкаць, у яго ўжэ духе заняло ат твайго
гоцканя. Балічы Гродз. (СНМ, 40).
Духі спёрла каму. Стала цяжка дыхаць. Мае дзеткі, мне духі спёрла, і ногі
пераставіць няма сілы. Пескі Маст. (СГВ, 588).
Забіла духі каму. Хто-н. ад удару ў дыхавіцу на кароткі час страціў здольнасць
дыхаць. Я гнуў каблук на кошык, а ён стаёў збоку, глядзеў. А тады каблук як пстрыкня
і – яму па жваце. Вот і забіло духі. Бабіна Гродз. Вар. забіла дух (духі).
Запіраць (заперці) духі каму. Няўхв. Не даваць гаварыць, выказацца каму-н. Што ты
мне духі запіраяш? Дай сказаць тоя, што я хачу. Мачуліна Ваўк. (ЗНФ, 33). От дзе й
чалавек, што ні гавары яму – духі запірая, хоць і ні ведая сам нічого. Мацвееўцы Ваўк.
А дзе ш ты бачыла! Ён жа запрэ табе духі, што і слова ні скажаш. Бердаўка Навагр.
(ЗНФ, 33). Я яму кажу адно, а ён мне запёр духі, хоць ты крычы. Слесары Іўеў. (ЗНФ, 33).
Не ў свае духі есці, перці і пад. Няўхв. Вельмі многа, ненасытна. Прэ ні ў свае духі,
дзіва, што тоўста, як рапуха. Янаўляны Лід. Дзе ш ён пахудзея, калі есьць ні ў свае духі.
Алекшыцы Бераст. Сядзіць і сядзіць каля стала, прэ ні ў свае духі. Крапіўніца Свісл.
Здаецца, ні такі ўжэ і тоўсты твой, а як сядзя есьці, то ні ў свае духі прэ, куды толькі
ўсё ўлазіць. Мацвееўцы Ваўк. Мусі, добро прагаладоўса, што ясі ні ў свае духі? Бабіна
Гродз. Гладамор некі, сам худы, а прэ ні ў свае духе, дзе гэто ўсё дзеняцца. Прывалка
Гродз. (СНМ, 38). Мляўш некі, есць ні ў свае духе, а мяшка з воза ні падымя. Баранава
Гродз. (СНМ, 88). Некі напіхач, жарэ ні ў свае духе, і ўсе яму мало. Свіслач Гродз.
(СНМ, 93). Вар. як не ў свае духі (не ў свой дух).
Як не ў свае духі есці, перці і пад. Няўхв. Вельмі многа, ненасытна. А мой хоць і есьць
як ні ў свае духе, аля малы й худы. Малая Жорнаўка Гродз. Вар. як не ў свае духі (не ў
свой дух).
ДУХУ. Выбіцца з духу. Моцна стаміцца, знясілець, аслабець. Покуль дайшла дахаты,
выбілася з духу. Больнікі Астр. Усохла, зусім выбілася з духу за гэтыя дні за работай.
Явар Дзятл
10 👁