Вочы даўжэй ад рук у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі прагны, хцівы, сквапны. У яе вочы даўжэй ад рук. Усё жыця робіць і робіць, грошы зьбірая. А землю то, здаецца, каб магла, усю забрала п сабе, ела п яе. А нашто, спытаць? Хіба на той сьвет панясе? Гарны Гродз. Вочы дзёрці каму. Няўхв. Рашуча, настойліва даказваць, пераконваць у чым-н. Ты вочы дзёрла, што Нінка будзіць падобная на Валю, а цяпер, відзіш, як падрасла, – вылітая Сьвета. Косцевічы Астр. Разбазулілі дзяцей, лезе да цябе, вочы дзярэ, робіць, што хоча. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-4, 247). Чаго ты мне вочы дзярэш. Хіба ест за што? Тракелі Воран. Вар. выдзіраць (выдзерці, выдраць) вочы; вочы дзёрці. Вочы з арбіты выйшлі (вылезлі) у каго. Хто-н. моцна здзівіўся. Вочы з арбіты выйшлі, як убачыла, што ён прыехаў на такой машыні. Ганчары Свісл. Калі ўбачыла міне с хлопцам, у яе вочы з арбіты вылязьлі. Жытомля Гродз. Вочы заліць. Гл. заліць вочы. Вочы замарозіла каму. Асудж. Хто-н. не бачыць, не заўважае відавочнага. Табе што, вочы замарозіло, ні бачыш, куды ідзеш?! Засецце Дзятл. Вочы заплюшчыць. Гл. заплюшчыць вочы. Вочы засланіла (засляпіла, засунула) каму. Няўхв. Хто-н. не бачыць, не заўважае чаго-н. Табе што, вочы засланіло?! Ганавіцы вун на гвазьдзе вісяць... Пакуль пальцам ні тыкняш, та ні знойдзя. Бабіна Гродз. А мне як вочы засланіла! Варняны Астр. Хіба табе вочы засляпіла? Усе дзеці як дзеці, а гэты глядзіць, ні разумея нічога. Ашмяны Ашм. Ці ж яму вочы засунуло, ці ж ён ні бачыць, с кім зьвязаўса?! Яна ш і пе, і курыць, і гуляя. Глушнева Гродз. Вочы зліпаюцца ў каго. Хто-н. вельмі моцна хоча спаць. Нічога ня могу рабіць, вочы зліпаюцца, мусіць дошч будзя. Купіск Навагр. (ЖНС, 107). Вар. вочы (гочы) зліпаюцца. Вочы колам сталі ў каго. Хто-н. адчуў вялікае здзіўленне ці страх. Як убачыла яго першы раз размалёванаго, та аж вочы колам сталі. Гудзевічы Маст. Вочы коле праўда. Выклікае непрыемныя пачуцці. Як сказаў Сяргею, што бачыў яго ўночы каля сьвірна, то аш затрасло яго, бо праўда вочы коля. Малая Бераставіца Бераст. Як я яму гэта сказала, дык ён і зачырванеўся весь, вядома, праўда вочы коле. Пруд Зэльв. Праўда вочы коле. Малі Астр. (СПЗБ-4, 102). А ці ж я табе ні гаварыла, бачыш, праўда вочы коле. Гуменаўшчына Стаўб. Вар. вочы коле; коле ў вочы. Вочы мазоліць. Гл. мазоліць вочы. Вочы навыкат у каго. Хто-н. зайздросны. Гэта Надзя ўсім зайздросьціць. Натура такая – вочы навыкат. Сурынка Сл. Вочы на лоб лезуць (лезлі, палезлі, павылазілі, вылезуць) у каго. 1. Хто-н. адчувае празмернае фізічнае напружанне. Пастаў мяшок, не трымай на плячах, ён жа цяшкі, у цябе аж вочы на лоб лезуць. Малыя Эйсманты Бераст. (СГВ, 582). Вочы на лоб палезлі. Загорнікі Гродз. (ППФВ, 13). 2. Хто-н. адчувае нясцерпны фізічны боль. Так парэзала паляц, што вочы на лоб лезьлі. Купіск Навагр. (ЖНС,107). Так балела сэрца, аж вочы на лоб лезьлі. Масты Маст. Зарас як дам, то вочы на лоп вылязуць. Ацмінава Навагр. 3. Хто-н. адчувае моцнае здзіўленне, спалох. Як убачыў я, што вытвараюць, аш вочы на лоб палезьлі. Старынцы Бераст. – Сёньня, як убачыла Пецьку Сонкінага п'янага, дык у міне ажно вочы на лоп павылазілі. – Чаму? – Дык яму ш піць-та німожна. Пагранічны Бераст. Як прывезьлі Валіка пабітага, у крыві, у жонкі аж вочы на лоб палезьлі. Красноўцы Лід. (СГВ, 582). Вочы на мокрым месцы ў каго. Хто-н. плача. Пасля таго, што ён расказаў, у многіх вочы былі на мокрым месцы. Рось Ваўк. Вочы на паліцу паставіць. Памерці. За такой ядой я доўга ні працяну, магу вочы на паліцу паставіць. Гальшаны Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага
9 👁