ВОЧКАМІ. Страляць вочкамі ў каго. Кідаць хуткія позіркі на каго-н. Яна ўвесь час страляла вочкамі ў гэтага хлопца. Ракаўцы Смарг. ВОЧКІ. Ворля вочкі. Бат. Рамонак. Якія тут квяткі? – Ворля вочкі. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-1, 328). Вочкі выплакаць па кім. На працягу доўгага часу моцна перажываць за каго-н., не маючы пра яго звестак. Маці па ёй вочкі выплакала, бо нічога не чуваць было пра яе. Талочкі Воран. Жаб'і вочкі. Бат. Незабудкі. І жаб'і вочкі ў міне ў гародзі ёсьць, так хораша цьвітуць. Ваўкавічы Навагр. Пэрскі вочкі. Бат. Браткі. У гэтум року пасадзілі і пэрскі вочкі, ната люблю гэтыя кветкі. Старая Руда Гродз. ВОЧЫ. Адны вочы блішчаць (свецяцца, засталіся) у каго. Хто-н. вельмі худы, мае вельмі хваравіты выгляд. У цібе пасьля горада адны вочы блішчаць. Меляхі Іўеў. За бегамі няма калі паесьці. У цябе ўжо адны вочы блішчаць, а што далей будзе. Любча Навагр. Ой, як ты схуднела, адны вочы блішчаць. Парэчча Дзятл. А мая Надзя прыехала дадому, дык адны вочы блішчаць. Хілякі Бераст. (СГВ, 577). Рая так схудла, што адны вочы блішчаць. Малыя Эйсманты Бераст. Схуднеў ты, Віталь, толькі адны вочы блішчаць. Дубна Маст. У жонкі пасля хваробы толькі адны вочы блішчаць. Парэчча Гродз. Яна была файна сабе бапка, а як захварэла, высахла, адны вочы сьвецяцца. Нацавічы Маст. Цяшка хворы быў, дык адны вочы засталіся. Малыя Эйсманты Бераст. Аж вочы выдзірае. Адчуваецца непрыемнае раздражненне ў вачах. Звычайна ад дыму. Ах, люццы, як забегла я ў тую хату, аж вочы выдзірая, поўна хата дыму. А дзеткі тыя на запячку сядзяць і пішчаць на чом сьвет стаіць. Старына Маст. Во надымілі, аж вочы выдзірая. Старына Маст. Столькі дыму найшло, што аш вочы выдзірая. Мілявічы Маст. Аж вочы наверх палезлі ў каго. Хто-н. вельмі моцна здзівіўся. Аш вочы наверх палезьлі, калі я ўбачыла, што да маёй хаты направіўся міліцыянер. Варняны Астр. Аж праз вочы лезе каму. Хто-н. знаходзіцца ў стане празмернага ап'янення. Стары, досіць піць, аж праз вочы ўжо лезе, і так п'яны. Старыя Паддубы Шчуч. Блішчэць у вочы. Глядзець, як іншыя ядуць. Во Манячка зьела сваю калбасу, а цяпер блішчыць у вочы, ну што ты зробіш, трэба яшчэ даць. Міцкавічы Смарг (СГВ, 579). Вазьмі вочы ў жменю (у прыгаршчы). Няўхв. Уважліва паглядзі, угледзься, разгледзься. Няўжо ты ні бачыш! Вазьмі вочы ў жменю! Ляпёшкі Іўеў. Вунь на стале ляжыць нош, вазьмі вочы ў прыгаршчы! Аляксандравічы Дзятл. Яны ш цібе на кажнум шагу абманваюць, вазьмі ш ты вочы ў прыгаршчы. Старына Маст. Валовыя вочы. Бат. Травяністая расліна з кветкамі, якія маюць белыя пялёсткі і жоўтую сярэдзіну. Валовыя вочы на рамонак падобныя, тулько ні так пахнуць. Жукевічы Гродз. (СНМ-2, 37). Вочы апусціць. Саромецца. Ужо і сама кабета, чаго ж вочы апусьціла. Старыя Смільгіні Воран. (МСГВ, 31). Вочы вылупіць (выкаціць). Груб. Выказаць вялікае здзіўленне, моцны спалох, страх. Дзяцька, убачыўшы нас, вочы вылупіў. Алекшыцы Бераст. Усе бабы прыйшлі на васэля і стаялі вочы вылупіўшы. Заборцы Астр. Ярына вочы выкаціла, калі пачула пра гэта. Ніхто ні думаў, што так станяцца. Алекшыцы Бераст. Чаго вочы выкаціў? Дубаўцы Ваўк. Вочы вымаць каму. Няўхв. Рашуча, нахабна, здзекліва дакараць, даймаць каго-н., дапякаць каму-н. Ніколі па-чалавечы каля яго не пройдзяш, заўсёды вочы выймая. Парфёнавічы Маст. (СГВ, 582). Вочы выме і новыя ўставіць. Няўхв. Вельмі сварлівы, непамяркоўны. Гэльця такая баба, што яна табе вочы вымя і новыя ўставіць. Навасёлкі Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, жабі, пяны
9 👁