у Маркунях, кажуць, платы папераварочваў, гарады памясіў. Лылойці Смарг. Хто цябе прасіў сюды лесьці? Нарабіў як воўк у Маркунях, а мне выпраўляй. Варняны Астр. ● Маркуні – назва вёскі ў Астравецкім раёне. Як воўк шчэнем быў. Вельмі даўно. Хто зная, калі гэта было, ніхто ні помніць, як воўк шчэнем быў. Бенявічы Лід. Як воўк ягняці баяцца. Зусім не (баяцца). Баюся я цябе як воўк ягняці. Шылавічы Сл. Як стары воўк смерці шукаючы хадзіць і пад. Няўхв. Без толку, без справы, без патрэбы. Пасядзеў бы ў хаце мінуту якую, то ш не, будзе лазіць па падворку як стары воўк сьмерці шукаючы. Бастуны Воран. ВОЎКА. Дзеля воўка ў лес не ісці. Баяцца рабіць, выконваць што-н. Не першы раз… Пайду… А што, дзеля воўка ў лес не ісьці?... Слесары Іўеў. На воўка. Няўхв. Навошта, для чаго. – Каль хочаш, магу табе цыбулі даць. – А на воўка яна мне?.. Свая гніе, ні ведаям, куды падзець. Бабіна Гродз. На воўка мне тая паша, як карову прадам! Грабава Зэльв. (СНМЗ, 25). Пад воўка. Выкл. Выказванне злосці, жадання пазбавіцца ад каго-, чаго-н. Прадаў бы пад воўка ты яе [карову], рас малака ні дае. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 25). Хоць на воўка злезь (лезь). Зусім нічога не відаць з-за цемры. На дварэ так цёмна – хоць на воўка зьлесь. Пасінічы Сл. Ноч была цёмная, хоць на воўка зьлесь. Рудзішкі Ашм. Выйшаў я с хаты, было вельмі цёмна, хоць на воўка лесь. Балотнікі Шчуч. Ночу такая цемнач, хоць на воўка лесь. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 133). Вар. хоць на ваўка (на воўка) злезь (залезь, лезь). Як на воўка глядзець. Вельмі непрыязна, варожа. Ты чо гэта на міне лупы наставіў і глядзіш як на воўка. Брузгі Гродз. (СНМ, 81). Як у воўка. Вельмі многа чаго-н. Работы каля яго много, як у того воўка. Казловічы Зэльв. (ДМГ, 170). ВОЎКАМ. Воўкам выць. 1. Плакаць, галасіць. Як памёр мужык, Марыся тры дні галасіла, воўкам выла. Зэльва Зэльв. 2. Быць у распачы, у адчаі (звычайна ў адзіноцтве). Як дзеці разьехаліся, выю воўкам у пустой хаце. Зэльва Зэльв. Хадзіць воўкам. Быць маўклівым, негаваркім, нядобразычлівым. Нявестка нешта злуе – усё ходзіць воўкам. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 186). ВОЎКІ. Воўкі выюць. у чым, дзе. Асудж. Што-н. зарасло пустазеллем. Звычайна агарод. У Любы ў гародзі воўкі выюць, усё пазарастала. Зенявічы Навагр. Вар. ваўкі (воўкі) выюць (кукуюць, гандлююць). Усе воўкі паздыхаюць ад чаго. Жарт. Здарыцца што-н. нечаканае, неспадзяванае. Усе воўкі паздыхаюць ад яго дабраты. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 9). ВОЎКУ. Хоць воўку ў вока пары дзе. Зусім нічога не відаць з-за цемры. Ішла да вас ды ўбілася ў грась. На дварэ хоць воўку ў вока пары. Кавалі Сл. ВОХРАПАМ. Во´храпам у вочы лезці. Няўхв. Нахабна, бесцырымонна патрабаваць, назаляць, дакучаць. Я яму кажу, каб атчапіўся ад мяне, а ён усё адно вохрапам у вочы лезе. Ваўкавічы Навагр. Вар. ахрэпам (вохрапам) у вочы лезці. ● Вохрапам – напорыста. ВОЧ. Воч не адводзіць ад каго, ад чаго. Уважліва, пранікнёна і без перапынку ўглядацца на каго-, на што-н. Мой стары як уцяцерыцца ў што, то воч ні адвядзе ад яго. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 128). Воч не звесці з каго, з чаго. Пільна, уважліва, глядзець на каго-, на што-н. Усей вечар на яе глядзеў і воч не звёў. Свіцязь Навагр. (БФ, 87). З воч чыіх, каго сысці. Прэч, каб не было відаць. Зыдзь з воч! Бес цябе работы хапае, то ты свой нос сунеш. Дзешкаўцы Свісл. Як сышла з воч, то і пачала рабіць немаведама што. Вядома ш, бацькі пат бокам няма, накрычаць няма каму. Дзешкаўцы Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁