Як воск прыстаць. Няўхв. Вельмі, неадчэпна. Што ты да гэтай кабеты прыстаў як
воск, адыдзі, а то дабром тут ні скончыцца. Радзюкі Навагр.
ВОСПА. Воспа яго ведае. Няўхв. Невядома. Воспа яго ведая, чаго ён у горат паехаў.
Руда Яварская Дзятл.
ВОТАРАПЕЦЕНЬ. Вотарапецень у вачах становіцца ў каго. У чыім-н. уяўленні
ўзнікаюць розныя страхі, здані, каму-н. што-н. здаецца. Вотарапяцянь у вачах становіцца.
Альхоўка Навагр. (СПЗБ-1, 329). Вар. тарапы (тарпы, тарапачы, тарапкі, вытарапкі,
чарапы) у вачах становяцца (стаяць, пасталі, робяцца); вотарапецень у вачах становіцца.
ВОЎК. Воўк драны. Чалавек, які пазнаў у сваім жыцці шмат нягодаў, цяжкасцяў,
выпрабаванняў. Ну, што, смашна? Ну, еш, еш, воўк ты драны. Гэта ш табе ні ў цюрме
баланду хлябаць. Амбілеўцы Шчуч.
Воўк трасянку еў. Што-н. не адпавядае рэальнасці. Ты болей паслухай, дык мой
стары табе раскажа, што і воўк трасянку еў. Слесары Іўеў.
Як будзе воўк шчэнем і брахне на пень. Ніколі. Як будзе воўк шчэнем і брахне на
пень, тады будзе гэты дзень.Свіслач Гродз. (СНМ, 196).
Як воўк. 1. галодны. Вельмі (галодны). Скарэй стаў на стол, бо галодны як воўк.
Моцевічы Лід. 2. глядзець. Злосна, нядобразычліва. От дзе характар удаўся, як зазлуе,
то будзе глядзець на цябе як воўк. Задварані Свісл. Я нігды ні бачыў, каб ён на каго
ласкаво глянуў, а ўсё, як той воўк, спадлобя. Путрышкі Гродз. (СНМ, 133). 3. вызверыцца
і пад. Вельмі. Што ты вызубіўся, як воўк? Пасаромся людзей! Забагонікі Гродз. (СГВ,
95). 4. адзін. Зусім (адзін). У Бэрштах знаў аднаго зімагора, та ён жыў адзін у лесі, як
воўк, у такой хаццы маленькай. Скідзель Гродз. (СНМ, 61). Сядзіць гэты бязлюднік, як
воўк, на сваім хутары. Вусенікі Гродз. (СНМ, 25). Як мне маркотна, адна, як воўк, сяджу.
Вузла Мядз. (СПЗБ-3, 33).
Як воўк доўоні чакаць, шукаць. Няўхв. Дарэмна, безвынікова. Дзісь і ў хаця нічога ні
зрабіла, чакала як воўк доўоні, што, можа, нашыя зь Вільні прыедуць, памогуць што-
колячак зрабіць. Навасяды Ашм. Зь яго работнік... Нідзе ні робіць, чакая як воўк доўоні,
што нехта яго на работу пакліча. Слесары Іўеў. Шукае як воўк доўоні. Кальчуны Ашм.
(ППФВ, 72).
Як воўк на авечку. Няўхв. 1. глядзець і пад. З вялікай цікавасцю, прагнасцю. Усё
роўна нічого ні палучыш, ні паглядай як воўк на авечку. Берагоўцы Шчуч. Пазірая як воўк
на авечку. Забалаць Шчуч. (ППФВ, 49). Ні паглядай як воўк на авечку, сіроўна нічога ні
дам. Жупраны Ашм. 2. накінуцца. З крыкам, сваркай, папрокамі. Што ты накінуўся на яе
як воўк на авечку, ні ўгадзілі табе?! Талмінава Ашм.
Як воўк на Грамніцы спяваць. Няўхв. Непрыгожа, непрыемным голасам. Ну й сьпевы
твае, сьпяваяш як воўк на Грамніцы. Мацюкі Шчуч.
Як воўк на неба трэба. Зусім не (трэба). Не хадзі туды, у іх сёньня госьці, ты там
трэба як воўк на неба. Камунарка Смарг.
Як воўк перад здыхотай завыць і пад. Зневаж. Непрыгожа, непрыемным голасам
(спяваць). Шо завыў як воўк перад здыхотай? Паслухай лепей, як другія сьпяваюць.
Дайнава Воран.
Як воўк у доўоні папасці. У непрыемную сітуацыю. І на гэты рас ні ўдалося ўкрасьці,
папаў як воўк у доўоні. Лылойці Смарг. Я ш табе гаварыў, каб ні лез да камбайнаў, бо
пападзеся як воўк у доўоні. Лылойці Смарг. ● Доўоні – лоўчая паляўнічая прылада.
Як воўк у ломе крычаць і пад. Моцна, голасна. Але ш яны там і галосяць, як воўкі ў
ломі. Янаўляны Лід.
Як воўк у Маркунях нарабіць. Няўхв. Шкоды, непрыемнасцяў. Ідзі лаві сваю карову,
сарвалася і нарабіла як воўк у Маркунях, палову гароду спляжыла. Косцевічы Астр.
Нарабіў дзялоў як воўк у Маркунях. Лукавыя Астр. (ППФВ, 43; МСГВ, 600). Ну й нарабіў
ён табе як воўк у Маркунях. Заборцы Астр. Ну й нарабіў ты там сваім трахтарам як воўк
Дадатковыя словы
доўбні
14 👁