ВОЛАС. Ні адзін волас з галавы не ўпадзе ў каго. Ні ў якім разе нічога кепскага не
здарыцца з кім-н. Ён яе так сцеражэ, што ў яе ні адзін волас з галавы не ўпадзе. Праважа
Воран.
Ні на волас. Зусім не, ніколькі. Тую ноч хоць трохі заснула, а гэту – ні на волас.
Заборцы Астр.
ВОЛАСУ. Як воласу перагарэць. Вельмі лёгка, проста, запраста (зрабіць што-н.). На
гэто яна хутка. Ёй пасварыцца с кім як воласу перагарэць. Стокі Свісл.
ВОЛАСЦЬ. На ўсю воласць крычаць і пад. Вельмі моцна. Як раскрычыцца, нават на
сваіх дзяцей на ўсю воласьць крычыць. Куляшы Шчуч.
ВОЛЮ. Даваць волю каму. Дазваляць дзейнічаць каму-н. бескантрольна. Ты ёй ні
патурай, ні давай волі, а то сам пападзеш у няволю, рады ні дасі. Гродна Гродз. (СНМ-2,
169). Дай яму волю, то і не гэтага дачакаеся. Дзераўная Сл.
Даваць волю кулакам. Няўхв. Біцца, збіваць каго-н. Ужэ другі рас такоя: як падапе,
так і дае волю кулакам. Трэба, кап яго на пятнаццаць сутак пасадзілі. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 25). О, гэты ўжо даў волю кулакам. Рудаўка Сл. Як будзяш яшчэ даваць волю
кулакам, цібе за гэта па галоўцы ні пагладзяць. Нача Воран. (ЗНФ, 25).
Даць волю сэрцу. Вельмі моцна выяўляць свае эмоцыі, пачуцці, душэўныя
перажыванні. Як Маня памярла, то Казя ўжо дала волю сэрцу, чаго яна толькі ні
вычытвала, успомніла кажды гадок іх жыцьця. Амбілеўцы Шчуч.
Даць волю языку. Разгаварыцца, многа гаварыць. Дала ш я волю языку, можа чаго
і лішняга нагаварыла. Гута Дзятл.
ВОМЕГАМ. Вомегам вылезці каму. Кепска скончыцца, не прайсці бясследна.
Воммягам табе гэто вылязя! Беражна Карэл. (НЛ, 157). Вомегам вылязе. Купіск Навагр.
(ЗНС, 56). Вар. вомегам (вомігай) вылезці.
ВОМІГАЙ. Вомігай вылезці каму. Кепска скончыцца, не прайсці бясследна. Будзеце
ведаць, як браць чужое, яно вам вомігай вылезе. Хадзілоні Шчуч. Вар. вомегам (вомігай)
вылезці.
ВОПАДЗЬ. Каб вопадзь кідала каго. Выкл. Выказванне асуджэння, неадабрэння
каго-, чаго-н. Каб цябе вопаць кідала, каб цябе! Чамяры Сл. (НЛ, 48)
Хай у вопадзь кідае каго. Выкл. Выказванне асуджэння, неадабрэння каго-н. Хай цібе
ў вопаць кідая за такую работу. Рахавец Навагр.
ВОПЕРАДКІ. Як з воперадкі пайсці. Гумар. Надта хутка, не азіраючыся. Вунь як з
воперадкі пайшла, адно пяты беляхцяць. Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 252).
ВОРКАМ. Воркам біты. Няўхв. Прыдуркаваты, з дзівацтвамі. Мусіць, яна воркам
бітая. Солы Смарг. (СПЗБ-3, 87). Вар. пыльным мяшком (воркам) стукнуты (біты).
● Ворак – параўн. польск. worek 'мяшок'.
Пыльным воркам біты. Няўхв. Прыдуркаваты, з дзівацтвамі. Не чапай яго, ён ш
пыльным воркам біты. Малі Астр. А ён некі пыльным воркам біты. Варняны Астр.
Вар. пыльным мяшком (воркам) стукнуты (біты).
ВОРКУ. Як у ворку. Нязручна адчуваць сябе ў якім-н. адзенні. У гэтай сукенцы я як
у ворку, усе глядзяць на мяне як невядома на каго. Маркуні Астр.
Як у дзюравым ворку. Няўхв. Бяздумна, бязмэтна, упустую, цалкам і пастаянна
траціцца што-н. у каго-н. Пра сродкі на існаванне: грошы, прадукты харчавання, рэчы і
пад. Марыська свайму зяцю дае то грошы, то яшчэ што. Хоча, каб яны што-колячак
мелі. А там – як у дзюравым ворку. Ён прапівая, марнуя. Навасяды Ашм.
ВОСК. Выліваць воск. Замаўляць. У маго хлопца гэдык само было, натто ўрокаў
баяўса. Та я ўзяла яго да Грабіхі занясла, тая выліла воск – чысто рукой зьняло. Старына
Маст. Ат перапалоху наша баба воск дзецям вылівала і нікаторым, праўда, памагала.
Лэйгабалі Гродз. (СНМ
12 👁