Кінуць вокам. Глянуць зрэдку, мелькам, імгненна. Бывало, як кіням вокам, та ўсё зямля панска. Струбніца Маст. Я толькі вокам на чалавека кіну і ўжэ ведаю, што ён за чалавек. Дарагляны Маст. Бачыла сёньня Лену: ганарова стала – ідзе і вокам не кіне. Слонім Сл. Вар. кінуць вокам (окам). Куды ні кінь вокам. (Куды ні) паглядзі, зірні. Ад яе куды ні кінь вокам, усюды відзен лес. Падэйкі Воран. Ледзь вокам абняць. Шырокі, неабсяжны. Вагашкі [палосы зямлі] у пана былі гэтакія вялікія, лець вокам абняць. Нязнанава Навагр. (СРЛГ, 20). Не скінеш вокам. Шырокі, неабсяжны. Ні скіняш вокам той рынак. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-4, 449). Секчы вокам за кім, за чым. Уважліва назіраць, сачыць за кім-, чым-н. Той Кастусь быў такі хіжы, умеў секчы вокам за ўсімі. Міклашоўцы Маст. Як вокам акінуць (кінуць, скінуць, сцяць). Бяскрайні, бязмежны. Паглянь, усё вакол зялёнае як вокам акінуць. Ваўчкі Сл. Як вокам акінуць. Сахзавод Гродз. (СНМ, 196). Але ж далечыня, як вокам кінуць. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 137). Такая раўніна, як вокам ськінуць. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 424). Як вокам скінуць. Рэпля Ваўк. (ППФВ, 73; МСГВ, 617). Жыта было як вокам сьцяць. Лойкі Гродз. Далей жа ісьці то й німа куды. Балота, глухоя балота. Як вокам сьцяць густы лес шуміць. Хадзілоні Шчуч. (ДМГ, 223). ВОКНЫ. У вокны гледзячы расці. Без догляду, без апекі. Пра дзяцей. Ды ў гэтай п'яніцы дзеці раслі ў вокны гледзячы. Будныя Навагр. ВОКУ. Мець на воку каго, што. 1. Прыкмеціць каго-, што-н., зацікавіцца кім-, чым-н. Ён адразу меў яе на воку, сь першага погляду прыкмеціў дзяўчыну. Гальшаны Ашм. Мой Андрэй даўно меў на воку іх Валю. Доргішкі Ашм. (СГВ, 598). 2. Трымаць пад кантролем, пільнаваць каго-, што-н. Мой малотшы вельмі рухавы, яго заўжды трэба мець на воку. Падгаі Ашм. (СГВ, 598). На воку ў каго. На ўвазе ў каго-н. (быць, ёсць, няма). Нівестку доўга ні шукалі, была ў міне на воку дзеўка адна, с суседняй вёскі. Мікшавічы Воран. (ДМГ, 198). У маго сына таксама есьць на воку дзяўчына. Учоро прыягджоў на сьвято, прызноўса мне. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 47). – А твой Ваня не жаніўся яшчэ? – Не, і на воку нікога німа. Нача Воран. (ЗНФ, 47). Яны пашлі пад возяро, а я направо. Там у міне на воку была файная мясьціна, грыбная. Каменка Шчуч. (ЗНФ, 47). ВОЛ. Злітавацца як вол над жабай. Іран. Без ахвоты, для адчэпнага даваць, прапаноўваць каму-н. што-н. не лепшае, малазначнае. Такрок [мінулы год] то далёка, аш пад лесам, была дзялка, а гэты рок зьлітаваўся як вол над жабай, за хлявамі зразу унь даў. Алі ш якая тут зямля... Бастуны Воран. Ні буду я браць гэтых грошай! Зьлітаваўся як вол нат жабай, даў пару дзясяткаў і думае, што ашчасьлівіў. Бастуны Воран. Ляпаць (ляпнуць) як вол на трэску. Груб. Гаварыць абы-што, не да месца. Вот, ляпаяш як вол на трэску, лепяй ужэ маўчаў бы. Карпейчыкі Шчуч. Калі гаворыш, то думай, што, а то ляпнуў як вол на трэску. Дубрава Шчуч. Як вол рабіць і пад. Вельмі многа, заложна. Што ты ляжыш, вунь Мішка робіць як вол, усю траву ўжэ скасіў, а ты калі будзяш касіць!? Моцевічы Лід. Ён робіць як вол, ні мая ніякаго спачынку. Сіўкава Гродз. (СНМ-2, 36). Здаровя ні маяш, а ўлёгса ў гэту работу і цягнеш як вол. Ферма Гродз. (СНМ-2, 239). Ніякае разрухі мне німа, рабі як той вол дзень пры дні. Заполле Івац. (ДСК, 199). Як вол да карэты здатны. Іран. Зусім не (здатны да чаго-н.). Ты такі здатны да працы як вол да карэты. Ляпёшкі Іўеў. Здатны як вол да карэты. Мошча Навагр. (ППФВ, 30). Як чорны вол працаваць і пад. Вельмі цяжка, высільваючыся. Як помню, мой тата працуя як чорны вол. Нязнанава Навагр. (СГВ, 621). Даўней я работала як чорны вол. Малі Астр. (СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцы
15 👁