Зэльв. (СНМЗ, 133). Такой цемнаты, здэцца, і не было: хоць ты ў вока пары. Старое Сяло
Зэльв. (Стэц.-1, 186). Ну й цемната сёня на дварэ, хоць у ока пары. Пеляса Воран.
3. цёмна. Вельмі, надзвычай. Цёмна хоць у вока ўкалі. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-5, 356).
Вар. хоць у вока (у ока) калі (пары, укалі).
Цяжкое вока. Нядобры позірк, які можа прывесці да сурокаў. Адыдзі ты хіба,
дачушка, адгэтуль, бо вун Ганна ідзе, яна цяшкоё воко мая, можа малого ўрачы.
Амбілеўцы Шчуч.
Чортава вока. Прорва, акно ў балоце. Калі мы ішлі на заданё, то праходзілі праз
балото і чуць ні ўваліліся ў чортаво воко. Дарагляны Маст.
Як вока поўны. Вельмі. Лядзі, ні разьлі, ба наліў кубак поўны як воко. Бабіна Гродз.
Чарка поўная як вока. Дварэц Дзятл. І нашто разліваць дабро? І так поўна як вока, а ён
яшчэ лье. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185). Сьвераны восяняй поўныя як вока. Морына Іўеў.
(МСГВ, 441).
Як вока ў лобе (у лэбе, у ілбе). 1. адзін. Зусім (адзін). А памёр мой стары, асталася
адна як вока ў лобе. І вады лошкі няма каму падаць, як захварэю. Мілявічы Маст. (СБНФ,
19). Мой сынок у міне адзін застаўся як вока ў лэбе. Красулі Шчуч. Божа мой Божа!..
І мой Віця папаў у Агістан служыць, а ён жа ш у мяне адзін як вока ў лэбя. Будзёнаўка
Ашм. 2. Самае дарагое, што ёсць, засталося ў каго-н. Ано была адна дачка ў мяне, як вока
ў ілбе, і тая за свет замуж пашла. Заполле Івац. (ДСК, 21). 3. глядзець і пад. Вельмі
клапатліва, шаноўна. Бацькі сына глядзелі як вока ў ілбе, а бяды ні трэба шукаць: паехаў
на матацыклі і зламаў сабе галаву. Івязанка Дзятл. (СГВ, 614). Вар. як вока (ока) у лобе
(у лэбе, у ілбе).
Як воўчае вока гарэць. Няярка, цьмяна. Бывала, газоўка была, там карасіны адна
капля, кноцік быў маленькі, запаліш – і гарыць, як воўча вока, маленькі агонь. Кіралі Шчуч.
(СПЗБ-1, 403).
Як з вока выпаў. Вельмі падобны да каго-н. (пераважна да бацькоў ці родных). Коля
выліты бацька, як з вока выпаў. Сакольнікі Свісл. Мой унучак па дачцэ пайшоў, як з вока
выпаў. Морына Іўеў. Сын твой якраз у бабку, як з вока выпаў. Дакудава Лід. (СГВ, 615).
Як з вока вырваны. Вельмі падобны да каго-н. (з бацькоў ці родных). Бачыла
Танінаго хлопчыка. Ну ш як з вока вырваны – увесь, як маці. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 86).
Твая менша, дальбох, як з вока вырвана. Уся маці. Ваверка Лід. (ЗНФ, 86). Косьцікаў сын
як з вока вырваны, у бацьку пайшоў. Тоўсцікі Маст. (ЗНФ, 86).
Як у вока пальцам цемната. Выключная, такая, што нічога не відаць. Цемната – як
у вока пальцам. Ністанішкі Смарг. (СПЗБ-5, 346).
ВОКАМ. Адным вокам глянуць. Крыху, нядоўга. Пастойма хвілінку, гляньма адным
вокам на такое дзіва. Абруб Шчуч.
Вокам не злажыць. Зусім не заснуць. Зьвечара гэдык напалохалі, што ночай вокам
ні злажыла. Старына Маст. Яму ўсё сьмешачкі, а маці нат вокам ні злажыла, столькі
шуму ў хаці. Свіслач Гродз. Вокам не злажыць. Берагоўцы Шчуч. Вар. вачэй (вока, вокам,
окам) не злажыць (не змружыць). ● Злажыць – заплюшчыць.
Голым вокам бачыць і пад. Непасрэдна, натуральным зрокам, без акуляраў ці іншых
павелічальных прыладаў. Дзе ты ўгледзіш голым вокам тых мікробаў! Зэльва Зэльв.
(Стэц.-2, 249).
Зба´гнуць вокам. Задрамаць, крыху паспаць. Прылягла і збагнула вокам. Савоні
Стаўб.
Злажыць вокам. Задрамаць, заснуць. Цэлу ноч ні спала, толькі пад раніцу трохі
злажыла вокам. Шаўдзіні Лід. Злажыла вокам і не чула, як ён прыцягнуўся. Табала Лід.
І вокам не вядзе. Асудж. Не рэагуе, не звяртае ніякай увагі. Хіба гэта бацька? Ці
дзеці галодныя, ці наетыя; дзе яны ходзяць, што робяць – і вокам не вядзе. Дзярэчын
Зэльв. (Стэц
14 👁