вока ні бока, а патом занясьлі ў гумно Янучково і сенам засыпалі. Старына Маст. Ты што,
здурэў, обцасам лезяш на людзей, ні глядзіш ні вока ні бока. Рацічы Гродз. (СНМ, 97).
Вар. ні вока ні бока; ні бока ні вока.
Нядобрае вока ў каго. Хто-н. схільны да сурокаў, можа сурочыць. Ні паказвай Ганулі
дзіця, у яе нідобро воко, можа зрачы. Кавалічы Гродз. (СНМ, 62).
Няпоўнае вока. Няўхв. Вельмі прагны, хцівы, зайздросны чалавек. Вот ніпоўно воко –
яму ўсе мало й мало. Бабіна Гродз. Табе вечна мала, няпоўнае вока! Асіпаўцы Воран.
Ніпоўна вока. Пышкі Гродз. (СНМ, 189). Вар. няпоўнае вока (няпоўныя вочы).
Пакласці (палажыць) вока. 1. на каго. З сімпатыяй адносіцца да каго-н., упадабаць
каго-н. Хто на каго вока пакладзе, хто каму прыглянецца, ужо па хатах пад раніцу
расходзяцца паркамі. Гальшаны Ашм. (ДМГ, 210). Ён даўно на цябе вока паклаў. Хрустава
Свісл. Ты, сынок, відаць, на яе вока палажыў? Дзераўная Сл. Як палажыў ён на яе вока,
дык нідзе праходу ні даваў. Мілявічы Маст. 2. на што. Прыкмеціць што-н., зацікавіцца
чым-н. Язэп паклаў вока на дзедаў гаротчык. Забор'е Шчуч.
Папова вока ў каго. Асудж. Хто-н. вельмі прагны, зайздросны. Што ўбачыць, та
мусіць заграбіць, бо ў яго папово воко. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 58). – Страх, які завідны
гэты Радзюк! – От, дзіво што. Ішчэ малы быў, то маці наша казала, што ў яго папова
воко. Голдава Лід. (ЗНФ, 58).
Поп'е вока. Асудж. Вельмі зайздросны, сквапны чалавек. Усё ты пат сібе цягняш,
усё табе мала, мала – поп'е вока. Стокі Свісл.
Салохіна вока ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі зайздросны. А яны такія, у іх салохіна
вока – што ні ўбачаць, то ўсё ім трэба. Ашмянцы Шчуч.
Скупы на вока. Няўхв. Вельмі зайздросны. І з малянкосьці быў такі, і ціпер скупы на
вока, ні с кім ні гаворыць, усім зайздросьціць. Луцкаўляны Гродз.
У вока ўпасці. Гл. упасці ў вока.
У самае вока сказаць. Вельмі трапна, дакладна, дасціпна. Я яму тады ўсё сказала, як
кажуць, у самае вока. Цырын Карэл. Сказаў, як у цэль папаў, у самае вока. Рамашкі Шчуч.
Упасці ў вока каму. 1. Добра запомніцца, захавацца ў памяці. Той чалавек, што
выратаваў нас ад немцаў, так упаў у вока, што ніколі яго не забуду, усім нам ён упаў у
вока. Малыя Эйсманты Бераст. (СГВ, 610). 2. Быць упадабаным кім-н. Аленка яму добра
ўпала ў вока. Індура Гродз. І ён на веласіпедзе прымчаўся, мусіць, у вока ўпала я. Ятвезь
Карэл. (ХБД, 203). Яму наградзілі нейкі прыёмчык – ён на плячо і да мяне. Ужо, мусіць, у
вока ўпала. Ятвезь Карэл. (ХБД, 203). У вока ўпасці. Нагародавічы Дзятл. (ППФВ, 62;
МСГВ, 611). Ён ей тожа ў вока ўпаў. Глядзі і вяселле ўжо скора, бацьке багатыя,
здужаюць. Падгайная Карэл. (СБНФ, 266).
Хоць вока выкалі (вытні, калі, скалі, ускалі). 1. дзе. Зусім нічога не відаць з-за
цемры. Ах Божачкі, на двары хоць вока выкалі, а ён на вяселя сабраўся ехаць! У цібе ш
сьвету ў матацыклу німа! Сядзі, дзіця, у хаце і нікуды ні рыпайся! Генюшы Навагр. На
вуліцы цяпер хоць вока выкалі, сапраўдная восенская ноч. Танявічы Шчуч. На вуліцы хоць
вока выкалі. Радунь Воран. У хаце было хоць вока выкалі. Дзераўная Сл. Было ў той хаце
хоць вока вытні. Забалаць Воран. Думала, схаджу да бацькі, дык дзе там! На вуліцы хоць
вока ўскалі. Дзягаўцы Ашм. 2. цемра, ноч і пад. Выключная, такая, што нічога не відаць.
А цемра на вуліцы хоць вока выкалі, нават вокны слаба відаць. Рось Ваўк. Але гэдакая
цёмная ноч, хоць вока выкалі. Ліпск Лях. А ноч цёмная-цёмная, хоць воко выкалі ці на
чорта сунься. Генюшы Навагр. (СБНФ, 289). 3. цёмна. Вельмі, надзвычай. Раз ноч была
на двары. Цёмна было хоць вока калі. Альхоўка Астр. (ДМГ, 221). Ноч, цёмна хоць вока
скалі. Гуршчына Іўеў.
Хоць у вока калі (пары, укалі). 1. дзе. Зусім нічога не відаць з-за цемры. Покуль тое-
сёе пагаварылі, на дварэ стала хоць у вока пары. Копаніха Смарг. 2. цемната і пад.
Выключная, такая, што нічога не відаць. А на дварэ цямнатэча хоць у воко калі. Галынка
Дадатковыя словы
заборе, попе
12 👁