ВОКА. Адно вока ў Альшаны, а другое ў Ашмяну´ ў каго. Іран. Хто-н. касавокі.
У касога адно вока – у Альшаны, а другоя – у Ашмяну. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-2, 506).
Адно вока ў лобе. Адзінае, апошняе, што ёсць, застаецца, заставалася ў каго-н. – Яшчэ
нівядома, ці будзя жывы [сын]. – Вот гора бабі. Адно вока ў лобі – і таму шчасьця німа.
Забалаць Воран. (ЗНФ, 16). Богам маліла іх [немцаў-акупантаў], і бачылі ш, што ў міне
гэта цялушка – адно воко ў лобі, аля дзе іх упросіш – забралі, гады. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 16).
Вока за вока. Адплата злом за прычыненае зло. Як маю гуску забіў, то нічога, а як
машынай наехаў на яго парася, дык разяўляяцца, гэта яму вока за вока. Рахавец Навагр.
(СГВ, 582).
Вока набіта ў каго. Хто-н. вопытны ў чым-н. У цібе ў гэтай справе ўжо вока набіта.
Пагарэлка Карэл. От добрую табарэтку ты мне зрабіў, відно, што вока набіта. Турэц
Карэл. (СГВ, 582).
Вока не запарушыць каму. Быць добразычлівым, не зрабіць нічога кепскага каму-н.
Ён нікому вока не запарушыць. Пяслі Гродз. Ён вока табе ні запарушыць. Жыровічы Сл.
(ППФВ, 25).
Вока не мець на каго. Выяўляць непрыязнасць да каго-н., ненавідзець каго-н. На
гэтага лесніка даўно, кажа, вока не маем. Міратычы Карэл. (БФ, 84). На гэтаго ўжо
даўно ніхто вока не мае. Ракавічы Шчуч. (СГВ, 582). Пашкудны ён чалавек. Не станавіся
ўпоперак дарогі яму, сынок ты мой. І так ён на цябе вока не мае. Мілявічы Маст.
(СБНФ, 41).
Вока цешыць. Выклікаць прыемныя ўражанні сваім выглядам, знешнасцю. Па
аднаму стапарыку выпілі, па другому, па трэцяму, пачалі другую бутэлячку, вока цеша і
трэцяя. Падольцы Астр.
Вока яма. Асудж. Надзвычай прагны чалавек. Пакуль быў дужы, здаровы, то цягнуў
у хату, бо быў воко яма, а ціпер яму, мусі, ужо нічого ні трэба. Уселюб Навагр.
(ЗНФ, 22). Гэта ш – вока яма! Кап прымеў бы, так увесь сьвет агарнуў. Карытніца Лід.
(ЗНФ, 22). Вар. вока (вочы) яма.
Выкінуць на вока каму. Прыпомніць, выгаварыць каму-н. што-н. непрыемнае.
Такрок [мінулы год] мне падраджаўся [абяцаў] прывесьці сена з лужайкі, і так
засталося, пака сам не прывёс, а цяперачы ідзе просіць загараць яму пляц, дык я й выкінуў
яму на воко пра сено. Гнесічы Навагр. Не стрывала, усё выкінула на воко, што ён
вытвараў. Досі цярпець. Хай ведаюць усе. Шчорсы Навагр.
Закінуць вока куды. Наведацца куды-н. з мэтай паглядзець, убачыць што-н. Ну што
ты мне расказваеш, я сам пасьпеў закінуць вока туды. Байкі Пруж.
З вока не спускаць каго, што. Пільна, уважліва сачыць за кім-, чым-н. З вока ні
спускай! Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-4, 553).
Ліхое вока ў каго. Няўхв. Хто-н. схільны да сурокаў. О, у гэтаго чалавека ліхое воко,
ён на жарабя гляня – так тое і ссохня. Загараны Гродз. (СНМ-2, 123).
Мець вока на каго. 1. Прыхільна ставіцца да каго-н., разлічваць на каго-н. Я даўно
маю вока на сусецкага хлопца Алеся, добры хлопец, можа калісьці маім зяцям будзя.
Дарагляны Маст. 2. Адчуваць непрыязнасць да каго-н, ненавідзець каго-н. Сыночак мой
ты! Не станавіся ты яму ўпапярок дарогі, а то абязвечыць яшчэ возьме. І так ён на цябе
вока мае. Варонічы Сл. (Стэц.-1, 185). За нешта ж вока яна мае на вас. Пяслі Гродз.
(ППФВ, 13).
Не злажыць вока. Зусім не заснуць. Цэлу ноч не злажыла вока над малою, захварэла
дзевачка мая. Вензавец Дзятл. (СГВ, 600). Цэлую ночку вока не злажыла. Васявічы Дзятл.
Вар. вачэй (вока, вокам, окам) не злажыць (не змружыць). ● Злажыць – заплюшчыць.
Ні вока ні бока не глядзець. Зусім, абсалютна. Ні глядзіць ні вока ні бока, прэцца,
каб толькі быць першай. Бабіна Гродз. Зьбілі таго хлопца на горко яблыко, ні глядзелі ні
13 👁