Цалюткі дзень ні за халодну воду ні ўзёўса. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 53). Вар. ні за халодную ваду (воду) не брацца (не ўзяцца). Таўчы воду ў ступе. Няўхв. Весці пустыя размовы, займацца балбатнёй. Выключы гэты тэлевізар, а то таўкуць воду ў ступі, німа на што слухаць. Грыўкі Гродз. (СНМ-2, 231). Вар. таўчы ваду (воду) у ступе. Хоць воду пі з каго. Ухв. Вельмі прыгожы, прыгожа апрануты. Хоць воду пі зь яго. Разадзеўся, прыбраўся. Шчорсы Навагр. Вар. хоць вады напіся; хоць воду пі; вады можна напіцца. Як у воду баўтануў. Нечакана прапаў, знік. Ну й пайшоў за хлебам, як у воду баўтануў. Вайневічы Дзятл. (СГВ, 620). Як у воду кануў. Нечакана прапаў, знік. Як у воду кануў – ні слыху ні дыху. Курчоўцы Воран. Як пайшла ў вёску, то як у воду канула. Вераб'і Астр. Вар. як у ваду (воду) кануў. Як у воду пернуў сказаў. Груб. Абы-што, не да месца, недарэчна. Ну, Андрэй, ты і сказануў, як у воду пернуў. Ідзі лепяй прынясі мне вады, бо памру ат сьмеху. Пагранічны Бераст. Як у воду плюнуў сказаў. Няўхв. Зусім недарэчы, неўпапад. Алі ш і сказала, як у воду плюнула, лепяй зусім маўчала п, як ні разьбіраясса. Старына Маст. Вар. як у ваду (воду) плюнуў. ВОЖЫК. Як вожык. 1. Вельмі (надзьмуцца і пад.). Сядзіць, нашашорылася як вожык, пакрыўдзілі такую пані. Копаніха Смарг. 2. Вельмі (сапці, пыхцець і пад.). Пыхціць як вожык. Бярозаўка Лід. ВОЖЫКА. Напалохаць вожыка голым задам. Іран. Зусім не (напалохаць). Ты мне тут ні пагражай... Напалохала вожыка голым задам. Ананічы Дзятл. ВОЗ. Воз коз нагаварыць. Вельмі многа. Ты вос кос нагаварыў. Сухаполь Пруж. Цэлы воз нагаварыць. Многа і без толку. Нагаварыў цэлы воз, а нічога незразумела. Караневічы Гродз. Прыехаў прадсядацяль, нагаварыў цэлы вос ды зноў паехаў. Новы Двор Свісл. ВОЗАМ. Хоць возам вывозь чаго. Вельмі многа чаго-н. Яблыкаў у гэтым годзя хоць возам вывось. Талмінава Ашм. Грыбоў там было хоць возам вывось. Малюкі Воран. Зайдзі на кухню, там гразі хоць возам вывось. Левыя Масты Маст. Гразната на падворку, сьмеця да халеры – хоць ты возам вывось. Лунна Маст. Столькі думкаў набралася, што хоць возам вывось. Ківанцы Воран. ВОЗЕ. І на возе і пад возам быць, бываць, пабываць. У розных жыццёвых абставінах, у цяжкім, складаным ці непрыемным становішчы. За сваё жыцьцё я і на возе пабывала і пад возам, усяго набачылася, нацярпелася. Куляшы Шчуч. Усяго прышлоса хватануць. Быў, як той казоў, на возі і пад возам. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 47). І дзе яго толькі ні было? Усё прайшоў, быў на возі і пад возам. Голдава Лід. (ЗНФ, 47). Як на жыдавым возе на чым. Вельмі многа розных рэчаў, размешчаных абы-як, у беспарадку. Спрач за стала, а то на ём як на жыдавым возі, аж брытка. Аляксандравічы Дзятл. ВОЗЕРАМ. Каб яно возерам стала. Выкл. Выказванне пачуцця незадаволенасці, роспачы, адчаю і пад. Якое там жыця?.. Каб яно возерам стала с такім жыцям! Малюкі Воран. Вар. каб яно возерам (Кроманню) стала (правалілася). ВОЗЬМЕЦЦА. Скуль ні возьмецца. Раптоўна, нечакана, невядома адкуль (з'явіцца). Стрэльбу на плячо я, а скуль ні возьмецца – воўк. Белае Гродз. (БФ, 50). ВОЙКНУЦЬ. І войкнуць не паспець. Разгубіцца ад нечаканасці таго, што адбылося. Пан і войкнуць не пасьпеў, як пачаў гарэць яго сьвіран. Пасека Дварчаны Воран. ВОЙСКУ. Пяць у войску ў каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, дурны. Не, каб аддаць свае ключы, а то цэлую раніцу шукалі тыя, што ўнучка недзі палажыла. Што ш, у міне ўжэ пяць у войску, старая ўжэ. Капліца Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі, зявіцца
12 👁