ВОБЦАСАМ. Во´бцасам (во´бсаса) у вочы лезці каму. Асудж. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць каму-н. Вопцасам у вочы лезя, рады німа. Ваўкавічы Навагр. Што за чалавек – вопсаса ў вочы лезя, хоць ты яму кол на галаве чашы. Крапіўніца Свісл. Што лезяш вопсаса ў вочы?! Зарас я табе налезу. Агрызкі Маст. Вар. вобцасам (вэбсусам, вобсаса, вобсас, обцасам, абцэсам, абсцэсам, абсасам, абцасам) у вочы лезці (кідацца, перціся). ВОДКУ. Саладзіць водку. Цалавацца па загадзе свата, музы´каў ці іншых вясельнікаў у час вясельнага абраду. Часцей у дачыненні да маладых. Пара саладзіць вотку, нешта горкая вотка стала. Паспрабуйця, якая горкая. Маладым го-о-рка, го-ор- ка!.. Гродзі Ашм. Трэба ш вотку саладзіць, бо натта ш горка. Цяглевічы Зэльв. Тады марша загралі й селі за стол. Назаўтра, гэта панядзелак быў, вотку саладзілі, на лаву сталі й бралі першае мейсца. Дайнава Воран. (ДМГ, 199). Не ўпірайся, а будзяш саладзіць водку, ні на табе пачалося, ні на табе гэта кончыцца. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 606). Штосьці ў горлі верадзіць, трэба вотку саладзіць. Новая Руда Гродз. ВОДМАЛАДЗЬ. У водмаладзь ісці. Дзяцінець. Наш стары зусім зьдзіцянеў, у вотмалаць ідзе ўжо, мае восімдзісят год, а на вясельлі скача з маладымі. Чэхі Астр. (СГВ, 89). ВОДУ. Брахаць на воду. Вельмі многа піць, адчуваючы неўтаймоўную смагу. Ой, браток, пярасаліў ты сваю шорбу, посьля яе будзяш брахаць на воду. Бершты Шчуч. (ЗНС, 52). Вар. брахаць (гаўкаць) на ваду (на воду). Бяла ні бяла абы воду відала (відзяла) мыць і пад. Няўхв. Абы-як, збольшага (мыць, памыць бялізну, адзенне і пад.). Алі ваша маці і мыя – бяло ні бяло абы воду відало! Лунна Маст. У гэтай нашай гаспадыні ўсё бяльё натто запушчано. Ёй, як мыя, бяло ні бяло абы воду відало. Старына Маст. Я во троху спалакнула і добра, бяла ні бяла абы воду відала. Хадзілоні Шчуч. І як ты мыяш! Трэбо ш памыць, пакіпяціць! То і белянько будзя ўсё, як сьнех! А ты мыяш бялэ ні бялэ абы воду відзялэ. Стокі Свісл. Воду муціць. Няўхв. Свядома заблытваць якую-н. справу. Што ты тут воду муціш, я знаю, што аўтобус ідзе ў пяць, а ні ў шэсьць. Так што мне ўжэ пара ісьці. Пагранічны Бераст. Вар. муціць ваду (воду). Воду продаць. Іран. Пасіўна паводзіць сябе на танцах. Німа чаго выседжваць! Ідзі танцуй! Хваціць воду продаць! Стокі Свісл. ● Продаць – прадаваць. Вывесці (выводзіць) на чыстую (халодную) воду каго. Выкрыць нядобрыя справы, кепскія ўчынкі каго-н. Вывесці на чысту воду. Тужаўляны Гродз. (СНМ, 179). 3 п'яніцамі німа чаго важдацца, трэбо выводзіць усіх на чыстую воду. Луцкаўляны Гродз. (СНМ-2, 31). Пачакай, я вывяду яго на халодну воду, усім раскажу, хто ён ёсьць. Уселюб Навагр. Я ўсё адно дакапаюся, вывяду цібе на халодну воду. Вензавец Дзятл. Ён то вывядзя іх на халодну воду. Правыя Масты Маст. Вар. вывесці (выводзіць) на чыстую (халодную) ваду (воду). За халодную воду не брацца (не ўзяцца). Няўхв. Нічога не рабіць, гультаяваць. Дзявуля, за халодную воду не бярэцца. Альшаніца Івац. (ДСК, 72). Ну, і гультай іх хлопяц, яму за халодную воду не ўзяцца. Лаздуны Іўеў. (СГВ, 591). Вар. ні за халодную ваду (воду) не брацца (не ўзяцца). Муціць воду. Няўхв. Свядома заблытваць якую-н. справу. Хваціць табе ўжэ муціць воду, лепяй памаўчы! Шурычы Свісл. Вар. муціць ваду (воду). На халодную воду зарабіць. Вельмі мала. Калі заработак слабы, то кажуць: на халодную воду зарабіў. Краскоўскія Горы Навагр. Па яго заработках ногі працягнулі п. Ён на халодну воду ні зарабляя! Добра, што бацька крыху памагая! А так!.. Стокі Свісл. Ні за халодную воду не брацца (не ўзяцца). Няўхв. Нічога не рабіць, гультаяваць. Гультаіна такі стаў, ні за халодную воду ні бярэцца. Масцішчы Навагр. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцамі
12 👁