У Вільню можна заехаць на чым. Гумар. Вельмі тупы, ненавостраны. Звычайна пра нож. Які ты мне нож даў, на ём у Вільню можно заехаць, нічога ім ні адрэжаш. Праважа Воран. ВІЛЬНЯ. Аж Вільня відаць. Гумар.-іран. Вельмі кіслая (страва). Наварыла булёну, кіслы, аш Вільня відаць. Ваўкавічы Навагр. Вар. аж Вільня (Вільна) відаць. ВІНО. Заячае віно. Бат. Травяністая расліна – майнік двухліставы. Ой, якія смашныя ягады на заячум віне! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 34). Вар. заячае віно (піва). ВІНТ. На буйны вінт есці, паесці. Хутка, спяшаючыся. Німа калі раседжвацца, еш на буйны вінт – і паляцелі [на сена], відзіш, дошч зьбіраяцца. Косцевічы Астр. На буйны вінт пусціць. Хутка, спяшаючыся, на скорую руку паесці. Як ён там паеў... На буйны вінт пусьціў і пабех. Горшавічы Астр. ВІНЦІКАЎ. Сем вінцікаў на фронце адзін у рамонце ў каго. Асудж. Хто-н. неразумны, легкадумны, бесталковы. У Грышкі сем віньцікаў на фроньці адзін у рамоньці, ты яго паменш слухай, бо ён табе нагаворыць нівядома што. Пячоўшчына Валож. ВІР. Хоць у вір галавою. Выкл. Выказванне безнадзейнасці, немагчымасці што-н. зрабіць, каб выйсці з вельмі цяжкага становішча. Хоць у вір галавою. Баброўня Гродз. (СНМ, 195). Хоць у вір галавою, а бяда за бядою. Баброўня Гродз. (ППФВ, 67). Як вір змёў што. Што-н. знікла, прапала. Гэтыя дзеці шкадлівыя як кот, за імі нічога на месьці ні знойдзяш. Во тут, на паліцы, ляжалі апцэнгі, і німа, іх як вір зьмёў. Дзеравянчыцы Сл. ВІСЕЛЬНІ. Вісельні варты. Асудж. Вельмі кепскі, нялюдскі, заслугоўвае пакарання. Гэты стамболь адно што вісельні варты. А ніякага зь ім ладу няма, як быў дурным, дурным і памрэ. Бракава Сл. ВІТКА. Як вітка ў коле круціцца і пад. Без толку, без занятку. Лепш не вэйгайся як вітка ў коле, а вады прынясі. Жупраны Ашм. ВІТРЫНЕ. Як у вітрыне лялька стаяць. Няўхв. Манерна, дэманструючы свой знешні выгляд. Прыбярэцца, прыйдзя – і стаіць як у вятрыня лялька. Малі Астр. (СПЗБ-4, 586). ВІХРА. Як віхра бегаць і пад. Вельмі хутка. О дзе быстра дзеўка, лятая як віхра. Карпейчыкі Шчуч. ВІХУРАТКА. Як віхура´тка бегаць, лётаць і пад. Несупынна. Дзе ізноў падзелася гэтая шантрапа, усё лётая як віхуратка? Яцыны Астр. ВІЦІНА. Як віціна дзяўчына і пад. Ухв. Вельмі прыгожая, стройная. Дзеўка, як віціна, любо паглядзець. Літвінкі Гродз. (СНМ, 175). ВІШНЮ. Абтрэсці вішню. Абудзіць у дзяўчыны пачуццё сімпатыі, дабіцца з яе боку прыхільных адносін да сябе. Кацін Сашка шустры, хутко аптрос вішню, а такая ш яршыста была. Сурынка Сл. ВІШНЯ. Як вішня дзяўчына і пад. Ухв. Вельмі прыгожая. Дзеўка як вішня. Балічы Шчуч. (ППФВ, 22). ВЛОСУ. Да влосу хадзіць і пад. Без шапкі, без хусткі і пад. Бывала, з Нацькай як выйдзям у цэркву... Да влосу, туфлі начышчаныя... Уся гуліца аглядаяцца. Першамайск Шчуч. Шчэ халадно было, а ён да влосу хадзіў, то во, запаленя мазгоў палучыў. Янаўляны Лід. Вар. да влосу (улосу). ● Влос – параўн. польск. włos 'волас'. ВЛОСЫ. Влосы дыбам сталі ў каго. Каго-н. ахапіў моцны страх, жах. Калі сталі расказуваць пра страхі на кладбішчы, дык влосы дыбам сталі. Германішкі Воран. Вар. валасы дуба (дубам, дубка, дубаса) сталі (становяцца, пасталі, устаюць); валасы (влосы) на галаве дыба (дыбам, дыбака, дыбаком, дыбара, дыбанькі) сталі (становяцца, пасталі, усталі); валассё дыбам стала. ВО. Во-во. Вельмі хутка, у бліжэйшы час. Давай кампаняй папрачам у хаці, ба яны ўжэ во-во павінны прыехаць. Бабіна Гродз. Карова павінна во-во ацяліцца. Плябанаўцы Ваўк. (МСГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁