ВІДНА. З відна да відна. Увесь светавы дзень. З відна да відна рук не пакладалі. Руда
Яварская Дзятл.
ВІДЫ. Непадобныя віды. Выкл. Выказванне вялікага здзіўлення. Во, ніпадобныя
віды! Я такога ніколі не чуў. Трокенікі Астр.
ВІЗГУ. Да свінячага візгу напіцца. Вельмі многа, празмерна. Напіўса да сьвінячаго
візгу, ледво ў хату ўваліўса. Бабіна Гродз.
ВІЛАМІ. Віламі па вадзе пісана. Невядома, ці ажыццявіцца, ці збудзецца што-н. Шчэ
віламі па вадзе пісана, або паступіць яна ў інстытут, або не. Уселюб Навагр. О, яшчэ
гэта віламі па вадзе пісана, ці купяць яму машыну. Ігнатаўцы Лід. Возьмя ці ні возьмя яе –
гэта яшчэ віламі па вадзе пісана. Верцялішкі Гродз. Кажуць, што Марыська чакая
Міхаську з войска, аля эта яшчэ віламі па вадзе пісана, ён браць яе ці будзя, як верніцца.
Навасяды Ашм. Гэтае вяселя ў іх яшчэ па вадзе віламі пісана. Задвор'е Зэльв. Гэта
вясельле віламі па вадзе пісана, ня хочуць яго бацькі, каб ён яе браў. Чарнявічы Бар. Будуць,
мусіць, жыць у Мінску, але гэта яшчэ віламі па вадзе пісана. Ліпнішкі Іўеў. Віламі па
вадзе пісана. Тужаўляны Гродз. (СНМ, 179). Гэта яшчэ віламі па вадзе пісана. Грушчызна
Іўеў. (ППФВ, 19, МСГВ, 586). Вар. віламі па вадзе пісана качаргою мазана.
Віламі пісана. Невядома, ці ажыццявіцца, ці збудзецца што-н. Віламі пісана яшчэ, ці
будзя тут што. Варняны Астр. Зробіш ты ці ні зробіш, гэто яшчэ віламі пісано. Балотца
Навагр. Будуць яны жаніцца ці не, гэто йшчэ віламі пісано. Правыя Масты Маст. Гэта
яшчэ віламі пісана. Кронькі. Шчуч. Калі яна шчэ будзя тая хата, шчэ адно віламі пісана.
Сурынка Сл. Ці пойдзе Марынка за яго? Відаць, яшчэ віламі пісана. Радзівілаўцы Лід.
Вар. віламі па вадзе пісана качаргою мазана.
Віламі пісана качаргою мазана. Невядома, ці ажыццявіцца, ці збудзецца што-н. Ці
прыедуць яны, гэта яшчэ віламі пісана качаргою мазана. Падзітва Воран. Вар. віламі
па вадзе пісана качаргою мазана.
Пісаны як віламі па плоце. Невядома ці ажыццявіцца, ці збудзецца што-н. Маеш о
добрае мейсца і трымайся яго, ні ець нідзе, бо там табе работа пісана як віламі па плоце.
Бастуны Воран.
Як віламі па вадзе пісаць гаварыць. Няўхв. Недарэчна, абы-што. Гаворыць як віламі
па вадзе піша. Дзям'янаўцы Дзятл.
ВІЛАХ. На вілах насіць каго. Няўхв. Ненавідзець каго-н, жадаць каму-н.
непрыемнасцей. Во што цяпер робіцца: і жыцьцё лягчэйшае, і дастатак людзі маюць, а
німа ніякай згоды, адзін другога на вілах носяць. І да чаго сьвет дойдзе? Навасёлкі Свісл.
ВІЛКАМІ. Як вілкамі па вадзе правесці сказаць. Няўхв. Абы-што, не падумаўшы.
Ты скажаш, Ганна, як вілкамі па вадзе правядзеш. Багудзенка Навагр. ● Вілкі – вілы.
ВІЛЫ. Сукануць вілы ў бок каму. Наслаць на каго-н. чары, праклён. Нешто ні
палучаяцца, як нехто сукануў вілы ў бок. Мачуліна Ваўк.
ВІЛЬНА. Аж Вільна відаць. Гумар.-іран. Вельмі кіслая (страва). Як зясі чаго кіслаго,
дык гавораць: аж Вільна відаць. Каменка Шчуч. Вар. аж Вільня (-а) відаць.
ВІЛЬНІ. Прайсці вільні і строні. Многае зведаць у жыцці, пабываць у розных цяжкіх
абставінах. За астатні гот жыцьця ён прайшоў вільні і строні, чаго толькі ні валілася на
яго галаву. Вярэйкі Ваўк.
Як у Вільні на Кальвары дзе. Вельмі людна і шумна, вялікі вэрхал дзе-н. Учора на
базары сьвіней хацела купіць. Што там людзей!.. Як у Вільні на Кальвары! Ні прабіцца!..
Першамайск Шчуч. Як прыедуць з горада дзеці, то ў хаці як у Вільні на Кальвары. Правыя
Масты Маст.
ВІЛЬНО. Вільно відаць. Гумар.-іран. Вельмі рэдкая (страва). Звычайна пра суп. Ну й
суп – Вільно відаць, адна вадзічка. Паставы Паст.
ВІЛЬНЮ. Аж Вільню ўбачыць. Адчуць незадавальненне ад ужывання чаго-н.
кіслага. Але ш і сок кіслы, гаш Вільню ўбачыў, як выпіў. Вензавец Дзятл
Дадатковыя словы
дзямянаўцы, задворе
12 👁