Як вецер носіць нагаварыць. Няўхв. Многа непраўдзівага, абы-чаго. Ты Маньку менш
слухай, бо яна табе нагаворыць як вецяр носіць, што ў яе і золата шмат, і грошай, а сама
ўчора ў Ліды на хлеп пазычала. Зэльва Зэльв.
Як вецер па портках лазіць. Асудж. Без патрэбы, туды-сюды. Не лазь як вецер па
портках! Сядзь ужэ! Упынку на цібе няма! Танявічы Шчуч.
Як вецер падраную стрэху шкадаваць. Няўхв. Зусім не (шкадаваць каго-н.). Ах,
галупка, шкадуя ён міне як вецяр падрану стрэху. Толькі сібе шкадуя. Мінотавічы Шчуч.
Як вецер у полі хадзіць. Няўхв. Бязмэтна, без толку. Яму нідзе прыстанішча німа,
ходзіць як вецер у полі. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 186).
ВЕЧКАМ. Вечкам накрыцца. Памерці. Усім прыйдзецца вечкам накрыцца, ніхто не
вечны. Волькавічы Ашм.
ВЕШАЛЦЫ. Як на вешалцы. Іран. Не па памерах, зашырокае, завялікае. Пра адзенне
на кім-н. Талашыха за гэты гот так высахла, што ўсё на ёй баўтаяцца як на вешалцы.
Зэльва Зэльв.
ВЁРСТ. Сем вёрст да нябёс і ўсё ракам нагаварыць. Жарт.-іран. Вельмі многа і абы-
чаго. – Чаго-та вы, хлопцы, рагочаця? – А тут Аляксандарко нагаварыў сем вёрст да
нябёс і ўсё ракам. Старына Маст.
Сто вёрст да нябёс і (ды) усё лесам нагаварыць. Жарт.-іран. Вельмі многа і абы-
чаго. Нагаварыў сто вёрст да нябёс і ўсё лесам, а толку ніякага. Новы Двор Свісл. Гэта
чалавек некі непуцёвы: як станя гаварыць, та сто вёрст да нібёс ды ўсе лесам. Лаша
Гродз. (СНМ-2, 148).
ВЁСАК. Каб з сямі вёсак сабак пазганяў то не зорэшуцца з кім. Няўхв. Хто-н.
гаваркі, языкаты, дасціпны. Хіба зь ім хто згаворыцца! Кап сь сямі вёсак сабак пазганяў
то зь ім ні зорэшуцца. Алекшыцы Бераст.
ВЁСКА. Вёска з гарадской прапіскай. Насмеш. Малакультурны, прастакаваты
чалавек. Я яму ўсё і расказала, і паказала, а ён кап хоць дзякуй сказаў, што ш – вёска з
гарацкой прапіскай. Навумавічы Гродз.
ВЁСЦЫ. Як у нашай вёсцы сабак. Іран. Вельмі многа. Музыкантаў было на васельлі
як у нашай вёсцы сабак. Дварчаны Воран.
ВІГАНЦЫ. Як у Віганцы на танцы збірацца. выбірацца і пад. Жарт. 1. Хутка,
спяшаючыся. Глядзі, каб не забылася ўсё ўзяць, бо выбіраяся як у Віганцы на танцы.
Палашкі Воран. 2. Вельмі марудна. Ты да калхознуй работы зьбіраяся як у Віганцы на
танцы. Чаму ш да гуляў подбягам ляціш? Асіпаўцы Воран. ● Віганцы – назва вёскі ў
Воранаўскім раёне.
ВІГУШКІ. У Вігушкі праз Дзявенішкі ісці, ехаць і пад. Неапраўдана далёкім,
кружным шляхам. Ведама, першы рас, дык паехалі ні прамой дарогай, а паехалі нівядома
кудой, у Вігушкі праз Дзявенішкі. Слесары Іўеў. ● Вігушкі – назва вёскі ў Іўеўскім раёне,
Дзявенішкі – назва вёскі на тэрыторыі Літвы.
ВІДЖА. Як віджа. Вельмі кіслы. Як яны ядуць гэтыя яблыкі, шчэ яны як віджа.
Мардасы Шчуч.
ВІДЗІШ. Як відзіш. Вельмі хутка, адразу. «Ох, халера, замалы!» – тут хапіліся як
відзіш нашы хлопцы за калы. Голдава Лід. (ДМГ, 234). Аш пад высоку гару, пат сакала ідзе,
на лес уцякаюць, трэба пільнаваць, як відзіш зойдуць. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 517).
ВІДЗЭНЯ. Да відзэня. Выкл. Формула развітання: да пабачэння. Да відзэня, баба Галя,
дзякуй велькі, што прынялі, напаілі і накармілі! Новая Руда Гродз. До відзэня, пані млода.
Кончылася юш твое колежэнство. Галавенчыцы Гродз. (ДМГ, 193). ● Параўн. польск. do
widzenia 'тс'.
З відзэня. З выгляду. З відзэня яна яшчэ маладуха. Суцькава Смарг. ● Параўн. польск.
z widzenia 'тс
Дадатковыя словы
збрэшуцца
10 👁