Вецер пад носам мець. Часцей жарт. Магчымасць астудзіць ротам гарачую ежу. Вазьмі пастудзі, вецер пад носам маеш. Кальчуны Ашм. Загарачо табе? А вецяр пад носам нашто? Бабіна Гродз. Гарачо, аля ні бяда, вецяр пад носам маяш. Прыдоўгае Шчуч. Чай студзі, вецяр пад носам маяш. Студзенікі Свісл. Няхай студзяць суп – вецяр маяць пад насом. Малі Астр. (СПЗБ-4, 611). Вар. свой вецер пад носам. Вецер пад шапкай гуляе ў каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, някемлівы, бесталковы. Знайшлі каго слухаць, у яго яшчэ вецяр пат шапкай гуляя. Алекшыцы Бераст. Вецер свішча каля вушэй у каго. Хто-н. вельмі хутка едзе, бяжыць і пад. Па асфальту аж прыпусьціш, адно вецер свішча каля вушэй. Кашалёва Навагр. Вецер свішча ў карманах у каго. Жарт. У каго-н. няма грошай. Хлопцы сядзелі і меркавалі, яг бы выправіцца з дому, але ж вецяр свішча ў карманах. Ярошычы Навагр. (СГВ, 581). Вар. вецер свішча (гуляе) у кішэнях (карманах). Вецер у галаве гудзе у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі легкадумны, несур'ёзны. А калі вецер у галаве гудзе, дык дзе ж ён вучыцца будзе. Руда Яварская Дзятл. Хіба ш ён ажэніцца – у яго вецяр у галаве. Новы Двор Свісл. Свістун ні гаспадар, у яго вецяр у галаве, гаспадарку да ручкі давёў. Барбарычы Гродз. (СНМ-2, 207). Знайдзі вецер у полі. Назад не вернеш, не знойдзеш. Раней ён ні сказаў, каму пазычыў, а ціпер знайдзі вецяр у полі. Пракопавічы Гродз. Вар. шукай ветру ў полі; знайдзі вецер у полі. Кідаць на вецер словы. Няўхв. Не выконваць абяцанага. Усё зробім, мы кідаць на вецяр словы не будзям. Бабынічы Сл. (СГВ, 595). Кінуць на вецер. Няўхв. Змарнаваць, патраціць упустую. Ні здалі ў час лён, дык вось цяпер чатырыста рублёў кінулі на вецяр. Вігушкі Іўеў. (СГВ, 595). Куды вецер нясе ісці і пад. Невядома куды, у няпэўным кірунку. Здэцца, пайшоў бы куды вецяр нясе, так усё надаела. Сцігані Іўеў. На вецер сказаць. Дарэмна, упустую, безвынікова. На Антона ніколі ні спадзявайся, такі няслоўны, што скажа, усё на вецяр. Мыслава Сл. (СГВ, 301). Наўзвей вецер. Няўхв. 1. гаварыць. Абы-што, без толку. Гаворыць на ўзьвей вецяр, трапаіць абы-што. Горшавічы Астр. 2. Легкадумны, несур'ёзны, пусты чалавек. Казаў, што ён наўзьвей вецер. А ты ад яго помачы чакаў. Лылойці Смарг. Пускаць на вецер. Няўхв. Марнаваць, траціць упустую. Мой Васіль грошай ні шануя, заробіць і пуская на вецяр абы-што. Падгалішкі Шчуч. (СГВ, 604). Ні дам я табе ні капейкі, ізноў усё пусьціш на вецяр. Скідзель Гродз. Разгуляй-вецер. Няўхв. Легкадумны, пусты чалавек. Што ты зь яго возьмяш? Гэта ш разгуляй-вецяр, ён ш ні пра што ні думая. Стокі Свісл. Свой вецер пад носам мець. Часцей жарт. Магчымасць самому астудзіць ротам гарачую ежу. Хіба ўжо такая гарачая зацёрка? А калі й гарачая, то свой вецяр пад носам маяш. Сёгда Карэл. (ЗНФ, 64). Нічога, што яна гарачая. Свой вецяр пад носам маю. Раманавічы Дзятл. (ЗНФ, 64). Хочаш, кап табе яшчэ студзілі. Свой вецяр пад носам маяш. Заполле Маст. (ЗНФ, 64). Я табе студзіць ні буду, свой вецяр пад носам маяш. Лежневічы Іўеў. Вар. свой вецер пад носам. Як вецер бегчы. Ухв. Вельмі хутка. А конь той паджаглісты, роўны, глаткі, бяжыць як вецер. Вярэйкі Ваўк. (СГВ, 314). Як вецяр праімчаўся на матароўцы. Нагорнікі Дзятл. (МСГВ, 283). Як вецер звеяў каго. Хто-н. бясследна, імгненна знік, схаваўся. Яна цібе як убачыла, дык яе як вецяр зьвеяў, мусіць, баіцца нечага. Талмінава Ашм. (ЗНФ, 84). Нехта крыкнуў, што міліцанер прыехаў, то іх як вецяр зьвеяў. Морына Іўеў. (ЗНФ, 84). Вар. як ветрам звеяла (здула); як вецер звеяў. Як вецер на загуменні бегаць і пад. Вельмі хутка, шпарка. Прысеў бы трохі! Чаго носісься як вецяр на загуменьні?! Мацвееўцы Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзны
15 👁