Бершты Шчуч. (ЗНФ, 35). Я тут ім як дала паляру, та абоя зь ветрам пашлі! Зубрава
Шчуч. (ЗНФ, 35).
Хоць з ветрам пусці. [Значэнне не высветлена]. Хоць з ветрам пусці. Грандзічы
Гродз. (ППФВ, 66, МСГВ, 613). Хоць з ветрам пусці. Селюкі Гродз. (СНМ-1, 195).
Як ветрам звеяла каго. Хто-н. бясследна, імгненна знік, схаваўся. Наташа як
угледзела міне, дак яе як ветрам зьвеяла з ганку. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 84). Куды яны
ўсе пахаваліся? Як ветрам зьвеяло ўсіх. Канюхі Гродз. (ЗНФ, 84). Вар. як ветрам звеяла
(здула); як вецер звеяў.
Як ветрам здула. каго. Хто-н. бясследна, імгненна знік, схаваўся. Анно сказала, што
бацько ідзе, то яго як ветрам здуло. Мацвееўцы Ваўк. Нарабіў бяды, а потым яго як
ветрам здуло. Малюкі Воран. Вар. як ветрам звеяла (здула); як вецер звеяў.
Як ветрам падшыты бегаць, хадзіць і пад. Вельмі хутка. Носіцца як ветрам
падшыты. Залацеева Зэльв. Ты яго ні дагоніш, бо ходзіць ён як патшыты ветрам.
Беражна Карэл. (ЖНС, 60).
Як ветрам у пяты бегчы. Вельмі хутка. Як зробяць для нас танцы якія на вёсцы, то
бяжым ужо як ветрам у пяты, вядома ш, маладыя дзеўкі. Рыбакі Ваўк.
Як падшыты ветрам. Гл. як ветрам падшыты.
ВЕТРУ. Ад ветру валіцца. Быць вельмі слабым, знясіленым. С плену ён прышоў
такім знямоглым, што ад ветру валіўсо. Адэльск Гродз. (СНМ-2, 92).
Ад ветру пава´ліцца. Вельмі слабы, знясілены. Клуня зусім старая стала, ад ветру
паваліцца. Кулёўцы Гродз. (СНМ-2, 108).
З ветру вяроўкі (вяроўку) саўе. Ухв. Вельмі спрытны, умелы хто-н. Папрасі яго, ён
паможа, ён што хочаш зробіць, зь ветру вяроўкі саўе. Нача Воран. Макар – чалавек
майсьцеравы – зь ветру вяроўкі саўе. Ляпёшкі Іўеў. З ветру вяроўку саўе. Залескія Воран.
(ППФВ, 27; МСГВ, 590).
І ад ветру і ад дажджу. Ухв. Памяркоўна-спагадлівы, добры для ўсіх. Наша Маня з
усімі такая – і ад ветру і ад дажджу, нікому кепскага ні скажа. Панямонцы Лід. Ён і ад
ветру і ад дажджу – і па добраму пагаворыць, і па кепскаму, ён і вам будзя добры, і другім
будзя добры. Правыя Масты Маст.
То ад ветру то ад сонца. [Значэнне не высветлена]. Ты ўсё – то ад ветру, то ад сонца.
Гуршчызна Іўеў. (ППФВ, 61).
Шукай ветру ў полі. Назад не вернеш, не знойдзеш. І куды яны змыліся?Шукай ціпер
ветру ў полі. Руда Яварская Дзятл. Пашоў шукаць ветра ў полі. Рагачы Гродз. (СНМ, 190).
Вар. шукай ветру ў полі; знайдзі вецер у полі.
Шукаць ветру ў полі. Няўхв. Займацца безнадзейнай справай. Шукаяш ты ветру ў
полі, ідзі лепяй бацьку памажы. Гарадзечна Навагр.
ВЕЦЕР. Вецер гуляее дзе. 1. Дзе-н. пуста, прасторна. У хаце ці іншым памяшканні.
Такая хароша хата, і вецяр у ёй гуляя, ніхто ні жыве. Краснасельскі Ваўк. Хіба гэта хата,
у гэтай абэржы, як стадоле якой, вецяр гуляя. Купіск Навагр. (ЗНС, 54). 2. Дзе-н. холадна.
У хаце ці іншым памяшканні. Ні паляно даўно, то ў хаце вецяр гуляя, за рукі бярэ.
Краснасельскі Ваўк.
Вецер гуляе ў кішэнях у каго. Жарт. У каго-н. няма грошай. Пасьля выпіўкі вецер
гуляе ў кішэнях. Сенна Навагр. Вар. вецер свішча (гуляе) у кішэнях (карманах).
Вецер калыша каго. Іран. Хто-н. вельмі худы, слабы, змарнелы. Што я зь ім рабіць
буду – малы, худы, слабы, яго ш вецяр калыша. Хрустава Свісл.
Вецер недзе ў бруд вымазаўся. Незадав. Пацягнула адкуль-н. смуродам. Ой, ні
прадыхнуць, вецяр недзі ў брут вымазаўса. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 22). – Вецяр недзі ў брут
вымазаўся. – Гэто з фермы цягня. Новы Двор Шчуч. (ЗНФ
12 👁