ВЕНІКУ. Хоць на веніку ехаць. Абы на чым. Як ні пойдзя аўтобус, то хоць на веніку ехаць. Ярошычы Навагр. (СГВ, 598). ВЕНЦАМІ. З венцамі. З верхам. Поўнае вядро зь венцамі прынесла грыбоў. Уша Карэл. (СГВ, 84). ВЕРАБЕЙ. Жаўтаўроты верабей. Няўхв. Малады, нявопытны чалавек. Ах ты, жаўтаўроты верабей! Талькаўцы Ваўк. Як верабей у веніку круціцца. Неспакойна. Што гэта Міхал наш круціцца як верабей у веніку? Лешчаняты Смарг. (СГВ, 614). ВЕРАБ'І. І вераб'і не паснедаюць без каго. Нішто не адбудзецца без каго-н. Ізноў ты тут? Бісь цябе, мабыць, і вераб'і ні пасьнедаюць, усюды табе дзела. Гарадзечна Навагр. ВЕРАБ'Ю. Вераб'ю па калена. Жарт.-іран. 1. Вельмі мелка, неглыбока. У вадаёме. Што гэта за рэчка – вераб'ю па калена, вады па костачкі. Янавічы Навагр. 2. Малы, невысокі, нізкарослы. Хлопяц вяраб'ю па калено, а таксамо жаніцца хоча. Гудзевічы Маст. Вераб'ю па калена, усё вырасьці ніяк ні можа. Зенявічы Навагр. І ў каго ён урадзіўся – вераб'ю па калена. Таркачы Дзятл. Вар. стане на палена вераб'ю па калена. Вераб'ю па костачкі. Вельмі мелка, неглыбока. Вераб'ю па костачкі. Дзегцяры Шчуч. (ППФВ, 12). Як вераб'ю напіцца. Вельмі мала чаго-н. Што мне старой трэба – як вераб'ю напіцца. Абы дзецям было як жыць. Навасёлкі Ашм. ВЕРАБ'ЯМ. Вераб'ям дулі паказваць. Асудж. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. Мацямаціку вучыць – гэта табе ні вераб'ям дулі паказваць. Цецяроўка Бераст. Вар. вераб'ям (гараб'ям, варонам) хвігі (дулі) паказваць (даваць). ВЕРАВОК. Як з веравок ліць і пад. Вельмі моцна, суцэльным патокам. Пра дождж. Ужэ каторы дзень дошч як зь веравок ідзе. Дарогу зусім расквасіло, ногі застрагаюць. Старына Маст. Ну й пагода, дождж лье як зь веравок. Азярніца Сл. Хмара тады цёмная- цёмная ўстала. І як даў дождж як з веравок, то аж лужы на полі пасталі і бульбаткі плаваюць. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 184). Од джгая дошч, як зь вяравок. Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 39). Вар. як з вяроўкі (як з веравок). ВЕРБІ. Як на ве´рбі грушкі растуць праўда. Ніякая не (праўда). Такая праўда, як на вербі грушкі растуць. Малі Астр. (СПЗБ-4, 101). ВЕРСТЫ. Абагнуць версты. Выпусціць з-пад увагі, прапусціць што-н. пры апавяданні. Ну і абагнуў версты, а хто будзя астатнё расказваць? Сакольнікі Свісл. ВЕРЫ. Прывесці да хрысціянскай веры каго. Часцей гумар. Супакоіць, уціхамірыць каго-н. Ні пяражывай ты за міне! Яны ў міне доўго ні падурэюць! Я іх мамэнтам прывяду да хрысьціянскай веры. Стокі Свісл. ВЕС. На вес золата. Вельмі значны, каштоўны. Мужык эдакі талковы папаўся! На вес золата! Ятвезь Карэл. (ХБД, 204). ВЕСНУ. На весну вада панесла што. Іран. Не адбылося што-н. Атклалі вяселя на другі гот, а маладыя й разьляцеліся. Я казала: на весну вада панесла тоя вяселя – так і ёсьць. Вялікія Канюшаны Лід. ВЕТАЧКУ. Як за ветачку. Адразу, без пярэчанняў згадзіцца зрабіць што-н. Ён міргнуў: пойдзім пакурым, а гэты – як за ветачку. Пайшлі й смаляць. Косцевічы Астр. Вар. як за ветачку (за галінку). ВЕТРАМ. Ветрам падшыты. Легкадумны. Ён разадзеты, алі ветрам падшыты, на ім скура гарыць. Малі Астр. (СПЗБ-3, 324). Ветрам пайсці. Знікнуць, прапасці, страціцца ўпустую. Кажуць, шофяр калыміць, што там закалыміш, то ўсё ветрам пойдзя, бо калі калыміш, то трэба й ставіць вотку, а з гэтаго дабра ні жджы. Плябанаўцы Ваўк. (МСГВ, 210). З ветрам ісці, пайсці і пад. Прэч, вон і як мага хутчэй. Выказванне злосці на каго-н., жадання пазбавіцца ад каго-н. Згоркло ўжэ слухаць цібе. Ідзі ты атсюль зь ветрам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю, верабям, верабі, вярабю, гарабям
11 👁