ВАЧЭЙ. Вачэй не адарваць ад чаго. Што-н. вельмі прыгожае. Купіла такую хустку, што прама вачэй ні адарваць, аж гаворыць! Дарагляны Маст. Ад іх кветніка вачэй ні адарваць. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 228). Вачэй не адвядзеш ад чаго, ад каго. Што-н. вельмі прыгожае, прывабнае. Што за харошы жырондаль у Германімскім касцёле! Вачэй не адвядзеш! Як так й падвесіць яго было! Пераганцы Воран. (СРЛГ, 41). Вачэй не зводзіць з каго, з чаго. Пільна, уважліва, не адрываючыся глядзець на каго-, на што-н. У простум сваім касьцюме была, а ўсе аж вачэй не зводзілі з тваёй Алены, ото ж золата й ў попяле відаць. Войстам Смарг. (СГВ, 638). Вачэй не злажыць. Зусім не заснуць. Баялася адна ў хаці, то цэлу ноч вачэй ні злажыла. Студзенікі Свісл. Сёньня вачэй ні злажыў, пільнаваў мак. Агароднікі Шчуч. Сёньня ўсю ноч вачэй не злажыў, усё думаў, як там сын у горадзе ўладаваўса. Лагады Шчуч. (СГВ, 581). Усю ноч вачэй ні злажыла, так рукі балелі. Багушоўка Гродз. Вар. вачэй (вока, вокам, окам) не злажыць (не змружыць). ● Злажыць – заплюшчыць. Вачэй не змру´жыць. Зусім не заснуць. Усю ноч вачэй ні змружыла каля дзіцяці. Правыя Масты Маст. Вар. вачэй (вока, вокам) не злажыць (не змружыць). ● Змружыць – параўн. польск. zamrużyć 'заплюшчыць'. Вачэй не спускаць з каго. Пільна, уважліва глядзець на каго-н. Вун той дружбант вачэй не спускае з тае дзяўчыны. Сураж Іўеў. Вачэй не стыкаць1 дзе. Часта і доўга адсутнічаць дзе-н., не з'яўляцца куды-н. Большы хлопец як устаніць нараніцы, паесь, то і пайшоў на вёску, цалы дзень у хаці вачэй не стыкаіць. Косцевічы Астр. Цэлыя канікулы вачэй у хаця ні стыкая. Варняны Астр. Ужо другую нядзелю вачэй не стыкае ў мацяры. Зенявічы Навагр. Вар. вачэй (ачэй) не стыкаць. Вачэй не стыкаць2. Зусім не спаць. Дзе ты брэндаяш, я ш цэлу ноч вачэй ні стыкала цібе чакаючы. Падбалоцце Зэльв. Пяць начэй вачэй не стыкаю, нейкая хвароба мусіць напала. Зенявічы Навагр. Вачэй няма дзе падзець. Вельмі сорамна. Вачэй німа дзе падзець. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-3, 307). З вачэй. 1. З прычыны сурокаў, з позірку нядобразычлівага чалавека. Гэта яму, відаць, з вачэй: плачыць, заходзіцца другі дзень і есьці ні хочыць. Косцевічы Астр. Нешта раптам мая карова настаяшча стала меней млека даваць. Трэба зьлётаць да Пятручыхі. Разьбярэш, можа, з вачэй. Трэба зьлётаць да Пятручыхі замовіць. Заборцы Астр. Дзіця ўночы блага спала, з вачэй, мусі. Волькавічы Ашм. Ета трэба так ночай ні спаць, а ўсё з вачэй. Эйтуны Лід. Гэта ўсё яму з вачэй стала так кепска. Геранёны Іўеў. Яна з вачэй занядужала. Беліца Лід. 2. чыіх, каго. Прэч, каб не было відаць (ісці і пад.). Ідзі ты з майіх вачэй быля-куды, покуль за чуп ні ўзяла. Бершты Шчуч. (ЗНС, 39). Зыдзі з маіх вачэй. Котчына Маст. Злыдзень ты, зыдзі з вачэй, каб я і ні бачыла цябе ў нас. Радзявічы Маст. (СГВ, 593). Надаелі вы мне за цэлы дзень, зыдзіце з вачэй! Парэчча Гродз. Скнара, згінь з вачэй. Талькаўцы Ваўк. Вар. з вачэй (з ачэй, з аччу). Не спускаць з вачэй каго. Пастаянна пільна сачыць, назіраць за кім-н. Гэля свайго мужыка не спускае з вачэй, ходзя за ім як за малым. Заборцы Астр. Вар. не спускаць з вачэй (з ачэй). Паміж вачэй перавесці каму. Ударыць, стукнуць, выцяць каго-н. Кап калісьці так рабілі бо мы, то бацька, кап узяў дрын ды паміж вачэй як перавёў, то й досіць было п. Пераганцы Воран. (ДМГ, 99). ВАШЫМ. І вашым і нашым. Няўхв. Адным і другім адначасова (быць добрым, выслужвацца, падхалімнічаць і пад.). Ты з Марыляй буць паасьцярожняй, яна хоча быць добрай і вашым і нашым. Монькавічы Маст. І вашым і нашым. Пералом Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляцца
14 👁