У вачах стаяць чыіх, каго, каму. Узнікаць, з'яўляцца ў зрокавым уяўленні. Як глянула на нібошчыка, та прытарно неяк стало, і ціпер у вачах стаіць. Адэльск Гродз. (СНМ-2, 187). Як цяпер, у вачах мне гэта стаіць. Казакоўцы Маст. Вар. стаяць у вачах (у гачах). ВАЧМІ. Палаць вачмі. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Малады напіўсё на вяселі, а для маткі прышлосё палаць вачмі. Налібакі Навагр. Вар. палаць (апалаць, палыхаць, пылаць) вачыма (вачамі, вачмі, ачыма). ВАЧЫМА. Апалаць вачыма. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Трэба добра рабіць, кап потым не апалаць вачыма. Мастаўляны Лід. Вар. палаць (апалаць, палыхаць, пылаць) вачыма (вачамі, вачмі). Бліскаць вачыма. Пазіраючы, выяўляць пачуццё сораму. Трэба падгатовіцца і сустрэць людзей так, каб ня бліскаць вачыма. Купіск Навагр. (ЗНС, 55). Вачыма з'есці каго. Уважліва, з захапленнем угледзецца на каго-н. То пэўна Антон любіць Марысю, ты толькі паўзірайся, ён зь яе вачэй не зводзіць. Гэта ўжо вясельлем пахне, калі хлопец дзяўчыну можа вачыма зьесьці. Амбілеўцы Шчуч. Вачыма лупаць. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Абы- што ляпня збух-табурах, а потым вачыма лупая, брытко самому. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 58). Кінуць вачыма ў гразь каго. Няўхв. Зняважыць, зняславіць каго-н., давесці каго-н. да вельмі няёмкага становішча. Бачыць яе ні хачу, учорачы мяне перад усімі аблаяла, кінула вачыма ў грась. Купіск Навагр. Слухай, мы ш дагаварыліся с табой пра торт Аксані ні гаварыць, а ты кінула мяне вачыма ў грась. Мне так брытко стало. Зенявічы Навагр. Лыпаць вачыма. Няўхв. Маўчаць, не ведаючы, што адказаць. Я яму гавару, талкую, а ён стаіць і лыпая вачыма. Праважа Воран. Вучы, а то паедзяш на сваю вучобу і ні будзяш ведаць, будзяш толькі вачыма лыпаць. Плянта Навагр. Вар. лыпаць вачамі (вачыма). Палаць вачыма. 1. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Зьбірай яблыкі, кап гнілых ні было, а то будзяш зноў палаць вачыма. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 57). Як гэта я безь нічога пайду ў госьці? Пайсьці на чужоя і палаць вачыма, то лепяй ні йсьці. Навіянка Воран. (ЗНФ, 57). 2. на каго. Пазіраючы, выяўляць пачуццё гневу, незадавальнення. Гляньця ш вы на яго, ён яшчэ вачыма палая, бытта я вінна, а ні ён. Карытніца Лід. (ЗНФ, 57). Нарабіла тут дзялоў, а на мяне вачыма палае. Белазораўцы Іўеў. (ЗНФ, 57). Вар. палаць (апалаць, палыхаць, пылаць) вачыма (вачамі, вачмі, ачыма). Палыхаць вачыма. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Прыбяры троху ў хаця, а то людзі зара прыдуць – будзіш палыхаць вачыма. Косцевічы Астр. Вар. палаць (апалаць, палыхаць, пылаць) вачыма (вачамі, вачмі, ачыма). Пылаць вачыма. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Ён напіўся як сьвіня, а мне пылай вачыма. Пеляса Воран. Вар. палаць (апалаць, палыхаць, пылаць) вачыма (вачамі, вачмі, ачыма). Са сваімі вачыма. Зусім не паспаўшы, не заснуўшы. Надзейка цалую ноч плакала, ні заснулі ні на волас, са сваімі вачыма і прыехалі дахаты. Косцевічы Астр. Салавець вачыма. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Старайся, вучыся, кап ні было мне брытка, каб ні салавець вачыма на сабрані. Вялікае Сяло Шчуч. Свяціць вачыма перад кім. Аказаўшыся ў няёмкім становішчы, перажываць пачуццё сораму. Ні хадзі брудны, ідзі памый рукі, адзень што святочнае, што мне за цябе перад людзьмі свяціць вачыма. Уша Карэл. (СГВ, 606). Не трэба не свайго браць і вачамі не свяціцімеш. Парэчча Сл. (Стэц.-2, 251). Стрыгчы вачыма па кім. Кідаць кароткія позіркі на каго-н. Ох і верткая гэтая дзяўчына, так і стрыжэ па хлопцах вачыма. Засецце Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зяўляцца
15 👁