ВАЎКОЎ. Хоць ваўкоў ганяй. 1. хата. Вялікая, прасторная і пустая. Пабудавалі такую вялікую хату хоць ваўкоў ганяй. Граўжышкі Ашм. Хата вяліка, адна асталася, хоць ваўкоў ганяй. Малі Астр. (СПЗБ-5, 290). 2. дзе, у чым. Вельмі холадна дзе-н. (пераважна ў хаце). У нас у хаце хоць ваўкоў ганяй. Жупраны Ашм. Ты што дзверы атхлябіў, у хаці і так хоць ваўкоў ганяй. Свіслач Гродз. (СНМ, 11). Дзеці чысто хату вышмыгалі, хоць ваўкоў ганяй, халадно. Лаша Гродз. (СНМ, 32). Зімой у завею выдуя ўсё, дак у хаце хоць ваўкоў ганяй. Вольна Бар. У гэтым доме хоць ваўкоў ганяй. Даўбенкі Шчуч. Як на ваўкоў пазіраць. Вельмі злосна, непрыязна. Гэтыя злодзеі на нас пазіраюць як на ваўкоў. Руда Яварская Дзятл. ВАЎКУ. Хай ваўку баліць. Выкл. Выказванне абыякавасці, нежадання ўдзельнічаць у чым-н., умешвацца ў што-н. От, што мне да тых яе гарадоў, хай ваўку баліць. Антанёва Карэл. ВАЎЧАКІ. Каб ваўчакі павылазілі каму. Выкл. Няўхв. Выказванне адмоўных адносін да каго-н. Аб'еў міне гэты госьць, кап яму ваўчакі павылазілі! Бершты Шчуч. (ЗНС, 40). ВАФЕЛЬНІК. Закрый свой вафельнік. Груб. Замоўкні. Закрый свой вафельнік, халера старая, усюды табе дзело! Скідзель Гродз. ВАЧАМ. Вачам сваім не верыць. Вельмі здзіўляцца, убачыўшы што-н. нечаканае. Вада булькая, б'ецца ў беразі, а кругом цішыня. Мы глядзім і вачам сваім ні верым. Крапіўніца Свісл. (ДМГ, 13). Прывык мацаць рукамі, вачам сваім ні верыць. Агароднікі Гродз. (СНМ-2, 133). Прачнуўсо і сваім вачам ні веру, што я ў сваей хаці. Барбарычы Гродз. (СНМ-2, 183). ВАЧАМІ. Вачамі волікі пасе. Дзіц. Рэагуе вачыма на знешнія рухі. Пра немаўля. Пакуль выбралася ўнучку паглядзець, яна ўжо вачамі волікі пасе. Рыдзелі Гродз. Вачамі палаць перад кім. Адчуваць сябе вельмі няёмка, перажываць пачуццё сораму. Глядзі, каб уё было добра ў школі, каб я за цібе вачамі ні палала перат вучыцялямі. Біскупцы Лід. (ЗНФ, 57). Вар. палаць (апалаць, палыхаць, пылаць) вачыма (вачамі, вачмі, ачыма). Лыпаць вачамі. Няўхв. Маўчаць, не ведаючы, што адказаць. Слухай, што гавораць табе, бо як спытаюцца, тады будзяш лыпаць вачамі. Пеляса Воран. Вар. лыпаць вачамі (вачыма). ВАЧАХ. На вачах. 1. У прысутнасці, у полі зроку каго-н. У нас німа ката, то шчуры на вачах ходзяць, разьвяцца тыля шчуроў, што ні знаць, што рабіць. Новы Двор Свісл. (СГВ, 567). 2. Хутка, увачавідкі (адбываецца што-н.). На вачах хлопец стаў чахнуць, і сама ні ведаю, што з ім. Дубоўка Гродз. (СНМ-2, 258). Як дзераво смольнае, та жывіца прыёмнік поўны, на вачах жывіца цячэ. Парэчча Гродз. (СНМ-2, 73). Бачу, на вачах чалавек чэзне, а памагчы нічого ні можаш. Радзевічы Гродз. (СНМ-2, 260). Учоры ажно тры вянкі прыпусцілі: хата на вачах расце. Заполле Івац. (ДСК, 190). Кажуць, што надто парасята на абраці растуць, на вачах. Яблонка Івац. (ДСК, 14). Вар. на вачах (на ачах); пры вачах. Пры вачах чыіх, каго. У прысутнасці, у полі зроку каго-н. Пры яго вачах людзей стралялі. Завельцы Астр. (СПЗБ-4, 120). Вар. на вачах (на ачах); пры вачах. У вачах матылі лятаюць у каго. Хто-н. адчувае хваравітае зрокавае мільгаценне ад сполаху ці фізічнага напружання. С сполаху я ні магу ніяк сама ў сябе прысьці, у вачах матылі лятаюць, ногі паткошваюцца. Леснікі Лід. (ДМГ, 211). Вар. у вачах матылі лятаюць; матылі ў ваччу лятаюць. У вачах мухі лятаюць у каго. Хто-н. няясна бачыць. У вачах усе мухі летаюць. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеў, бецца
11 👁