хітрасьці схапіло. Мілявічы Маст. Хворы быў? Хіба васпаленьне хітрасьці? У школу то
ні хадзіў, а на вуліцы гуляў. Алекшыцы Бераст. Вар. запаленне (васпаленне) хітрасці.
ВАСЬ. Вась-вась з кім. З узаемнай даверлівасцю, з прыхільнасцю размаўляць, ладзіць
адносіны з кім-н. Ні ўсьпеў прыехаць, а ўжэ с пратсядацялям вась-вась. Праўду кажуць:
крук круку вока ні выдзяўбя, адзін аднаго адразу поймуць. Бабіна Гродз. Сьпярша яна зь
Зінай была вась-вась, а ціпер і глядзець у той бок ні хоча. Старына Маст.
ВАСЬКА. Васька лапавухі. Зневаж. Неразумны, бесталковы чалавек. Васька ты
лапавухі, а ні маладзец. Лаўрыновічы Свісл.
ВАСЬМЁРКУ. Увагнаць васьмёрку каму. Іран. Напаіць каго-н. да страты
ўстойлівасці ў хадзе. Нашаго брыгадзіра ціпер часто пояць, учора зноў нехто ўвагноў яму
васьмёрку. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 71). Бачыш, як Віктар ідзе? Васьмёрку ўвагналі старому.
Бершты Шчуч. (ЗНФ, 71).
Увагнаць сабе васьмёрку. Іран. Напіцца да страты ўстойлівасці ў хадзе. Паглянь,
паглянь, як Барыс ідзе! Недзі ўжэ ўвагноў сабе васьмёрку. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 71). Ішлі
ўтрох з гандэлаўкі, та двоя йшчэ туды-сюды, а твой то добро ўвагноў сабе васьмёрку.
Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 71).
ВАСЯ. Гуляй Вася. 1. Будзь вольны, валодай вольным часам як захочаш. Зрабі ўрокі
і гуляй Вася, ніхто цябе дзёргаць ня будзя. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 59). 2. Ідзі прэч. Кап
прас пяць мінут тут цібе ні было! Гуляй Вася! Бабіна Гродз.
ВАЎКА. Хоць на ваўка залезь (лезь). Вельмі цёмна, нічога не відаць з-за цемры.
Учорачы пасьля работы прала, але патух сьвет, стала хоць на ваўка залесь, ды кінула к
чорту. Вольна Бар. Той ноччу было хоць на ваўка лезь. Малая Воля Дзятл. На дварэ такая
цемень, хоць на ваўка лесь. Мінойты Лід. На дварэ такая цемрадзь, хоць на ваўка лезь.
Заборы Шчуч. Увосянь ночы цёмныя, ідзеш, то хоць на ваўка лесь, можна на воўка злесці.
Кіралі Шчуч. (СПЗБ-1, 330). Вар. хоць на ваўка (на воўка) злезь (залезь, лезь).
ВАЎКІ. Ваўкі выюць у чым, дзе. Асудж. 1. Што-н. зарасло пустазеллем (звычайна
агарод). Тры дзеўкі ў хаце, а пользы ніякай. Вось гарот... То ваўкі там выюць. За сном
німа часу апалоць. Праважа Воран. У гародзе ваўкі выюць, а яна ў хаці сядзіць – кіна
ўзіраеца! Лунна Маст. У нашай бульбе ўжо ваўкі выюць, трэба ісьці палоць. Шылавічы
Сл. Якая табе на гэтум полі кукуруза будзя, калі тут ужэ ваўкі выюць! Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 21). Ходзь бы прапалола, а то страх глядзець, ваўкі ў гародзі выюць. Лаўрынавічы
Свісл. (ЗНФ, 21). Трэба выбраць час і схадзіць у гарот, там ужэ, пэўна, ваўкі выюць.
Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 21). Тожа мне, нашла гаспадыню! Яна сьпіць да паўдня, а потым
ішчэ паўдня па сялу плёткі зьбірая! Чысто ёй работы бракуя. А ў гародзі ваўкі выюць.
Драчаны Свісл. 2. Дзе-н. брудна, непрыбрана, непарадак. У цібе ў хаці, калі ні зойдзяш,
вечно ваўкі выюць. Ельна Шчуч. Як добра хазяйка, будзя чысто, а як кепска, то ваўкі
выюць. Правыя Масты Маст. Перат святам трэбо хоць трохі хату прыбраць, а то ўжэ
ваўкі выюць. Лунна Маст. Вар. ваўкі (воўкі) выюць (кукуюць, гандлююць).
Ваўкі гандлююць у чым, дзе. Асудж. Што-н. зарасло пустазеллем (звычайна агарод).
Слабая яна гаспадыня. У хаце – беспарадак і ў гародзе ваўкі гандлююць. Ваўкавічы
Навагр. Вар. ваўкі (воўкі) выюць (кукуюць, гандлююць).
Ваўкі кукуюць у чым, дзе. Асудж. Што-н. зарасло пустазеллем (звычайна агарод).
У гародзе ваўкі кукуюць, цыбуля палягла, травой парасла. І німа калі апалоць. Косцевічы
Астр. Вар. ваўкі (воўкі) выюць (кукуюць, гандлююць).
Каб ваўкі з'елі каго. Выкл. Выказванне адмоўных адносін да каго-н. Паршучку
забяліла, а ён [сабака] ледво ні ўсё выхлябаў, каб яго ваўкі ізелі! Бершты Шчуч. (ЗНС, 43).
ВАЎКОМ. Хоць ваўком вый ад чаго. Невыносна цяжка ад чаго-н. Та добро, што
Стась мой памагаў. А як лета прыходзіць, та зусім, хоць ваўком вый ат работы.
Марцінавічы Зэльв. (ДМГ
18 👁