Як вароны на магільніку крычаць і пад. Вельмі моцна, гучна. Чаго гэта так
раскаркаліся як вароны на магільніку, нічога не пачуць. Катрымаўшчына Воран.
ВАРОПАЎКУ. Варопаўку наслаць на каго. Напусціць чары на каго-н., заваражыць
каго-н. Мусіць, гэта ведзьма варопаўку на міне наслала, вочы ў яе нідобрыя, во ўсё хварэю.
Уселюб Навагр. ● Варопаўка – рапуха.
ВАРОТ. Ад варот паварот. Катэгарычная адмова. Зь ім нават і гаварыць не буду, як
прыйдзе, дык зразу ад варот паварот. Ліпнішкі Іўеў. Езьдзіў, езьдзіў да нявесты і
атрымаў ад варот паварот. Суботнікі Іўеў. Коля быў учора ў яе, яна яму дала ат варот
паварот. Малахавічы Гродз.
Ад чужых варот крывы паварот. Катэгарычная адмова. Ад чужых варот крывы
паварот. Радзявічы Маст. (ППФВ, 6).
ВАРОТАХ. Вісець на варотах. Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пляткарыць (як
правіла, на вуліцы). Звычайна пра жанчын. Усе плёткі варнянскія ведае. А што яна мае
рабіць. Як пайшла на пеньсію, дык і вісіць на варотах. Варняны Астр. І чаго яна там вісіць
на варотах, хіба ёй работы ў хаці німа?! Прудцы Шчуч. Ну што ты зноў на варотах
вісіш? Табе да чужых людзей дзело есьць, усё знаць хочаш! Адно да свае хаты дзела ні
маяш! Драчаны Свісл. Вар. вісець на варотах (на вароцях).
На варотах вісела вяселле. Іран. Невядома, ці адбудзецца. Гэто іх вяселя яшчэ на
варотах вісела, яшчэ сто рас перадумаюць, рабіць ці не. Дубінка Гродз. Вар. на варотах
(вароцях) вісела.
ВАРОТЫ. Вароты кілбасамі завязаныя ў каго. Жарт. Хто-н. багаты, заможны.
Куды табе, жабрачцы, да яго!.. Ні раўня, у яго варота кілбасамі завязаныя. Правыя
Масты Маст. Сын то багаты, грошай ні ведая куды дзяваць, і ўсяго мая, у яго вароты
кілбасамі завязаныя. Моцевічы Лід.
Вароты хлебам адкрываць. Багата, заможна жыць. Вось дык жызьнь у чалавека –
вароты хлебам аткрывае, ні кожнаму так. Дайліды Іўеў.
ВАРОЦЯХ. Вісець на вароцях. Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пляткарыць (як
правіла, на вуліцы). Звычайна пра жанчын. Усей дзень Ганьдзя тулькі й рабіла, што на
вароцях вісела, сына чакала, а ён так і ні прышоў. Старына Маст. Вар. вісець на варотах
(на вароцях).
На вароцях вісела вяселле. Іран. Невядома, ці адбудзецца. Ты ні вельмо спадзявайся
на яго абяцанкі. Гэто вяселя яшчэ на вароцях вісело. Бабіна Гродз. Вар. на варотах (на
вароцях) вісела.
ВАРЫЦЦА. Аж ва´рыцца. Вельмі хуткі, жвавы, энергічны, непаседлівы. Аж
варыцца каля гэтых цукерак, ні ўцерпіць, каб ні ўхапіць. Малыя Вайшнарышкі Ашм.
Вар. аж варыцца (аж кіпіць).
ВАСАР. Голы ва´сар. 1. Слабая, нямоцная самагонка. – Ну, ці моцна вотка ўдаласа?
– А-а-а!.. Голы васар. Мо градусаў дваццаць восім мая. Бабіна Гродз. Чорт яе зная гэту
вотку, голы васар. Хіба трэба пяршаку дабавіць. Правыя Масты. Маст. 2. Слабы толк,
малая карысць. – А ў вас ці ўрадзіла бульба? – І ні пытайса... Голы васар. Такая ш суш
летам была... Бабіна Гродз. Вучылі, вучылі, а як прышлосо зарплату палучаць – зусім
мало. І што зь яго абразаваня? Голы васар. Лунна Маст. 3. Адсутнасць элементарнага
матэрыяльнага дастатку, матэрыяльных сродкаў забеспячэння. Што ш, там – голы васар,
нічого німа. Шчорсы Навагр. Ці ж за яго хто замуш пойдзе! Там жа ш голы васар – ні
гаспадркі, ні паратку. Трашчычы Карэл. А ў іх там голы васар: ні курэй, ні сьвіней, ніякого
хазяйства. А што ў гультая будзя?.. Гнесічы Навагр. ● Васар – параўн. ням. Wasser 'вада'.
ВАСПАЛЕННЕ. Васпаленне хітрасці ў каго. Іран. Хто-н. прыкідваецца хворым.
А ты чаму ні на бураках? Захварэў? Мусі, у цібе васпаленя хітрасьці. Монькавічы Маст.
– А чаму твайго Юзіка няма сёньні, мо захварэў? – Ага, захварэў… Ужэ васпаленя
12 👁