Ідучы па вуліцы незнаёмага горада, адна жанчына з ліку экскурсантаў убачыла ў паветры
варон і са здзіўленнем і радасцю ўсклікнула: «Гляньце, нашы вароны, рабуньскія!»
Варона сімкаўская. Іран. Нерастаропны, нехлямяжы чалавек, разявака. Варона ты
сімкаўска! Сядзіш разявіўшыся каля цілівізара і ні бачыш, што кот кусок кілбасы папёр.
Сімкавічы Стаўб. ● Сімкаўская – ад назвы вёскі Сімкавічы Стаўоцоўскага раёна.
Варона ўхопіць каго. Хто-н. вельмі чыста вымыты. Звычайна пра дзіця. Хопіць табе
мыцца, бо то й глядзі, што варона ўхопіць. Закальное Любан. Ну, памыўся!.. Варона
ўхопіць. Дарагляны Маст. Вар. варона ўхопіць (панясе); вароны панясуць.
Не акы´ш-варона. Ухв. Вельмі разумны, здольны, вопытны хто-н. Ні думай, што ён
які прастак. Не, гэты хлопец ні акыш-варона. Косцевічы Астр.
Як варона гаварыць і пад. Няўхв. Не да месца, непатрэбнае, непажаданае. Хіба гэта
баба, ходзіць па людзях ды зьвягае як варона. Копаніха Смарг.
Як варона на дождж крычаць, разысціся і пад. Няўхв. Вельмі актыўна, празмерна.
Прыляцела да міне ў хату і крычыць як варона на дошч. Салтанішкі Воран. Чаго ты тут
с самай раніцы раскрычалася як варона на дошч? Васілішкі Шчуч. Дзеці параскідалі ўсё
па хаце, разышліся як вароны на дошч. Каліноўская Свісл.
Як варона на косць глядзець. Няўхв. Злосна, нядобразычліва. І чаго ты на міне
глядзіш як варона на косьць? Чым я перат табой вінавата? Гудзевічы Маст.
Як варона на суку сядзець. Вельмі нязручна, няўтульна. Ты міне пасадзіў на нешта
высокае, і я сяджу як варона на суку. Дарагляны Маст.
Як варона на хвасце панясе. Вельмі мала, у невялікай колькасці (рабіць, мець што-н.
і пад.). Сена ў гэтым року [годзе] накасілі як варона на хвасьце панясе. Альхоўка Навагр.
(ЗНФ, 84). Я сваё ўсё ўправіў, а ты дык нарабіла як варона на хвасьце панясе. Ліжэйкі
Дзятл. (ЗНФ, 84). Ах, ні магу я табе пазычыць [хлеба], у саміх асталося як варона на
хвасьце панясе. Бердаўка Лід. (ЗНФ, 84).
Як варона над ямаю круціцца. Несупынна. Круціцца як варона над ямаю.
Харашэвічы Сл. (ППФВ, 37).
Як варона ў кісель папасці. Недарэчна, неразумна (трапіць у якую-н. непрыемную
сітуацыю). Але й папала я ў історыю з гэтай каровай як варона ў кісель. Ну на чорта яна
мне здалася, калі падумаць. Астравец Астр.
Як варона ў шпік глядзець і пад. Няўхв. Пільна, не зводзячы вачэй. Чаго ўставілася
на гэты магнітафон як варона ў шпік?! Трокенікі Астр.
ВАРОНАМ. Варонам хвігі паказваць. Асудж. Гультаяваць, займацца пустымі
справамі. Усе лютцэ поля даўно згаралі, а гэты гультай цалюсянькі дзень варонам хвігі
паказвая. Старына Маст. Вар. вераб'ям (гараб'ям, варонам) хвігі (дулі) паказваць
(даваць).
ВАРОНУ. За варону замуж аддаць каго. Выкінуць за плот (здохлую ці блізкую да
смерці свойскую жывёліну, птушку). Такую жывіну адно за варону замуш аддаць, німа зь
яе ніякаго толку. Конна Зэльв. (ЗНФ, 30). Я тоё парася ўжэ за варону замуш аддаў, а ты
ўспомніў. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ, 30).
За варону замуж збіраецца. Зусім кволы, блізкі да смерці. Накупляла гэтых
інкубатарак, а яны ўсе прапалі, адно асталосё, і тоё за варону замуш зьбіраяцца. Турэц
Карэл. (ЗНФ, 30). Тваё цяля харашэйша за маё, а маё нека... за варону замуш зьбіраяцца.
Крамяніца Зэльв. (ЗНФ, 30).
Пайсці за варону замуж. Гумар. Здохнуць. Нічога з гэтаго кураняці ні будзя, пайдзе
яно за варону замуш. Зэльва Зэльв.
ВАРОНЫ. Вароны панясуць каго. Хто-н. вельмі чыста вымыты. Звычайна пра дзіця.
Яшчэ ты ні вымылася, ні выбралася? Глядзі, вароны панясуць, як выйдзяш на вуліцу.
Мацвееўцы Ваўк. Вар. варона ўхопіць (панясе); вароны панясуць
Дадатковыя словы
верабям, гарабям, стаўбцоўскага
9 👁