Лавіць варон. Няўхв. 1. Рассеяна глядзець на што-н. з пустой цікавасцю. Не лаві варон, а хучэй пабірай картоплю. Ходараўцы Лід. Што ты там варон ловіш, ужэ даўно трактар прыехаў. Шурычы Свісл. 2. Быць рассеяным, няўважлівым. Не лаві варон, будзь уважлівым. Парачаны Лід. Сядзіць на ўроку ды толькі варон ловіць. Моцевічы Лід. Сядзіць і аб другім думае, як кажа маці, варон ловіць. Лунна Маст. 3. Быць няспрытным, непаваротлівым, не выкарыстоўваць зручны момант. Не лаві варон, вастрэй вуха, а то дзяўчыну страціш. Сімакава Карэл. (СГВ, 596). Усе унь колькі яблыкаў набралі, а ён стаіць і варон ловіць. Дакудава Лід. (СГВ, 581). Лічыць варон. Няўхв. 1. Быць няўважлівым. Не глядзі па баках, не лічы варон, а сядзі і слухай. Старыя Паддубы. Шчуч. 2. Упустую траціць час, гультаяваць. Ты не лічы варон, а схадзі лепш да Сьцяпана па каня. Гута Іўеў. Страляць варон. Няўхв. 1. Рассеяна глядзець на што-н. з пустой цікавасцю. Ідзе і страляя варон, алі ні відзіць, што пат гакном трава расьце. Пераганцы Воран. Ён нічого ні зробіць, а будзя толькі варон страляць. Рудня Свісл. 2. Быць няспрытным, непаваротлівым, не выкарыстоўваць зручны момант. Што ты варон страляяш, бяжы хутчэй да машыны, даедзеш з усімі ўпору. Татарцы Лід. (СГВ, 581). Толькі варон палохаць у чым. Насмеш. Кепска вглядаць у якім-н. неадпаведным адзенні. Ні сунь на свае плечы гэту кашулю, у ёй толькі варон палохаць, а ні на дзыгалкі хадзіць. Сянькоўшчына Сл. ВАРОНА. Аж варона з кала´ ва´ліцца. Вельмі цёпла, горача, спякотна. Ну й смажыць!.. Аж варона с кала валіцца. Сена то ўжо высахня. Кронькі Шчуч. Дыхаць цяшка, такая жара. Аж варона с кала валіцца. А яна ў цёплым свэтры. Скоржыкі Шчуч. Горача аж варона з кала валіцца. Кульбачына Шчуч. (ППФВ, 17). Вар. аж варона з кала валіцца. Варона гервяцкая. Іран. Нерастаропны, нехлямяжы чалавек, разявака. Гэта варона гервяцкая зноў забудзіцца кнішкі прынясьці, яна мне ўжо іх трэці дзень языком нясець. Падольцы Астр. Памалей, варона гервяцкая, нават есьці ня ўмеіш! Малі Астр. Гэта варона гервяцкая мне ўжо каторы дзень звоня. Варняны Астр. Аўтабус тош прайшоў, а ты стаіш разявіўшыся, варона гервяцкая! Заборцы Астр. Я ёй тлумачу, тлумачу, а яна, варона гервяцкая, стаіць рот разявіўшы. Вішнева Смарг. Ты Маня, ні глядзі па баках, як геравецкая варона, а глядзі сабе пад ногі, бо зараз нос яшчэ сабе разаб'еш. Навасяды Ашм. От варона гервяцкая, зноў талерку растоўк. Волькавічы Ашм. ● Гервяцкая – ад Гервяты – назвы вёскі ў Астравецкім раёне. Варона гі´раўская. Іран. Нерастаропны, нехлямяжы чалавек, разявака. Гэта варона гіраўска ніколі нічога толкам не зробіць. Слесары Іўеў. Чаго стаіш, варона гіраўска?! Жамайтукі Іўеў. ● Гіраўская – ад Гіравічы – назвы вёскі ў Іўеўскім раёне. Варона загуменная. Няўхв. Бестурботны, някемлівы чалавек. Во табе так і трэба, варона загуменная, каб ні павярала на кожнаго пацёмніка. Каняўцы Зэльв. (СГВ, 581). Варона з кала валіцца дзе. 1. Вельмі цёпла, горача, спякотна (на дварэ, на вуліцы). Ты яшчэ кажух адзень!.. Варона с кала валіцца, а ён у швэдары [світары] ходзіць. Кімяны Шчуч. (ЗНФ, 21). Дзісь [сёння] на гуліцы ні прадыхнуць, варона с кала валіцца. Логвіны Шчуч. (ЗНФ, 21). 2. Вельмі холадна, марозна (на дварэ, на вуліцы). Паглядзі на гэту дурніцу, на дварэ варона з кала валіцца, а яна расхрэстаўшыся выбегла, зара хвост аткінеш. Дзярэчын Зэльв. Вар. аж варона з кала валіцца. Варона панясе каго. Хто-н. вельмі чыста вымыты. Звычайна пра дзяцей. Ай чысцянькі, беленькі! Варона панясе, падумае, што сыр. Косцевічы Астр. Так атпарылася, глядзі, варона панясе. Вішнева Смарг. Вар. варона ўхопіць (панясе); вароны панясуць. Варона рабуньская. Іран. Нерастаропны, нехлямяжы чалавек, разявака. Чаго стаіш разявіўшыся? Варона рабуньская! Вілейка Віл. ● Паходжанне фразеалагізма звязваюць з анекдотам. Група жыхароў вёскі Рабунь Вілейскага раёна паехала ў Маскву на экскурсію
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разабеш
12 👁