пабеш яго. Што ты да яго маяш? Пеляса Воран. Вар. усе вантробы ад'есці (ад'ядаць,
выгрызці, выесці, есці, з'есці, пераесці).
Набіваць вантробы. Есці ўдосталь. Жылі то голадно, толькі ўжо як на сьвяты
набівалі вантробы. Кулёўшчына Маст.
Усе вантробы ад'есці (выесці, выгрызці, з'есці, пераесці) каму. Няўхв. Страшэнна
надакучыць каму-н. чым-н. непрыемным, давесці да адчаю каго-н. Ён мне гэтым
матоцыкам усе вантробы ад'еў, мусіла купіць. Заборцы Астр. Як учапіўся да міне,
праходу ні дае, ужо ў горлі сядзіць, вантробы выгрыз мне ўсе. Асіпаўцы Воран. Ты мне за
сёньня ўсе вантробы выеў. Ідзі лепш схадзі куды. Што за хлопяц!.. За канікулы мне ўсе
вантробы выяў. Мацвееўцы Ваўк. Толькі за адзін тыдзянь ты ўжэ выяў усе вантробы, а
што ж будзя даляй? Глядавічы Маст. Гэта дзіця мне ўжо ўсе вантробы выела. Трокенікі
Астр. Ідзі вон! Ты мне ўжо ўсе вантробы выяў! Петрыманаўшчына Іўеў. Некалі была ў
нас карова, та ўсе вантробы мне зьзела, біласа моцно. Старына Маст. Ён мне сёньня за
цэлы дзень усе вантробы пераеў. Самуйлавічы Дольныя Маст. Вар. усе вантробы
ад'есці (ад'ядаць, выгрызці, выесці, есці, з'есці, пераесці).
Усе вантробы вытрасці (выцягнуць, дастаць) каму, з каго. Няўхв. Страшэнна
надакучыць каму-н. чым-н. непрыемным, давесці да адчаю каго-н. Ты мне сёньня ўсе
вантробы вытрасла за цэлы ранак. Сцяпанішкі Маст. Мой стары ўжо зь мяне ўсе
вантробы выцягнуў. Глядневічы Ваўк. Стары наш учора зь міне ўсе вантробы выцягнуў,
ні магу на яго ўзірацца. Студзенікі Свісл. Ну чаго ты сюды ходзіш, ты ўсе вантробы нам
дастаў. Купіск Навагр. Сваёй нагласьцю яна дастала ўсе вантробы. Чамяры Сл. Хай цябе,
ты мне ўжо ўсе вантробы дастала! Барысаўка Іўеў. Гэдыко ўжэ дзіця кепско было!
Пакуль выкідаласо, та думала, што дастаня ўсе вантробы. Ні дапускай Божа нікому
гэдыкіх дзіцей! Старына Маст. Ты, мой сынок, такі нэндза, усе вантробы дастаў з міне
за дзень. Кухары Маст. (СГВ, 581). Вар. усе вантробы адсадзіць (вытрасці, выцягнуць,
дастаць).
ВАНЦАК. Каб ванца´к кідаў (узяў) каго. Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу,
пажадання нядобрага каму-н. Каб цябе ванцак кідаў. Шылавічы Сл. (МСГВ, 76). Каб цябе
ванцак кідаў. Сімакова Карэл. (ППФВ, 32). Кап цябе ванцак узяў! Нашто ш ты мне ўсе
грады зьмянтушыў! Пруд Дзятл. Вар. каб ванцак (ванцах) кідаў (узяў, хапіў). ● Ванцак –
заварот кішак; конская хвароба.
ВАНЦАХ. Каб ванцах хапіў каго. Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу,
пажадання нядобрага каму-н. Каб цябе ванцах хапіў. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-1, 281).
Вар. каб ванцак (ванцах) кідаў (узяў, хапіў). ● Ванцах – заварот кішак; конская хвароба.
ВАНЦЕЛЯ. Запісацца да Ванцеля ў сшытак. Іран. Быць закаранелым халасцяком.
Многа дзяўчат у яго было, а ён запісаўся да Ванцяля ў шшытак. Новая Руда Гродз.
● Ванцель – мянушка старога халасцяка.
ВАНЬКА. Ванька мокры. Травяністая трапічная расліна з калючымі лістамі; альяс,
алоэ. Ваньку мокраго ў нас завуць яшчэ і плаксун, і сталетнік. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 21).
Нешто не расьце гэты ваш ванька мокры. Ліпнішкі Шчуч. (ЗНФ, 21).
ВАРАМ. Як варам абліты бегчы і пад. Вельмі шпарка. Як схапіла з качаргешніка
вілы ды за ім, то мусіў выскачыць як варам абліты. Трахімавічы Дзятл. (СГВ, 614).
ВАРАТКУ. Як у варатку хрышчаны. Злосны, нервовы, неўраўнаважаны. Гэты
Стась як у варатку хрышчаны – чуць што, так і пачынаіць раўці. Чэхі Астр. ● Варатак –
кіпень.
ВАРОН. Варон ганяць. Няўхв. Праводзіць час без сур'ёзнага занятку. Калі ні
пагляджу, то гэты Марылін сынок толькі варон ганяя, ніяка работа яго ні рупіць. Бакі
Пруж.
Варон лавіць. Гл. лавіць варон.
Варон страляць. Гл. страляць варон
Дадатковыя словы
адесці, адеў, адядаць, зесці, сурёзнага
10 👁