ВАЛКАМ. Як ва´лкам круціць. Многа, апетытна есці. Напрацаваўся, то за сталом
як валкам круціць. Доцішкі Воран. І працуе добра, і за абедам як валкам круціць. Глушні
Шчуч.
ВАЛОС. Да сівых валос. Да старасці, да старэчага ўзросту. Дажыў да сівых валос, а
за сахой хадзіць ні ўмея. Хадзілоні Шчуч. Мая мама гаравала ад маладосьці да сівых
валос. Куклічы Свісл. (СГВ, 586). Ты хіба збіраеся вучыцца да сівых валос. Эйсманты
Бераст.
ВАЛОЎ. Як валоў прадаўшы спаць. Вельмі моцна. Напрацавалася... Затоя спаць
будзяш як валоў прадаўшы. Малюкі Воран. Бацька так добра сьпіць, усё адно як валоў
прадаўшы. Пеляса Воран. Так я і знала: сьпіць, як валоў прадаўшы, а трава да гэтага часу
не скошана. Талмінова Ашм. Вар. як валоў (вала) прадаўшы.
ВАЛУЙ. Як Валуй з Разаляю хадзіць. Няўхв. Без справы, без сур'ёзнага занятку. Чаго
вы ходзіця як Валуй з Разаляю? Пайдзіця лепяй памажыце дзеду сена скласьці. Вішнева
Смарг.
ВАЛЫ. Падняцца (узнімацца, узняцца) на валы´. Знаходзіцца ў стане палавой
актыўнасці. Пра кароў. Атпрасіўся з работы, бо карова паднялася на валы. Страча Астр.
Карова паднялася на валы. Кямелішкі Астр. (СПЗБ-1, 324). Карова ўзнімаецца на валы.
Завельцы Астр. (СПЗБ-5,191). Мусі, карова ўзьняўшыся на валы, лётаіць, як дурная, хвост
залупіўшы. Косцевічы Астр. Вар. узняцца (узнімацца, зняцца, падняцца) на валы (на быкі,
на бугаі).
Як валы патапіўшы хадзіць. Разгублена, засмучана, прыгнечана. Што й гэто ён
ходзіць як валэ патапіўшы, хіба што зрабіласё? Старое Сяло Зэльв.
ВАЛЬНЕЙ. Вальней дыхнуць. Займець больш вольнага ад працы часу. От абжацца
толькі збольшага, там вальней дыхнем. Чамяры Сл. (НЛ, 47).
ВАЛЬТАМІ. З вальтамі пасварыўся. Няўхв. Прыдуркаваты, ненармальны. А мы
даўно ведаям, што ён з вальтамі пасварыўся. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 34). Пра такіх, як
Віцька, у нас кажуць: з вальтамі пасварыўся. А то йшчэ і так: вальтануты. Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 34).
ВАЛЬТЫ. Вальты ўразбег у каго. Няўхв. Хто-н. дзейнічае неразумна, робіць
глупства, не можа цвяроза разважаць. Зь яго ўжэ сёня нічога ні будзя, ён жа п'яны, у яго
вальты ўразьбех. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 21). Маўчы лепяй, бо ў цібе вальты ўразьбех!
Ліпнішкі Шчуч. (ЗНФ, 21).
ВАНТРОБА. Вантроба грае палянезу ў каго. Гумар. У каго-н., хто прагаладаўся,
чутно вурчанне ў страўніку. Есьці хачу страшно, вантроба грае палянезу. Балічы Шчуч.
Як вантроба ісці, цягнуцца і пад. Няўхв. Вельмі павольна. Быстрэй, Галя, даганяй, а
то цягняся як вантроба. Пеляса Воран.
ВАНТРОБЫ. Аж вантробы заняло каму. Стала не па сабе каму-н. Як сказаў ён мне
гэта, так аш вантробы заняло. Маркуні Астр.
Вантробы адсадзіць (выцягнуць, дастаць) каму. Няўхв. Змучыць, знерваваць каго-н.
Мой ад рана як пайшоў у лес, то й ціпер німа, кожны рас адсадзіць вантробы мне, усё
думаяш, мо што здарылася. Крупава Лід. (СГВ, 577). А няхай яго трасца возьмя з гэтым
паршуком, так вішчыць, вантробы выцягнуў мне. Накрышкі Дзятл. (СГВ, 581). За гэтыя
годы ты мне вантробы дастаў. Азярніца Сл. Як прыдзя дахаты, то й жонцы і дзецям
дастае вантробы, скора і да вас дойдзя. Карэвічы Іўеў. (СГВ, 586). Вар. усе вантробы
адсадзіць (вытрасці, выцягнуць, дастаць).
Вантробы ад'ядаць (выесці, есці) каму. Няўхв. Страшэнна надакучаць, назаляць
каму-н. чым-н. непрыемным, даводзіць да адчаю каго-н. Нашто дарэмна сабе і другім
вантробы ад'ядаць. Вадоль Іўеў. Як добра замуш выйдзіш, то добра, а як блага, то за
цэлая жыцё муш ад'есьць вантробы. Чуркі Ашм. Калі ты пачнеш мяне слухацца. Ты мне
ўжо вантробы выеў. Новы Двор Свісл. Ты мне ўсё вантробы ясі сваімі выхаткамі, вечна
Дадатковыя словы
адесьць, адядаць, пяны, сурёзнага
11 👁