Валасы дыба (дыбам, дыбака, дыбаком, дыбара, дыбанькі) сталі (становяцца,
пасталі, усталі) у каго. Хто-н. адчувае моцны страх, жах. Як успомню пра вайну, валасэ
дыба становяцца. Грамавічы Шчуч. (СГВ, 581). У яго ад страху валасы дыбам сталі.
Старое Сяло Зэльв. Ты паверыш, як я яго ўбачыла, то ў мяне аш валасы дыбам сталі.
Смільгіні Воран. Як увідзяла, што ў Броні праз окны дым валіць, то ў мяне і валасы
дыбам сталі. Заборцы Астр. У мяне валасы дыбам становяцца, як я пра гэта ўспомню.
Васілевічы Гродз. Як успомню пра ўчарашні дзень, валасы дыбам становяцца. Лунна
Маст. Як убачыў такога зьвера, дык валасы дыбака сталі. Солы Смарг. Як зароў сабака –
валасы дыбака сталі. Гальманцішкі Воран. Я як падумаю, што будзя, так валасы
дыбаком становяцца. Хадзілоні Шчуч. Калі я ўбачыў ваўка – валасы ў мяне дыбара
сталі. Дубрава Шчуч. Паглядзіш на яго – валасы дыбара становяцца, як ён зьмяніўся.
Грамавічы Шчуч. Во гэташ Банучок з турмы прышоў, я яго як увідзіла першы раз, дык
аш валасы дыбанькі сталі. Навасяды Ашм. Толькі перайшла гатку насланую – воўк
нідалёка мяне: «А-у-у-у!..» Пасталі валасы дыбам. А потым гляджу – і другі выходзя, і
абудва наперад мяне доляюцца. Лысая Гара Ашм. (ДМГ, 116). У міне валасэ дыбака
ўсталі, калі ўбачыў воўка. Ашмянцы Шчуч. Аж валасы дыбам усталі ад гулу гэтаго.
Мілявічы Маст. Вар. валасы дуба (дубам, дубка, дубаса) сталі (становяцца, пасталі,
устаюць); валасы (влосы) на галаве дыба (дыбам, дыбака, дыбаком, дыбара, дыбанькі)
сталі (становяцца, пасталі, усталі); валассё дыбам стала.
Валасы на галаве дыбам усталі ў каго. Хто-н. адчувае моцны страх, жах. Ад страху
валасэ на галаве дыбам усталі; думаў – прапаў, але немцы прайшлі. Караневічы Гродз.
(СНМ-2, 68). Вар. валасы дуба (дубам, дубка, дубаса) сталі (становяцца, пасталі, устаюць);
валасы (влосы) на галаве дыба (дыбам, дыбака, дыбаком, дыбара, дыбанькі) сталі
(становяцца, пасталі, усталі); валассё дыбам стала.
Валасы на галаве нашатырыліся ў каго. Хто-н. адчуў моцны страх, жах. Як убачыў
ваўка, дак аш валасэ на галаве нашатырыліся. Беражна Карэл. (НС, 87). ● Нашатырыцца –
натапырыцца.
Валасы на сабе рваць. Вельмі моцна перажываць, адчайвацца. Пільнавалі мяне, бо
валасы на сабе рвала, столькі перажыла. Гальшаны Ашм. (СПЗБ-4, 297). Дзеці плачуць,
а яна на сабе валасы рве, бо дзецям няма чаго паесьці. Вялікія Сцяпанішкі Маст. А яна
рвала на сабе валасы. Казакоўцы Маст. А ён, беднянькі, так енчыў: «Мамуська, ратуй!»
Я аж валасы на сабе рвала. Пелкаўшчына Іўеў. (ЛКГ, 173).
Валасы на сваёй галаве рваць. Вельмі моцна перажываць, адчайвацца. А праз два
гады аж валасы на сваёй галаве рваў, чаму я так мучыў сваю сям'ю, бо як прыйшлі
саветы, то ўсю зямлю панскую раздалі на Пуцэвічы й Кміцянку. Пуцэвічы Навагр.
(ДМГ, 150).
ВАЛАХ. Як на валах ісці і пад. Вельмі доўга, марудна. Гэтыя кумы дабіраюцца да
нас як на валах. Ягнешчычы Сл.
ВАЛЕНАК. Як валенак тупы. Зневаж. Вельмі (тупы, неразумны). Але ш трэба быць
такім тупым як валянак, каб ні здагадацца вярнуцца назат. Алешавічы Маст. Гаварыць
зь ім цэло горо, тупы як валянак. Котра Гродз.
Як сібірскі валенак дурны, неразумны і пад. Зневаж. Вельмі (дурны, неразумны). Алі
ш ты й дурны як сібірскі валянак. Старына Маст. Тупы ты як сібірскі валінак. Малі Астр.
Ён ш тады цібе так падвёў, а ты дурны як сібірскі валянак, памагаяш яму бульбу капаць.
Пеляса Воран.
ВАЛЕРА. Як Валера Вацеў. Няўхв. Вельмі моцна, празмерна (набрацца, напіцца).
Мой жа ш учора набраўся як Валера Вацяў, дзіўлюся, як дахаты патрапіў. Старая Рудня
Смарг.
ВАЛЕТ. Валет закруціўся ў каго. Асудж. Хто-н. прыдуркаваты, не можа нармальна
думаць, разважаць. Што зь ім гаварыць, калі ў яго валет закруціўсё. Вензавец Дзятл
Дадатковыя словы
сямю
14 👁