Як капля вады. Вельмі (падобны на каго-н.). Сын як капля вады ў татка ўдаўсо, такі
самы зяграты. Адэльск Гродз. (СНМ, 63).
ВАЗЬМІ. Вот і вазьмі. Выкл. Выказванне незадавальнення, расчаравання і інш. І ў
маладосьці жы´ця ні бачыла, і ціпер нівядома што. Вот і вазьмі! Бабіна Гродз. Ці зь яго
што вырасьця, калі ён ні на што ні здатны! Вот і вазьмі! Харосіца Навагр. Жылі
добро – і ў хаці ўсё было, і за хатай. Кінула яна мужыка, дзеці і пайшла гуляючы. Вот і
вазьмі! Лунна Маст. Вот і вазьмі. Тракелі Астр.
ВАЙНА. Вайна і немцы. Хаос, беспарадак, сварка. Мае Марына і Сяргей як
прывязуць малых на лета, дык у хаце вайна і немцы: нічога не падзеляць, усяго ім мала.
Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58).
ВАКАРУШКІ. На вакару´шкі. На вячоркі. Прыходзь на вакарушкі, мае бацькі на
госьці паехалі, то мы сабяромся адны і пагуляям. Масцяны Астр. (СГВ, 76). ● Вакарушкі –
параўн. літ. vãkaras 'вечар'.
ВАЛ. Вал-валом чаго. Вельмі многа. У гэтаго зажытка грошай вал-валом. Тушамля
Свісл.
ВАЛА. Да вала´ чаго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Там агрэсту яшчэ
астаўшыся да вала, пад нізам, схадзі набяры, як хочаш. Гродзі Ашм. Сёлета сена далі да
вала, ні так, як было раней. Каменка Шчуч.
На страсе вала пасвіць. Няўхв. Паводзіць сябе неразумна. Розуму ў яго, што ў таго,
хто хацеў на страсе вала пасьвіць. Алекшыцы Бераст.
Ні вала ні асла ані жаднай рэчы ў каго. Нічога няма ў каго-н., вельмі бедны хто-н.
Маці аж жахнуласа, як узнала, што Янак хоча міне ўзяць, кажа, у яго ш ні вала ні асла
ані жаднай рэчы. Жукевічы Бераст. ● Ані жаднай – ніякой; параўн. польск. nie żadnej
'ніякой'.
Як вала прадаўшы спаць. Вельмі моцна. Спіць стары як вала прадаўшы, учора ш
целявізар да канца выглядзяў. Малыя Краглі Дзятл. Мая Волечка так учора па музыках
нагулялася, што сёньня да абеду сьпіць як вала прадаўшы. Кашалёва Навагр. Вар. як валоў
(вала) прадаўшы.
ВАЛАСІН. Пяць валасін у восем радоў у каго. Іран. У каго-н. рэдкія валасы.
Нармальныя ў цябе валасы, што ты выдумляіш... Я ўжо маўчу пра свае, у мяне зусём пяць
валасін у восям радоў. Косцевічы Астр. Вар. пяць валасоў (валасін) у сем (у восем) радоў.
ВАЛАСОЎ. Пяць валасоў у сем радоў у каго. Іран. У каго-н. рэдкія валасы.
Крычыць: валасы буду гадаваць, а ў самой на галаве пяць валасоў у сем радоў. Пераганцы
Воран. Вар. пяць валасоў (валасін) у сем (у восем) радоў.
ВАЛАССЁ. Валассё дыбам стала ў каго. Хто-н. адчувае моцны страх, жах. Іду я па
лесе, ды раптам нешта затрашчала ўперадзе, у мяне і валасьсё дыбам стала. Вішнева
Смарг. Вар. валасы дуба (дубам, дубка, дубаса) сталі (становяцца, пасталі, устаюць);
валасы (влосы) на галаве дыба (дыбам, дыбака, дыбаком, дыбара, дыбанькі) сталі
(становяцца, пасталі, усталі); валассё дыбам стала.
ВАЛАСЫ. Валасы дуба (дубам, дубка, дубаса) сталі (становяцца, пасталі,
устаюць) у каго. Хто-н. адчувае моцны страх, жах. Як успомню пра вайну, валасы дуба
становяцца. Лычкаўцы Шчуч. Спалохаўся я таго грома, як упірыў, та валасы дубам
пасталі. Капцёўка Гродз. Вот спужаўся, аш валасы дубам сталі! Малі Астр. (СПЗБ-4,
551). Мне дажэ валасы дубам сталі ад страху. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-2, 98). Як спомню,
валасы дупка становяцца. Ражкі Свісл. Ат страху аж валасэ дубаса сталі, думаў, конь ні
выплывя. Свіслач Гродз. (СНМ, 48). Стану спамінаць, як мы жылі даўней, то гаш валасэ
дупка ўстаюць. Грабава Зэльв. (НС-ць, 21). Вар. валасы дуба (дубам, дубка, дубаса) сталі
(становяцца, пасталі, устаюць); валасы (влосы) на галаве дыба (дыбам, дыбака,
дыбаком, дыбара, дыбанькі) сталі (становяцца, пасталі, усталі); валассё дыбам стала
14 👁