Выходзіць (выйсці) сухім з вады. Выкручвацца, пазбягаць заслужанага пакарання. Ён хоць і будзя вінаваты, але заўсёды выходзіць сухім з вады. Мілявічы Маст. Не, Залеўскага голымі рукамі не возьмеш, ён умея выходзіць сухім з вады. Ланцавічы Смарг. (СГВ, 583). Ён сухім з вады выйдзе. Тарулічы Гродз. (ППФВ, 25). З вады сухім выйсці. Тарусічы Гродз. (СНМ, 183). Да зімнай вады дайсці. Няўхв. Да выключнай беднасці, да крайнасці. Сабраліся абоя рабоя, п'юць, гуляюць, а потым дойдуць да зімнай вады, што ні маюць за што кусок хлеба купіць. Слесары Іўеў. (ЗНФ, 26). Ён да зімнай вады быў дайшоў, а ціпер трохі лепяй жыве. Квяткоўцы Іўеў. (ЗНФ, 26). ● Зімны – параўн. польск. zimny 'халодны'. Да халоднай вады давесці. Да цяжкага, непрыемнага становішча (давесці каго-н.). З кім ты звязаўсо, з гэтым плутам?Ён цібе да халоднай вады давядзе. Індура Гродз. (СНМ, 111). Давясці да халоднай вады. Саломенка Гродз. (СНМ, 180). 3 гэтым злыднем ляпей ні звязвайса, ён цібе да халоднай вады давядзе. Баброўня Гродз. (СНМ-2, 91). З вады на хлеб перабівацца. Сяк-так, недаядаючы, галадаючы. Пірабіваліся з вады на хлеп, цяшкое было жыцё, гаротнае. Замясцяны Шчуч. Многа вады ўцякло. Прайшоў доўгі час. С той пары, як ён быў у сваёй вёсцы, многа вады ўцякло. Цецяроўка Бераст. Ні да зімнай вады. Асудж. Ні да чога не здатны, нічога не ўмее ці не хоча рабіць. Каб дачка, то памагла п што, а гэта ні да зімнай вады. Вялікія Свіранкі Астр. За што ні возьмецца, толькі шкоды наробіць... Ні да зімнай вады. Радзівілаўцы Лід. Усе нешта робяць, а ён ні да зімнай вады. Волькавічы Ашм. Твой Толік ні да зімнай вады, тылька сьпіць і сьпіць; не, кап што памох. Пераганцы Воран. Усе ўмеюць рабіць то тоё, то гэта, а ён ні да зімнай вады. Бердаўка Лід. (ЗНФ, 53). І што ты такі ўрадзіўся! Ні да зімнай вады, толькі ўмеяш на печы ляжаць. Навіянка Воран. (ЗНФ, 53). ● Зімны – параўн. польск. zimny 'халодны'. Халоднай вады не дасць. Няўхв. Вельмі скупы. Гэты чалавек задарма нічого ні зробіць, ён табе халоднай вады ні дасьць. Уселюб Навагр. Хоць вады напіся з каго. Ухв. Вельмі прыгожы. Хлопец здатны, хоць вады напіса. Дзекалавічы Гродз. (СНМ, 59). Хлопец хоць вады напіса. Ніжнія Пагараны Гродз. (СНМ, 194). А хлопец – хоць вады напіся. Залацеева Зэльв. Дзяўчына была з твару хоць вады напіся. Аляксандраўшчына Зэльв. Такая харошынькая дзяўчынка стала, хоць вады зь яе напіся. Шылавічы Сл. Такая панараўная настаўніца – хоць вады напіся. Мядзвінавічы Дзятл. Нічого ні скажаш, дзеўка – хоць вады напіса, любо паглядзець. Пад'ятлы Гродз. (СНМ-2, 250). Харошую дзеўку з Украіны Міхась прывёз, хоць вады з яе напіся. Бялавічы Івац. (ДСК, 239). Вар. хоць вады напіся; хоць воду пі; вады можна напіцца. Цішэй вады ніжэй травы. 1. Вельмі ціхі, нясмелы, пакорлівы. У мяне сяброўка цішэй вады ніжэй травы. Погіры Дзятл. 2. Вельмі ціха, нясмела, пакорліва (паводзіць сябе). Зараз ён ходзіць цішэй вады ніжэй травы. Лунна Маст. Як вады гаворкі. Ухв. і няўхв. Вельмі многа. Як только стрэняцца са мною, так і пачне расказваць. Гаворкі той у яго як вады. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 84). Бывала, зьбяруцца ў адну хату прасьці... Гаворкі было як вады. Забалаць Воран. (ЗНФ, 84). Натто гаварушчы хлопяц, і с старым і з малым пагаворыць, а рагавору того як вады. Бабіна Гродз. Як вады напіцца. Вельмі лёгка, проста (зрабіць што-н.). Ёй нагаварыць на чалавека як вады напіцца. Дубна Маст. Як вады ў рот (у губу) набраўшы. Няўхв. Нічога не гаворачы, захоўваючы маўчанне. Ужо каторы дзень хлопец ходзіць як вады ў рот набраўшы. Старое Сяло Зэльв. Маўчыць як вады ў рот набраўшы і слова вымавіць ні хоча. Каменка Бераст. Ты ад гэтаго ўдота слова ні даб'еса, стаіць як вады ў рот набраўшы. Галавачы Гродз. (СНМ,148). Нарабіў шкоды, то муўчыць як вады ў рот набраўшы. Альшаніца Івац. (ДСК, 136). Чаго маўчыш як вады ў губу набраўшы? Дзям'янаўцы Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабеса, дзямянаўцы, падятлы, пюць
10 👁