Ліць ваду. Няўхв. Гаварыць пустое, абы-што. Прышла на агзамін, нічого ні ведала,
стала ліць ваду, ды паставілі два і атправілі вучыць даляй. Вольна Бар.
Муціць ваду. Няўхв. Свядома заблытваць якую-н. справу. Ні надаело табе ўжэ
муціць ваду, маўчы лепяй! Луцкаўляны Гродз. Не муці вады, я ўсё ведаю. Радунь Воран.
Муціш ты ваду, чалавеча. Зачэпічы Шчуч. Хваціць табе ўжо муціць ваду, лепш памаўчы.
Гарнастаевічы Свісл. (СГВ, 598). Вар. муціць ваду (воду).
Ні за халодную ваду не брацца. Няўхв. Нічога не рабіць, гультайнічаць. Што за
лядачая дзяўчына! Сколькі ні гавары, кап памагла аглядацца [упраўляцца па гаспадарцы],
а яна ні за халодную ваду ні бярэцца. Галімшчына Іўеў. Каб дачка, то памагла б што-
небудзь, а гэта ні за халодну ваду, адно зная, што гелцаць па хатах. Вялікая Палонка
Дзятл. (СГВ, 601). Вар. ні за халодную ваду (воду) не брацца (не ўзяцца).
Таўчы ваду ў сту´пе. Няўхв. Весці пустыя размовы, займацца балбатнёй. Не слухайце
яго, ён толькі таўчэ ваду ў ступе. Орлі Воран. Вар. таўчы ваду (воду) у ступе.
Як ваду ў ступе пратаўчы пражыць. Вельмі дрэнна, няўдала. Прычапілася адзін рас
цыганка паваражыць мне. Кінула карты й сказала: «Ты пражыла як ваду ў ступе
пратаўкла, і нават казаць німа чаго». Бялужышкі Воран.
Як у ваду глядзеў (глянуў). Угадаў, нібы прадбачыў. Я ш казаў, што ён заўтра
заявіцца, як у ваду глядзеў. Малі Астр. Як у ваду глядзела, калі гаварыла, што сёньня будзе
дошч. Дубна Маст. Праўда бацька казаў, што ўсё вернецца да старога, як у ваду глянуў.
Трабы Іўеў.
Як у ваду кануў. Нечакана прапаў, знік. Вось дык пашоў, як у ваду кануў. Малахавічы
Гродз. Не пасьпеў аглянуцца, а ён як у ваду кануў. Дубна Маст. Вар. як у ваду (у воду)
кануў.
Як у ваду плюнуў сказаў. Няўхв. Зусім недарэчы, неўпапад. Ну ты й сказануў – як у
ваду плюнуў. Трэба было памаўчаць, кап сь цябе ні сьмяяліся. Хутар Праважа Воран.
Сказаў абы-што, як у ваду плюнуў. Пеляса Воран. Вар. як у ваду (у воду) плюнуў.
Як у ваду сюкнуў сказаў. Насмеш. Зусім недарэчы, абы-што. Ну ты й сказаў, як у
ваду сюкнуў. Дзе ш ты відзяў, кап у вжэсьні сьнех пашоў. Яцыны Астр.
Як у ваду ўпаў прапаў. Зусім нечакана і бясследна. Ціпер у міне рыжмак быў – кот,
алі прапаў як у ваду ўпаў. Аздобічы Шчуч.
ВАДЫ. Будзе тапіцца і вады не пазычыць. Няўхв. Вельмі скупы. Захацеў каля яе
пажывіцца... Яна табе будзе тапіцца і вады ні пазычыць. Пелкаўшчына Іўеў.
Вады зімнай не нап'ешся ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі скупы і нялюдскі. Я й знала,
што ў Ганьці вады зімнай ні нап'еся: папрасіла рэшата, то сказала, што парвалася.
Сцігані Іўеў. (ЗНФ, 21). Вар. вады зімнай не нап'ешся. ● Зімны – параўн. польск. zimny
'халодны'.
Вады можна напіцца. Ухв. Хто-н. вельмі прыгожы. Такі хлопяц харошы, што можно
адной вады напіцца, і даволі. Купіск Навагр. (ЖНС, 107). Вар. хоць вады напіся; хоць воду
пі; вады можна напіцца.
Вады не нап'ешся ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі скупы і нялюдскі. Сама да міне – то
тоё ёй дай, то гэто, а ў самой вады ні напеса. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 21). Хіба вы яго ні
ведаяця? У яго вады ні нап'есься. Накрышкі Дзятл. (ЗНФ, 21). Вар. вады зімнай не
нап'ешся.
Вады ў лыжцы не замуці´ць каму. Ухв. Не зрабіць нічога кепскага каму-н. Пра
добрага чалавека. Яго маці нікому вады ў лышцы не замуціць. Сіняўшчына Іўеў. (СГВ, 581).
Вады ўпала (упадзе) шмат, многа. (Шмат) прайшло часу, адбылося змен. Ой, многа
вады ўпала! Мы ш чатыры месяцы ні бачыліся. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 21). Пакуль ты
кончыш сваю навуку, то много вады ўпадзе. Дзешкавічы Зэльв. (ЗНФ, 21). Шмат вады
ўпадзе, пакуль я тых унукаў дачакаюся. Талмінава Ашм. (ЗНФ
Дадатковыя словы
напесься, напеся, напешся
11 👁