ВАДЗЕ. На дальняй вадзе сваяк і пад. Вельмі далёкі. Якая яна яму радня – сваха на дальняй вадзе. Руда Яварская Дзятл. Па вадзе пісана. Невядома, ці ажыццявіцца, ці збудзецца што-н. Ці будзя гэта заўтра, ці не, чорт яго ведая, яшчэ па вадзе пісана. Руда Яварская Дзятл. Па вадзе хадзіць і вады прасіць. Не бачыць, не заўважаць відавочнага. Шукала хустку, а яна на ложку ляжыць, а я па вадзе хадзіла і вады прасіла. Дайлідкі Астр. Па ціхай вадзе пайсці і пад. Павольна, не спяшаючыся. От, пабрыдзём сабе па ціхай вадзе, што нам, ні сьпяшым нікуды. Свіслач Свісл. У гарачай вадзе купаны (пакупаны). Няўхв. 1. Вельмі нястрымны, гарачы, запальчывы. Во, твой тожа ў гарачай вадзе купаны, слова напроціў ні скажаш. Пескі Маст. Мой мужык купаны ў гарачай вадзе, як што ні па-яго, то і вылаяць можа. Клепавічы Зэльв. (СГВ, 596). 2. Вельмі рухавы, энергічны, непаседлівы. Ён у гарачай вадзе купаны, пасядзець і то спакойна ні можа. Дзітва Лід. Яна нейкая – у гарачай вадзе пакупаная – дужа быстрая. Малі Астр. (СПЗБ-3, 348). Вар. як у гарачай вадзе купаны (пакупаны, хрышчаны). У гарачай вадзе хрышчаны. Няўхв. Вельмі рухавы, энергічны, непаседлівы. О там хлопец – у гарачай вадзе хрышчаны, усюды ўлезе. Ляпёшкі Іўеў. Вар. як у гарачай вадзе купаны (пакупаны, хрышчаны). Як у гарачай вадзе купаны. Няўхв. Вельмі злосны, нястрымны, гарачы, запальчывы. Гэты твой старэйшы як у гарачай вадзе купаны – такі ён злы ён у цябе. Радзюкі Навагр. Шалёны быў нейкі, як у гарачай вадзе купаны. Руда Яварская Дзятл. Лётае як шалёны, сераўно як у гарачай вадзе купаны. Рэпавічы Бераст. Вар. як у гарачай вадзе купаны (пакупаны, хрышчаны). ВАДОЙ. Вадой не разліць каго. Вельмі дружныя, неразлучныя, заўсёды разам. Іх ужо вадой не разьліць. Клепачы Зэльв. У іх гэдыкі гішэфт, што вадою ні разліць. Дыхнавічы Ваўк. (СРЛГ, 32). Вар. і вадой не разліць (не разальеш). І вадой свянцонай не разжанеш каго. Вельмі дружныя, неразлучныя, заўсёды разам. Як дзве лахны зыдуцца, та іх і вадой ні ражжанеш. Пагараны Гродз. (СНМ, 79). Бабы, як злэгаюцца, та і вадой свянцонай ні ражжанеш. Пракопавічы Гродз. (СНМ, 61). І вадой не разальеш каго. Вельмі дружныя, неразлучныя, заўсёды разам. Іх і вадой не разальеш. Магуны Воран. (ППФВ, 32). Яны так спаркаваліся, што і вадою ні разальеш. Беражна Карэл. (НЛ, 162). Вар. і вадой не разліць (не разальеш). Пройдзе такрошняй вадой усё. Мінецца і забудзецца. Ні пяражывай, усё пройдзя такрошняй вадой, усё будзя як найлепяй. Хадзілоні Шчуч. ● Такрошні – мінулагодні. Хоць вадой разганяй каго. Няўхв. Немагчыма развесці, разлучыць каго-н. Як ззышліса дзьве бабы, як пачалі стараваць [гутарыць], та во, гадзін дзьве старуюць, хоць ты вадой іх разганяй. Верхнія Пагараны Гродз. (СНМ, 136). Як вадою сцякло каго, што. Хто-н. цалкам забыты, што-н. цалкам забытае. Як вадою сьцякло тых паноў і той час. Бракава Сл. ВАДУ. Брахаць на ваду. Вельмі многа піць, адчуваючы неўтаймоўную смагу. Ну, наеліся селядцоў, то будзем цяпер брахаць на ваду. Залацеева Зэльв. Наеўся селяцца, цяпер будзеш брахаць на ваду. Савічы Зэльв. (ППФВ, 9). Ні сып гэтулькі солі – на ваду брахаць будзіш. Косцевічы Астр. Вар. брахаць (гаўкаць) на ваду (на воду). Ваду ў кошыку насіць. Няўхв. Гультайнічаць або займацца пусти справай. От, ні мая чым заняцца, ваду ў кошыку носіць. Васілішкі Шчуч. Вывесці на чыстую ваду каго. Выкрыць нядобрыя справы, кепскія ўчынкі каго-н. Вінцук хітры быў і адразу вывяў на чысту ваду Валадзістаго. Бабіна Гродз. Вар. вывесці (выводзіць) на чыстую (халодную) ваду (воду). Гаўкаць на ваду. Вельмі многа піць, адчуваючы неўтаймоўную смагу. Гэдак хоча піць, гаўкае на ваду. Ваўкавічы Навагр. Вар. брахаць (гаўкаць) на ваду (на воду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пустй
18 👁