ВАДА. Ажыва вада. Тое, без чаго як бы і жыць нельга – можна памерці. От зажадаў морквы! Што табе гэта морква – ажыва вада? Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 183). Вада не размые каго. Хто-н. вельмі дружны, неразлучны з кім-н. Ой, у іх такая дружба! Іх вада ні размыя. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 21). Казалі, што іх вада ні размыя, ажно пашла іх дружба напяракос. Талмінава Ашм. (ЗНФ, 21). Вада яго знае. Невядома. А вада яго зная, што там рабілася, ніхто ні бачыў. Правыя Масты Маст. Дзясятая вада на (па) кісялі. Далёкі сваяк, далёкая радня. Які ён табе сваяк, дзісятая вада на кісялі. Суботнікі Іўеў. А ён там быў як дзесятая вада на кісялі. Бершты Шчуч. Ты мне такая радня – дзясятая вада на кісялю. Лапенкі Гродз. Дзесятая вада на кісялі. Пальніца Гродз. (ППФВ, 22; МСГВ, 588). Дзесятая вада па кісялю. Скрагі Шчуч. Дзесятая вада па кісяле. Падліпкі Гродз. (СНМ, 181). Вар. сёмая (дзясятая) вада на (па) кісялі. І вада не размые і свіння не разрые каго. Іран. Хто-н. вельмі дружны, неразлучны з кім-н. Іх ужо й вада ні размыя і сьвіня ні разрыя, дружба – навекі. Граўжышкі Ашм. Іх хіба што і вада не размые і свіньня не разрые, дружба такая, аж дзіву даесься. Жупраны Ашм. Сёмая вада на (па) кісялі. 1. Далёкі сваяк, далёкая радня. Які ён мне сваяк, так – сёмая вада на кісялі. Вішняўка Зэльв. А якія яны нам сваяке – сёмая вада на кісяле. Нашто іх на вясельля клікаць, і так німа будзя дзе ўсіх усадзіць. Лунна Маст. Яны нам сёмая вада на кісялі. Парэчча Гродз. Ён быў нам сёмай вадой на кісялі. Ракаўцы Смарг. Сёмая вада на кісялі. Воранава Воран. Зойдзем хіба да Піліпчыкаў. Гэта ш яны мне яшчэ некая сёма вада па кісяле. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 65). Ён мне хоць і сёмая вада па кісяле, а як трэба, то заўшы за міне гарой стаіць. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 65). 2. Невядома, ці ажыццявіцца, ці збудзецца што-н. Ой, дальбу, гэта яшчэ сёма вада на кісялі, ні згадаеш, як яно выйдзе. Сянькоўшчына Сл. Вар. сёмая (дзясятая) вада на (па) кісялі. Чыста вада. Вельмі рухавы, непаседлівы. Табе нігды нема часу, ты чысто вада. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-5, 443). Як вада грошы. Хутка разыходзяцца, трацяцца. Грошы як вада – тут яны есьць, тут німа. Бабіна Гродз. Колькі бы ні было грошай, а іх усё мала, як вада ідуць. Ваўчкі Сл. Грошы як вада. Зінякі Шчуч. (МСГВ, 586). Як вада змыла (панесла) каго. Хто-н. вельмі хутка, імкліва знік, уцёк. Дазноўсё, што парцізаны хочуць яго браць, то як вада змыла яго. А яны прыходзілі і ні засталі. Уцёк недзі, схаваўсё. Кашалёва Навагр. Як прыехалі правяраць, то і зьнік наш старшыня, як вада панесла яго. Астравец Астр. Як вада на калясо. Вельмі рухавы, непаседлівы. Ну і Міша няспынлівы, як вада на калясо, увесь у бацька пайшоў. Вераб'евічы Навагр. Як вада на кісялі сваяк, сваякі. Вельмі далёкія. Якія мы там сваякі – як вада на кісялі. Копаніха Смарг. Як вада ў рацэ раз'ехацца і пад. Вельмі бурна і шырока. Столькі машын стаяла на стаянцы, што не было дзе прыткнуцца. Раз'ехаліся як вада ў рацэ? Куды хочаш, туды і стаў машыну цяпер. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 70). Як вада ў рэку пайсці. Вельмі добра, спрыяльна. Жылі ні натто, а як абвянчаліся, і жызьня іх пайшла як вада ў рэку. Ціхаволя Свісл. Як вада ў рэчцы чысты. Вельмі. Нашто ты мыяш кофту, яна ш чыста як вада ў рэчцы. Залацеева Зэльв. Як вада ўнясла каго. Хто-н. бясследна, невядома дзе знік. Недзе з'ехаў Захарыхі хлопец, як вада ўнясла. Крапіўніца Свісл. (СГВ, 614). ВАДАХЛЁБ. Вадахлёб іванаўскі. Іран. Той, хто многа п'е. Такі ўжэ вадахлёп іванаўскі, так ужэ хлышча эты чай цэлы дзень! Лунна Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабевічы, зехаў, разехаліся, разехацца
14 👁