Гродз. – Ганна, забылася табе хлеба ўзяць. – Такой бяды, зарас дзеці сходзяць. Кашалёва
Навагр. Такой бяды, я зраблю гэта сама, ты атпачні. Празнікі Свісл. Такой бяды, буду
жыць нявенчаны, падумаў. Казловічы Сл. (БД, 210). Ну і такой бяды, што ні прыехалі
яны ўчора, прыедуць другім разам. Варняны Астр. – Ні ўмея нават згатовіць паесьці. –
Такой бяды, навучыцца. Алекшыцы Бераст. Такой бядэ ўжо, што зрабіласа, то зрабіласа,
трэба жыць далей. Белякоўшчына Гродз. – Паўлюку заказваў, дык кажа – не пайду, бо
дзіця хворае. – Такое бяды, хай не прыходзіць, але аказацца трэба. Крывічы Зэльв. (Стэц.-
2, 249). – Мама! Зося кажа, што Настуля згубіла тваю хустку. – Такое бяды – новая
будзе. Валькевічы Зэльв. (Стэц.-2, 249). Такое бяды, што ўбачыць – уцячэш. Краснае
Карэл. Гэдакай бяды. Міхалкі Свісл. (ППФВ, 18). Кой бяды, другі рас яшчэ лепшу сукенку
купім. Старына Маст. Што зрабіла? Кой бяды. Вазьмі унь другую. Жытомля Гродз. Такеля
бяды, што зламалася сіта, ні бядуй. Малыя Краглі Дзятл. Вар. такой (такое, гэдакай, кой,
такеля) бяды (беды).
БЯЗМЕН. Як бязмен дурны і пад. Груб. Вельмі (неразумны, бесталковы, дурны).
А што ён валачэ ў гэтуй рабоці, дурны як бізьмен. Правыя Масты Маст. Вар. як бязмен
(абязмен).
БЯЗРУЧЫНА. Бязру´чына сусветная. Няўхв. Няўмелы, нязрабны чалавек. Ты
паглядзі, як ты гузік прышыў! Бязручына ты сусветная, як зашпільвацца будзяш?
Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58).
БЯЗЭННІЦУ. Як у бязэнніцу прапасці. Зусім. Як пайшоў, то як у бязэнніцу [бездань] –
прапаў недзя. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 22).
БЯЛАВІЧАЎ. З Бяла´вічаў уцёк. Асудж. Дурны, бесталковы. Зразу відно, што зь Бялавіч
уцёк. Накіня на сібе чорт зная што і ходзіць давольны. Лунна Маст. Ну, што гэта значыць...
Ты ж знаяш, што ў Бялавічах е дом такі, дзе дурныя жывуць. Ну й сталі казаць на тóго,
хто нешто нідобро, па-дурному робіць, што ён, пэўно, зь Бялавічаў уцёк. Старына Маст.
БЯЛІЗНУ. Паласкаць чужую бялізну. Абгаворваць каго-н. А яна і рада паласкаць
чужую бялізну, а каб на сябе аглянулася, то не. Жупраны Ашм.
БЯРОЗЫ. Пад бярозы збірацца. На той свет, у магілу. Пад бярозы зьбіраюся, кап
толькі Бох доў скарэй, ба так трудна мне. Мардасы Шчуч.
Пайсці пад бярозы. Памерці. Чалавек, пакуль жыве, нечага дабіваецца, а як пойдзеш
пат бярозы, то і нічога ні трэба. Студзенікі Свісл.
БЯРЭМЯ. Цэлае бярэмя. 1. Жартоўны адказ на запытанне «Колькі ўрэмя?» – Колькі
ўрэмя? – Цэло бярэмя. – А колькі часоў? – Колькі на галаве валасоў. – А колькі часу?
– А колькі табе трэба? – А ктура гадзіна? – Пэнкла пружына. Бабіна Гродз. Врэмя цэла
бярэмя. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-1, 332). 2. Вельмі многа (гадоў, часу і пад.). Жыць добро, але
маю лет цэлае бярэмя, але жыць ужэ не ўрэмя. Талькаўцы Ваўк.
~ В~
ВАВІЛЁН. Вавілён зарос у каго. Насмеш. У каго-н. страцілася палавая актыўнасць.
Пра мужчыну. Э, ён ужэ хіба на што здатны, у маго старого ўжэ даўно вавілён зарос.
Баляненты Гродз.
ВАГАРЫ. Хадзіць (пайсці) на вага´ры. Гуляць, шпацыраваць. Яны ўчора хадзілі на
вагары, а сёньня ўжэ ўсе пра гэто ведаюць. Ятвезь Ваўк. Наш Раман пайшоў на вагары.
Марцянаўцы Ваўк. (СГВ, 602). ● Вагары – параўн. польск. wagary 'прагул (у школе)'.
ВАГОЙ. Хоць вагой падважвай каго. Хто-н. вельмі ўпарты, каго-н. немагчыма
пераканаць у чым-н. Пунтовы чалавек як затнецца, то хоць вагой падважвай. Рацкевічы
Івац. (ДСК, 192). Такі ламіна, хоць вагой падважвай. Бялавічы Івац. (ДСК
15 👁