валачэ. Ваўкавічы Навагр. І сёньня набраўся як бэля. Сядзенеўцы Маст. Выпіў бы чарку, так не – набярэцца як бэля. Старчаняты Іўеў. Эх ты, напіўся як бэля. Новыя Бяляны Гродз. Напіўся як бэля. Курчоўцы Воран. Што добрага, што ты як бэля нап'есься і спакою нікому ні даеш. Мацвееўцы Ваўк. Напіліся як бэлі... Хай сабе й сьвята, алі нашто так напівацца. Косцевічы Астр. Помню... Што ты помніш?! Набраўся як бэля і ляжаў пат плотам. Першамайск Шчуч. Учора гэтак напілася, як бэля. Ледзь ішла. Танявічы Шчуч. Схадзі хоць вады прынясі ў хату, а то напіўся як бэля і ляжыш. Партызанаўка Сл. Ужо каторы дзень прыходзіць дахат п'яны як бэля. Талькаўшчына Сл. П'яны як бэля і яшчэ выступая. Старыя Паддубы Шчуч. 2. Моцна п'яны. Гэтаму п'яніцу нічога не трэба. Кожны дзень як бэля: толькі п'е і сьпіць, і хоць трава яму ні расьці. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 70). Як бэля прышоў учора зь вяселя, жонка цэлы дзень лаяла. Каменка Шчуч. Трэці дзень як бэля ходзіць посьля палучкі. Падольцы Астр. Прышоў дахаты як бэля. Алекшыцы Бераст. Ён быў як бэля. Падольцы Астр. ● Параўн. польск. jak bela 'тс'. БЭРКА. Разлічыцца як Бэрка з Ба´харышкай. Асудж. Патраціць неразумна, упустую звычайна не самім нажытае. Матка Талю пакінула многа грошай, а ён, відаць, іх скора рашыць, разлі´чыцца як Бэрка з Бахарышкай. Косцевічы Астр. ● У аснове фразеалагізма наступны факт. Некалі ў вёсцы жыў яўрэй Бэрка. У спадчыну ад бацькоў яму дасталося ўрочышча Бахарышка. Бэрка прадаў яго, а выручку хутка прагуляў. Як у Бэрка ў возе дзе. Вельмі запушчана, брудна, непрыбрана дзе-н. У хаці ў цібе як у Бэрка ў возі. Шыганы Сл. Як у Бэрка ў шапе ў каго. Зусім пуста, нічога няма ў каго-н. Хто сказаў, што Марыля багата, у яе ш як у Бэрка ў шапе, мужык – п'яніца, усё павыносіў с хаты на вотку. Купіск Навагр. БЮСТАМ. Пакруціць бюстам з такім густам. Гумар. Патанцаваць. Пойдзем на танцулькі, пакруцім бюстам с такім густам. Хадзілоні Шчуч. Б'ЮЦЬ. Б'юць і (ды) плакаць не даюць. Бязмежна здзекуюцца з каго-н. І гэта ні так, і тое ні рабі. Навошта мне гэта жыця пагана? Як гэта кажуць – б'юць ды плакаць не даюць. Погіры Дзятл. Б'юць і плакаць не даюць. Пяслі Гродз. (ППФВ, 8; МСГВ, 582). БЯГУ. Бягу і падаю. Іран. Адмаўленне выконваць чыю-н. просьбу, загад. – Прынясі мне кнігу. – Ага, зарас, бягу й падаю, шчытай, што ўжэ прынёс. Знашла слушку. Васілішкі Шчуч. БЯДА. Бяда нясе куды каго. Хто-н. куды-н. ідзе, бяжыць. Карова бяжыць ад бонкаў – куды яе бяда нясе! Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-1, 257). Велька бяда каму. Не важна, не мае значэння. Велька бяда, што ты ні паедзяш. Алекшыцы Бераст. От, велька мне бяда, што ён вытварая, мне ўсё роўна, хай хоць на галаве стаіць. Шашкі Воран. Не бяда каму. Не важна, не мае значэння. Хай ні пояно, ні дояно, ні давано – яму не бяда. Міратычы Карэл. (СПЗБ-1, 257). Схоцьцяса, тоё, што хаты ні маяця – ні бяда, усё гэто нажывецца. Бабіна Гродз. БЯДОЙ. Бядой цыраваны. Той, каму не шанцуе ў жыцці, хто пастаянна зведвае жыццёвыя нягоды, выпрабаванні. Ніколі яму ні шэньціла ў жыцьці, нарадзіўся бядой цыраваны і цяпер шчасьця ні мае. Волькавічы Ашм. БЯДУ. Маеш бяду. Не хвалюйся, не перажывай, няма падстаў для хвалявання, перажывання. От, маяш бяду, ні ўтопіцца, умея плаваць. Пеляса Воран. Вар. маеш бяду (бе´ду). Як на бяду. Быццам знарок, недарэчы. І так часу няма, а тут яшчэ як на бяду сваты прыехалі. Варняны Астр. БЯДЫ. Такой (такое, гэдакай, кой, такеля) бяды. Няважна, не мае значэння. Ні прышоў – такой бяды, сьвет на гэтым ні канчаяцца. Пракопавічы Гродз. От, такой бяды, каб яшчэ страшнейшай бяды ні было, большаго гора, а па гэтум будзеш жыць. Свіслач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, напесься, пяны, пяніца, пяніцу
14 👁