БЫЛО. Было-было і (ды, дый) завяршылася (кончылася). Няўхв. Дайшло да
крайнасці, да немагчымасці трываць болей. Нідоўна мужыка пахавала, а ціпер во хата
згарэла. Што ж зробіш, было-было дый завяршылася. Дварчаны Воран. Ужо было-было
й кончылася. Мне й апхадзіцца трэба, і адзеньня памыць, і сена адно разьбіць, другоя
паварочаць, а йшчэ й куранят сказаў пілнаваць – хоць ты разарвіся! Косцевічы Астр.
Было-было і кончылася! Ровары ўжо з-пад касьцёла крадуць. Кямелішкі Астр. Піў да
войска, а цяпер на нет расьпіўся. Было-было ды кончылася. Монтацішкі Смарг.
Як бы ні было. У любым выпадку, пры любых абставінах. Як бы ні было, а картошка
свая, лук, памідоры. Зэльва Зэльв. (ХБД, 454).
БЭ. Ні бэ ні мэ (ні мя, ні цэ, ні а) ні кукарэку. Няўхв. 1. у чым. Зусім нічога не
ведаць, не разумець, не разбірацца. У школу ходзіць, а ў грамаці ні бэ ні мэ ні кукарэку.
Моцевічы Лід. У гэтым пытанні ён ні бэ ні мэ ні кукарэку. Гарны Гродз. Настаўнік у яго
пытая, а ён ні бэ ні мэ ні кукарэку. Сенна Навагр. Нашла ў каго пытацца, ён жа ні бэ ні
мя ні кукарэку. Дуброва Шчуч. Разьбіраяцца ён там, ні бэ ні а ні кукарэку. Мейры Лід.
Адзяваяцца ён то чыста, але спытай што, то ён ні бэ ні мэ. Якубаўцы Воран. 2. Зусім
нічога не гаварыць, не сказаць. Усе пяюць, размаўляюць, а ён – ні бэ ні мя. Скідзель Гродз.
Што не спытаеш, ён ні бэ ні мэ ні кукарэку. Тарнова Лід. Ты хоць слова сказаў бы, а то
стаіш ні бэ ні мэ ні кукарэку. Пагранічны Бераст. Што ты тут крычыш? А як прышоў
брыгадзір, то ты ні бэ ні цэ ні кукарэку. Буцілы Лід. (СГВ, 601). Ён сёньня маўчыць – ні
бэ ні мэ ні кукарэку. Няверавічы Ваўк. 3. Нічога не варты. Штосьці ён нейкі нецікавы,
проста ні бэ ні мэ ні кукарэку. Аколіца Лепі Воран.
БЭБАХ. Набіць бэ´бах. Няўхв. Наесціся. Усё, набіў бэбах, ціпер можно і спаць
лажыцца. Галавічполе Шчуч. Аля да й набіў бэбах, аж дыхаць цяшка. Пеляса Воран.
● Бэбах – жывот.
БЭКІША. Вынесці за Бэкіша. Памерці, загінуць, быць пахаваным. Будзяш насіцца на
матацыклі, то вынясуць за Бэкіша. Дайлідкі Астр.
БЭЛЕК. Бэлек не хватае у галаве ў каго. Асудж. Неразумны, дурнаваты хто-н. У яго
хіба бэлек не хватае ў галаве, калі ён такое сказаў. Бярозаўка Лід.
Пару бэлек не хватае ў каго. Асудж. Хто-н. неразумны, дурнаваты. Дзіўлюся, як яе
толькі замуш узялі... І ў школі была дурнавата, і ціпер пару бэляк ні хватая. Першамайск
Шчуч. Вар. адной (пятай, трэцяй) бэлькі (пару бэлек) не хапае (не хватае).
БЭЛЬКА. Вынесці за Бэлька. Памерці, загінуць, быць пахаваным. А ўжо німа яго,
вынясьлі ўжо яго за Бэлька. Харосіца Навагр.
БЭЛЬКІ. Адной бэлькі не хапае (не хватае) у каго. Асудж. Хто-н. неразумны,
дурнаваты. У цябе што, адной бэлькі ні хапая?! Думай, што гаворыш!.. Янаўляны Лід.
Відаць, у цябе адной бэлькі ні хватая, хто ж гэта пад восянь капусту садзя! Маркуні
Астр. Вар. адной (пятай, трэцяй) бэлькі (пару бэлек) не хапае (не хватае).
Бэлькі падбіваць. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. А гэты зноў сёньня ўвесь
дзень бэлькі падбіваў, але, бачыш, паесьці прыйшоў дадому. Лылойці Смарг.
Пятай бэлькі не хапае ў каго. Асудж. Хто-н. неразумны, дурнаваты. Ну й у гэтага
Міхася, мусіць, пятай бэлькі ні хапая. Юрацішкі Іўеў. Вар. адной (пятай, трэцяй) бэлькі
(пару бэлек) не хапае (не хватае).
Трэцяй бэлькі не хватае ў каго. Асудж. Хто-н. неразумны, дурнаваты. У яго што,
трэцяй бэлькі ні хватая ці што? Як дурны, то хай лечыцца. Больцішкі Воран. У цібе,
відаць, трэцяй бэлькі ні хватая, калі думаяш, што твой брат табе назло робіць. Пеляса
Воран. Трэцяй бэлькі не хапае. Гудэлі Воран. (МСГВ, 610). Што ты гаворыш – у цібе
што, не хватая трэцяй бэлькі. Забалаць Воран. Вар. адной (пятай, трэцяй) бэлькі (пару
бэлек) не хапае (не хватае).
БЭЛЯ. Як бэ´ля. Асудж. 1. напіцца, набрацца, быць п'яным і пад. Моцна. І ні стыдна,
сярот будняга дня напіўся як бэля. Дабраўляны Смарг. Зноў набраўся як бэля, лець ногі
Дадатковыя словы
пяным
18 👁