Як бык ацеліцца ажэніцца. Іран. Невядома калі або ніколі. Ага, чакай – не дачакаяш, ён тады ажэніцца як бык ацеліцца. Рутка ІІ Навагр. Як бык у вароты ўперціся. Вельмі (заўпарціцца).Чаго ўжо ўпёрся як бык у варота, ідзі лепей сена складзі. Нача Воран. Як бык у студні1 адчуваць сябе. Вельмі няёмка, скавана. У горадзе я ні магу, атчуваю сябе як бык у студні. Лылойці Смарг. Яшчэ малады, нясьмелы, атчувае сябе на танцах як бык у студні. Лылойці Смарг. Як бык у студні2 крычаць. Няўхв. Вельмі моцна. Крычыць як бык у студні, каб яму заняло! Апіта Іўеў. Як бык у тунэлі крычаць. Груб. Вельмі моцна. Чаго ты крычыш як бык у тунэлі, хіба ня бачыш, што дзіця сьпіць. Вольна Бар. Як бык чухонскі ляжаць. Зневаж. Без працы, без занятку, без дбання. Работы столькі, а ён ляжыць як бык чухонскі. Калбаскі Гродз. БЫКА. Браць быка за рогі. Рашуча, энергічна пачынаць з самага галоўнага. Адразу як прыедзеш на месца, бяры быка за рогі. Хадзілоні Шчуч. З бы´ка спад. Няўхв. Не разумее таго, што відавочна ўсім. Ты што з быка спат? Ні знаяш, аткуль усё бярэцца? Мацюкі Шчуч. ● Запазычанне з польскай мовы – параўн. польск. czyśty z byka spadł 'тс'. З быка спаў. Няўхв. Не разумее таго, што відавочна ўсім. – Казалі, на гэтым полі бульбу будзям садзіць. – Што ты, з быка спаў? Што на гэтым дзярне вырасьця? Сямашкі Лід. (ЗНФ, 34). Ты што? З быка споў? Хто гэта так робіць?! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 34). Хіба ш так можно гаварыць с старэйшым? Вы, дзяўчаці, хіба з быка спалі? Савічы Шчуч. (ЗНФ, 34). ● Калька з польскай мовы – параўн. польск. czyśty z byka spadł 'тс'. Памяняць быка на індыка. Няўхв. Дзейнічаючы неабдумана, неабачліва, выбраць горшае. Вышла Гэля замуж за Віцюся, ну та памяняла быка на індыка, ціпер ні рас успомніць Тадзіка. Капцёўка Гродз. Ну і памяняў… Быка на індыка. Мацюкі Шчуч. – Ой, наш Васіль другі рас жаніўся. – Ну і як жонка? – Няма нічога добрага, памяняў быка на індыка. Шылавічы Сл. Як з быка малака карысці, толку і пад. Няўхв. Зусім ніякай (карысці ад каго-, ад чаго-н.). Сёньня я такі хворы... І на рабоце зь мяне толку як з быка малака. Пастарыні І Смарг. Нашто ён табе? Пользы ад яго як з быка малака. Старына Маст. Хай ён з намі лепяй ні едзя, ад яго карысьці ўсё роўна як з быка малака. Студзянец Ваўк. БЫКІ. Быкі каціць на каго. Нагаворваць на каго-н. Табе тут не канешне на міне быкі каціць, ці ў цябе іншай справы не было? Буцілы Лід. (СГВ, 580). Узняцца на быкі. Знаходзіцца ў стане палавой актыўнасці. Пра кароў. Карова ўзьнялася на быкі, гані яе дахаты, а то ўсё быдла круціць. Баруны Ашм.). Вар. узняцца (узнімацца, зняцца, падняцца) на валы (на быкі, на бугаі). БЫКУ. Загнаць як быку ў лэб што. Няўхв. Марна, упустую патраціць, правесці (дзень, вечар і пад). Зьездзіла дзісь у Варанова і нічога не залатвіла, тылько загнала дзень як быку ў лэп. Бастуны Воран. І так часу німа, а тут ішчэ дзісейшы вечар загнала як быку ў лэп. Бастуны Воран. БЫЛІНА. Як быліна худы. Вельмі. Яна худая яг быліна. Ганчары Лід. (МСГВ, 65). БЫЛІНКА. Як былінка ў полі жыць, гібець і пад. У поўным адзіноцтве, зусім адзін. Макар мог бы даўно пяраехаць у вёску, а так гібея там на сваім хутары як былінка ў полі. Забалаць Воран. (ЗНФ, 84). Німа ў яе ніякаго роду, жыве як былінка ў полі. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 84). Няма ў яго нікога: ні брата, ні сястры, адзін як былінка ў полі. Вераб'і Астр. Як забілі немцы мужыка, засталася я адна як былінка ў полі. Ваўкавічы Навагр. Колькі ўжэ гаткоў адна як былінка ў полі. Правыя Масты Маст. БЫЛЛЁМ. Быллём зарасло. Даўно прайшло і стала забыта. Усё, што было, быльлём зарасло. Араны Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
13 👁