БУРСУ. Падымаць бурсу. Крычаць, сварыцца, лаяцца. Не падымай бурсы, то і спакой будзе. Плецянічы Зэльв. (Стэц.-2, 251). БУРСЫ. Бурсы ў носе завяліся ў каго. Хто-н. злосны, упарты, капрызны. У майго зноў бурсы ў носе завяліся, сварыцца цэлы дзень. Вішнеўка Зэльв. БУРУ. Пад буру ліхую ісці. Няўхв. Прэч, каб і не было тут. Як ты мне надаеў тут седзячы! Ідзі ты адгэтуль пад буру ліхую! Стокі Свісл. БУРЫ. Ад чшыкрульскай буры. З мінулых часоў. А пярун яго ведае, калі я эта насеня зьбірала, ешчэ ад чшыкрульскай буры асталося. Бастуны Воран. ● Чшыкрульскі – паланізм trzykrólski, утвораны ад назвы рэлігійнага свята Trzy Króli (Тры Каралі). БУСЕЛ. Бусел рэпу пасеяў (пасее, сеяў) у каго, на чым. 1. У каго-н. вельмі брудныя рукі, ногі, вушы, твар і пад. А рукі – бусел рэпу пасеяў. Праважа Воран. Рукі ні мыў мо зь месяц – хоць нажом скрабі, бусял рэпу пасея. Паўлаўшчына Ваўк. Ты так даўно ні мыў вушы, пэўно, што там ужэ бусял рэпу пасеяў. Каменка Бераст. Што ш ты такі гразны? Бусял рэпу пасеяў. Голдзішкі Шчуч. У старога Цішкі пад пазногцямі бусел рэпу пасеяў. Копаніха Смарг. Сьві´ня пасьвіла, па балоці хадзіла, та на нагах бусял рэпу пасеяў. Багушоўка Гродз. 2. У каго-н. цыпкі на нагах. А ў дзяцей за лета бусял рэпу пасеяў. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 20). Чаму ш ты ногі ні памыяш? А то бусял рэпу пасея. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 20). Дзеці доўго бегалі босыя, та ў Віці бусял рэпу пасеяў. Бабіна Гродз. (ЗНФ, 20). Бусял рэпу сеяў на тваіх нагах, ці што? Галынка Зэльв. (СНМЗ, 106). Як бусел жаб (жабы) есці, наесціся і пад. Спехам, на скорую руку. Нахватаўся як бусял жап, то ціпер жывот баліць. Ураджайная Навагр. Жуй трохі, а то ясі як бусел жабы. Зараз жывот балець пачне. Бярозаўка Лід. (ДСГБ). БУСЛА. Бусла запусціць куды. Падгледзець. Хоць стары, а ўсюды стараяцца бусла запусціць. Байкі Пруж. БУСЛІКАЎ. Буслікаў пускаць куды. Падглядваць. Што ты бусьлікаў пускаяш у мае карты? Але глядзі, сёроўна ні выйграяш. Гуды Лід. БУТАЛЬ. На буталь сесці. Уцягнуцца ў п'янства. Такі малады, а ўжо на буталь сеў. Кожны дзень напіты ходзіць. Хадзілоні Шчуч. БУТЫЛКА. Як бутылка цёмны. Вельмі (цёмны, недасведчаны). Цёмны як бутылка. Астрына Шчуч. (ППФВ, 69). БУТЫЛКУ. У бутылку заглядаць. Выпіваць, напівацца. Ні рас казала маці бацьку: табе абы ў бутылку заглядаць. Ваўчкі Сл. У бутылку заглядаць. Рыдзелі Гродз. (СНМ, 193). БУТЭЛЬКІ. На пустыя бутэлькі запрасіць, паклікаць і пад. На пачастунак, калі пад час застолля ўжо амаль усё з'едзена і выпіта. Паклікалі на пустыя бутэлькі і яшчэ хочуць, кап дзякуй сказала. Лябёдскія Баяры Шчуч. БУТЭЛЬКУ. У бутэльку глядзець. Выпіваць, напівацца. Толькі і ведае што ў бутэльку глядзець, а ў хаце нічога не робіць. Сакалы Воран. Дзе ш будзя толк у хаці, калі хазяін такі, што толькі у бутэльку глядзець умее. Заборцы Астр. У бутэльку глядзіць. Рыдзелі Гродз. (ППФВ, 32). БУХАЧОЎ. Надаваць бухачоў каму. Пабіць, пакараць каго-н. Бывала, ні паслухаясься маці, пойдзяш на рэчку на лёт. А прыйдзяш дахаты, як надае бухачоў, то ўжэ й ні хочацца нічого. Мацвееўцы Ваўк. БУЧУ. Падняць бучу. Узбунтавацца, не пагадзіцца з чым-н. Як бацька сказаў, што ў гэту сыботу будзям бульбу капаць, Ванька з Ігарам такую бучу паднялі, лець супакоілі. Кажуць, рана шчэ. Бярозаўка Лід. БЫВАЛА. Як ні ў чым не бывала. Быццам нічога не здарылася. Ты сёньня вясёлая, як ні ў чым ні бывала. Малахавічы Гродз. БЫК. Як бык здаровы. Вельмі (моцны, дужы, крэпкі). Здаровы як бык. Каменка Гродз. Ходзіць здаровы як бык, а рабіць нічога ні робіць, пэўна, таму такі здаровы, што нічога ні робіць. Моцевічы Лід. Ды ні хворая Марыся, здарова яна як бык. Слабодка Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедзена, пянства
17 👁