Бершты Шчуч. (ЗНФ, 98). Вот работнічкі! Яшчэ бульба ні сьпяклася, а яны, мусяць, ці ні
трэці рас селі на пяракур? Забалаць Воран. (ЗНФ, 98).
БУЛЬБУ. Зімой бульбу адкапаць. Жарт. Ніколі не адрабіць, не аддзячыць. Хадзі мне
памажы, я табе потым тэж памагу – зімой бульбу адкапаю. Дайнава Воран.
Хоць у бульбу хавайся. Выкл. Выказванне неспакою, трывогі, страху. Ну нарабіў ты
дзялоў, а цяпер хоць у бульбу хавайся. Капці Дзятл.
БУМ. Ні бум ні лясь у чым. Няўхв. Зусім нічога не разумее, не разбіраецца ў чым-н.
Ён жа ў гэтай арыфметыцы ні бум ні лясь. Залессе Бар. У гэтум дзелі ён ні бум ні лясь, а
робіць від, што разьбіраяцца. Каменка Шчуч.
БУРА. Бура здымае каго. Хто-н. злуецца, сварыцца. І чаго цябе бура здымае?
Супакойся ўжо. Партызанская Гродз.
Бура зносіць каго. Хто-н. крычыць, сварыцца, лямантуе. Чаго цябе бура зносіць, да
якіх пор ты крычаць будзяш?! Вострава Зэльв.
Бура носіць каго дзе. Няўхв. Хто-н. ходзіць, знаходзіцца дзе-н. А нагла яго ведая, дзе
ён прападая цэлы дзень, дзе яго бура носіць. Гарны Гродз. (СНМ, 91).
Бура нясе каго. Няўхв. Хто-н. ідзе, прыходзіць звычайна нечакана, непажадана. Каго
там бура нясе? Пескі Маст.
Бура панесла каго куды. Няўхв. Хто-н. пайшоў куды-н. Глядзі, Лёня пайшла. І куды
яе бура панесла? Вярэйкі Ваўк. І куды вас бура панесла! Будуйцеся там, дзе роўнае.
Піронім Сл. І чаго яго бура туды панесла? Табала Лід.
Бура прэ каго куды. Няўхв. 1. Хто-н. ідзе, ходзіць, прыходзіць. І куды цібе ў такую
рань бура прэ? Правыя Масты Маст. І куды цябе ўночы бура прэ? Сядзі лепяй у хаці. Лунна
Маст. А Божа, каго ш там ішчэ бура прэ? Гудзевічы Маст. 2. Хто-н. ідзе, бяжыць, едзе
вельмі хутка. І чаго цібе бура прэ на гэтум матацыклі?! Глядзі, як так будзяш лятаць, та
доўго ні наегдзіш, мазгі павесіш на дзераві. Бабіна Гродз. Куды цібе бура прэ? Пабех і
пабех, ні дам рады зысьціся. Мілявічы Маст. Куды цябе бура прэ? Накрышкі Дзятл. (СГВ,
580). Куды цябе бура прэ? Трабы Іўеў.
Бура яго (яе, іх) ведае (знае). Няўхв. Невядома. – Ну і дзе ты згубіла свой ключ?
– А бура яго ведая. Сурынка Сл. Бура яе знае, дзе яе носіць, ужо цэлую нядзелю не
заходзіла. Зенявічы Навагр. Ці ж я, дзеткі, ведаю, дзе яны ходзяць. Як пашлі
пасьнедаўшы, так і німа. Бура іх зная, што яны сабе думаюць. Драчаны Свісл. Бура яго
ведае, ці прыедзе ён заўтра. Варняны Астр. А бура яе зная, куды яна дзелася. Поразава
Свісл. – Ці прадалі яны хату? – А бура іх ведая. Правыя Масты Маст. Бура яго ведая, куды
ён паехаў, мне нічога ні сказаў. Пеляса Воран.
Якая бура прыперла каго. Няўхв. Чаму, з якой мэтай прыйшоў, прыехаў хто-н.
куды-н. І якая яго бура прыперла да нас? Дарагляны Маст.
БУРАК. Аж бурак праз вушы лезе. Іран. Залішне многа, празмерна (напіцца). Рая
была ў Якубавічах, напілася бурачанкі аш бурак праз вушы лезя. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 17).
Вар. аж бурак (бацвінне) праз вушы лезе.
БУРАКАМІ. Буракамі адпалю каму. Жарт. Аддам невядома калі, а можа і ніколі.
Жартоўны адказ на пытанне, калі будзе аддадзена пазычанае. – Кума, пазыч бутылку? –
Я то пазычыць магу, а чым ты аддаваць будзяш? – Ну, як ні аддам, то буракамі атпалю!
Стокі Свісл.
БУРБАЛКІ. Бурбалкі пускаць. Спаць пасапваючы, пахрапваючы. Ні ўсьпеў да
подушкі дайсьці, і ўжэ бурбалкі пускае. Складанцы Воран.
БУРКАЛЫ. Буркалы вырачыць. Груб. Глядзець здзіўлена, шырока расплюшчанымі
вачыма. Што буркалы вырачыў?! Ні бачыў хворага чалавека, то паўзірайся! Дзешкаўцы Свісл.
БУРКАЎКА. Як буркаўка. Вельмі рухавы, увішны, спрытны. Звітна баба, як
буркаўка. Парэчча Гродз. (СПЗБ-2, 287). Во, глянь на яе, хутка поле, пашла як бураўка.
Канюхі Ваўк
9 👁