параўняіцца. Косцевічы Астр. Хоць малалетак яшчэ, аля гарэ буць-буць. Дубінка Гродз. 3. чаго. Вельмі многа. Летась гуркоў у мяне было буць-буць. Русакова Сл. Будзь здароў. 1. Вельмі добры, выдатны. А там жняя была буць здароў, баба такая нічога і жаць умела. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 473). 2. Вельмі ладны, вялікі. Навалілі вос саломы буць здароў, конь ні мох цянуць, папіхалі ў ручкі. Бабіна Гродз. Будзь спок. Не турбуйся, не хвалюйся, не перажывай. Буць спок, я і сам сібе атстаяць дам рады. Бабіна Гродз. Буць спок, усё будзя, як ты думаяш. Варняны Астр. Буць спок, бесь цібе там абыдуцца. Агрызкі Маст. Не перажывай, усё будзя добра, буць спок, знойдзяцца твая карова. Не магла яна адбіцца ад статка. Дзеравянчыцы Сл. ● Спок – усечаная форма слова спакойны. БУЙДУ. Буйду пусціць. Распаўсюдзіць плёткі. Не, гэто ні праўды, што яго патпалілі, нехто буйду пусьціў: гнаў самагонку і загарэлася хата. Беражна Карэл. (ЗНС, 86). Буйду пусьцілі, што Маньцік ажаніўса, аля, мусі, ніпроўда. Прыстала нека алкагалічка, папілі разам, а тады пашла. Новая Руда Гродз. БУЙНА. Буйна памешаны на чым. Часцей няўхв. Вельмі захоплены чым-н., адданы чаму-н. А твой буйна памешаны на гэтым палявані. Ці прыносіць што, ці толькі ногі? Хадзілоні Шчуч. БУКЕЦІК. Як букецік. Ухв. Прыгожая, з густам апранутая. Пра дзяўчыну. Цяпер ёй шэйсят, а ў моладасьці была як букецік. Прыягджала Марыліна Ала. Аля ш і дзяўчук! Як букецік! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 84). Дзяўчыну ты выбраў сабе добру, як букецік. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 84). БУКСЫ. Гараць буксы. Гумар. Вельмі моцна хочацца піць (пасля выпіўкі, п'янкі, перапою). Кап соку ці хоць сыроваткі якой. Гараць буксы, ні магу. Падбершты Шчуч. Гараць буксы пасьля ўчарашняга. Мусі, трэба схадзіць на піва, заліць. Гродна Гродз. БУЛАВЕШКА. Булавешка садовая. Зневаж. Чалавек, які часта забываецца. Чаго ж ты вярнуўся з паўдарогі? Забыўся чаго, булавешка садовая? Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58). БУЛАЧКУ. Булачку з дзёгцем хацець. Іран. Зусім нічога. Адмоўны адказ таму, хто што-н. просіць. Я бачу, што ты ні на вуліцу хочаш, а булачку зь дзёхцям ты ні хочаш? Алекшыцы Бераст. БУЛКА. Не булка з маслам каму. Нялёгкая, сур'ёзная справа. Працаваць тут нялёгка, гэта табе ні булка з маслам. Хадзілоні Шчуч. БУЛКУ. З'есці (ізесці) гарадскую (гродзенскую) булку. Іран. Пажыўшы нейкі час у горадзе, падкрэслена імкнуцца да манераў гараджаніна. – Глядзі, як яна ўжэ на рускум ламаяцца. – Та дзіво, ужэ ш гарацкую булку зьзела, ні то, што ты – дзяроўня. Старына Маст. Дэўша як паехаў у Гродна, та ўсе задаецца. Думая, як зьеў гарацкую булку, то ні відно, што зь вёскі. Лунна Маст. Зьеў гродзянску булку, та й ні здароваяцца. Рыдзелі Гродз. Дзе ўжэ, зьеў гродзянску булку, заганарыўсо. Гудзевічы Маст. Ізела гарацкую булку, та ціпер рабіць ні хоча, намалюя пазурэ і па кінах толькі ходзіць. Бабіна Гродз. Можа каму яшчэ і булку варэннем намазаць. Іран. Адказ таму, хто просіць што-н. (як правіла, празмерна). – Дай мне да палучкі паўмільёна. – Нічога сабе, можа табе яшчэ і булку варэням намазаць? Зэльва Зэльв. БУЛОЎКУ. Булоўку павесіць. Замаркоціцца, засумаваць, адчайвацца.Чаго ж ты насупоніўся, булоўку павесіў? Новы Двор Шчуч. БУЛЬБА. Сабачая бульба. Труфель – клубнепадобны падземны грыб. Сабачу бульбу ў нас ні ядуць, хаця яе грумадзэня [многа] расьце. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 63). Некія на матацыклі прыехалі, та ўсякія грыбы зьбіралі, што пад рукі пападало. І сабачу бульбу ні абміналі. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 63). Яшчэ бульба не спяклася. Прайшло нямнога часу (як што-н. адбылося, зрабілася). – Здароў! Ой, які ты скоры! Яшчэ бульба ні сьпякласа, а ты ўжэ дахат вярнуўса. – Гэта табе скоро, а мне ні натто. Два месяцы атслужыў [на тэрытарыяльных зборах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянкі, сурёзная
8 👁