БРЭГУ. Брэ´гу няма каму. Няўхв. Каму-н. не сядзіцца на месцы, хто-н. паводзіць сябе неспакойна: дурэе, сваволіць і пад. Брэгу табе німа!.. Сеў бы трохі, а то лятаяш як чорт. Красляны Шчуч. Цэлы дзень табе брэгу німа, апсеў бы трохі! Дземорава Шчуч. ● Брэг – польск. brzeg 'бераг'. БРЭХ. Хортаў брэх. Падман, няпраўда. Ох і хват гэты Кузьма аб'ягорыць каго- нібуць, што ні скажа, ту ўсё хортаў брэх. Асіпаўцы Воран. БУБАН. Бубан разбіць. Асудж. Празмерна наесціся. Бубан разьбілі, ужо й сьмятану есьці ні хочуць... Ні грашэця Богу! Сурынка Сл. ● Бубан – бубен. БУБЕН. Біць у бубен. Жыва размаўляць, паведамляць аб чым-н. Па ўсёй вёсцы білі ў бубен аб вясельлі Лёдзі. Новы Двор Свісл. (СГВ, 579). Цішэй гавары, а то гэты языкаты стаіць. Падслухае, а потым ходзіць па вуліцы ды толькі ў бубен б'е. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57). У адзін бубен біць. Гаварыць і дзейнічаць заадно. Зарас іх ні разгоніш, бу так зьліліся, як салаўі ў бары, ды ўсё ў адзін бубен б'юць. Хто іх брахню ціпер стрымая? Асіпаўцы Воран. У бубен біць. Гл. біць у бубен. Як бубен голы. Вельмі (бедны). Жаніўся бедно. Нічого ні было, быў голы як бубен. Агрызкі Маст. Як у бубен біць. 1. Голасна расказваць, настойліва перадаваць ад аднаго да другога (якія-н. весткі, чуткі і пад.). Пра яго людзі як у бубен б'юць. Табала Гродз. (СНМ, 190). 2. Моцна і часта кашляць. Прастудзіўся недзя, то цэлу ноч бухікаў, як у бубян біў. Чамяры Сл. (ЖС, 153). Як у бубен бубнець. Голасна расказваць, настойліва перадаваць ад аднаго да другога (якія-н. весткі, чуткі і пад.). Ужэ ўсе як у бубян бубняць, што Гандзіна дачка разышлася с сваім. Кабузі Свісл. (ЗНФ, 95). Во нарабілі сораму! Уся вёска як у бубен бубніць. Вараны Бераст. (ЗНФ, 95). Аб ім усюды, як у бубен бубняць. Скідзель Гродз. (СНМ, 23). БУГ. За Буг заплуˊць. За бесцань ці зусім дарма. Будзе ён табе рабіць за Буг заплуць! Глядзі! Як скажаш, што грошай дасі, та можа што і зробіць. Лунна Маст. Хай Буг крэя. Выкл. Выказванне папярэджання, засцярогі ад чаго-н. нежаданага, непрыемнага, недапушчальнага. Ой, хай Буг крэя так жыць каму-нібуць, як я! Зэльва Зэльв. Што было ў каго намалочано, забралі ўсё да крышкі. А ціпер, ля, голу землю прадаюць. Усё пражылося, хай Бух крэя. Шурычы Свісл. Хай Бух крэя, як жылі. Пасьля вайны была бяднота, адналічно жылі, лён абівалі, пралі. Вострава Зэльв. (ДМГ, 65). БУГАІ. Зняцца на бугаі. Знаходзіцца ў стане палавой актыўнасці. Пра кароў. Карова знялася на бугаі. Солы Смарг. (СПЗБ -2, 323). Вар. узняцца (узнімацца, зняцца, падняцца) на валы (на быкі, на бугаі). БУГАЙ. Як бугай бегаць. Хутка. Васіль Адосішын як бугай гойсая па аселіцы. Баброўня Гродз. (СГВ, 613). БУДА. Была ў сабакі буда. Няма, не стала чаго-н. Столькі меў дроў! А цяпер была ў сабакі буда, нейкі ж злодзей убіўся, каб яму рукі паатсыхалі. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58). БУДЗЕ. Будзе нямала каму. Каму-н. дастанецца, хто-н. атрымае пакаранне. І пачаў нас лавіці, ды злавіў, якрас міне злавіў за варатнік. Кажа: «Я зара паляну, чыя ты. А, брыгадзірава. Усё далажу бацьку, будзя табе німало». Дружная Ваўк. БУДЗЕШ. Будзеш бедны. Паграж. Атрымаеш пакаранне. Бацько як дазнаяцца, што ты акно разьбіў, ой будзяш бедны. Бабіна Гродз. Я ўсё бачу! Але як паймаю другі раз – будзеш бедны, не пагляджу, што сваяк. Бібікі Маст. (Стэц.-1, 183). БУДЗЬ. Будзь-будзь. Ухв. 1. Вельмі добры, выдатны. Адгрукалі хлёў буць-буць, хоць сам бяры засяляйса. Бабіна Гродз. О-о, ён у нас хлопяц будзь-будзь. Задвор'е Зэльв. 2. Вельмі добра, выдатна. Салюня Маляўкава пяець буць-буць, ніхто ў вёсцы зь ёй ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абягорыць, бюць, дзембрава, задворе
11 👁