ціпер зьбяднелі, бацька пачаў гуляць, біцца ды яшчэ піў як у бочку ліў. Хамуты Гродз. (ЗНФ, 95). Валік што ні возьмя, усё зробіць, але ш п'е як у бочку лье. Ліжэйкі Дзятл. (ЗНФ, 95). Але ш ён п'е як у бочку лье. Волькавічы Ашм. П'е як у бочку лье і ні п'янея, во дзе здаровы! Задвор'е Зэльв. Як у пустую бочку. Асудж. Безвынікова. Я ёй даю і даю свае грошы, і ўсё як у пустую бочку, ніяк не ўталюю. Лозкі Дзятл. (СГВ, 514). БОЧЦЫ. У кожнай бочцы заты´чка. Асудж. Чалавек, які не да месца, без патрэбы ўсюды ўлезе, які ўмешваецца не ў свае справы. Што ты ніяк ні асядзеш. У кожнай бочцы затычка. Абыдземся бесь цябе. Геранёны Іўеў. Як у бочцы з салёнымі агуркамі дзе. Вельмі цесна дзе-н. У алтубусі ні павярнуцца, як у бочцы с салёнымі агуркамі. Волькавічы Ашм. БРАЖНІКА. Як з бражніка нясе. Няўхв. Вельмі моцна (чуваць пах перагару ад каго-н.). Нашто ты піў гэту гарэлку, ціпер нясе як з бражніка. Як зь людзьмі сустракацца? Дарагляны Маст. БРАМЕ. У пякельнай браме стаяць. Знаходзіцца ў перадсмяротным стане. Чалавек мусі ўжэ ў пякельнуй брамі стаіць, бо нат есьці ні бярэ. Поразава Свісл. БРАТ. Брат ты мой. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. О, брат ты мой, жызьня пашла, хай яе халера с такой жызьняй! Аляксандраўшчына Зэльв. Вар. брат (братку, браце) ты мой. БРАТКУ. Братку ты мой. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Усе думалі, што ён цямця-лямця, а тут, братку ты мой, усім раты пазатыкаў. Бабіна Гродз. Вар. брат (братку, браце) ты мой. БРАЦЕ. Браце ты мой. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Я, браця ты мой, рабіў на фермі, выхадных нам мала пападала. Пудзіна Навагр. Знаяш што, браця ты мой, ні мох я выхаваць каровы й коніка. Янцавічы Лід. (ДМГ, 94). Вар. брат (братку, браце) ты мой. БРОВАР. Як бровар запаліўшы (падпаліўшы) бегаць і пад. Іран. Неспакойна, мітусліва. Лётае апантаны, як бровар запаліўшы. Хліставічы Гродз. (СНМ-2, 14). Нарабіла дзялоў, то ціпер бегая як бровар патпаліўшы. Новы Двор Свісл. БРОВАРА. Як з бровара шылавіцкага нясе. Насмеш. Вельмі моцна (чуваць пах перагару ад каго-н.). Ну баба, нацюкалася, нясе як з бровара шылавіцкага. Дзеравянчыцы Сл. ● Шылавіцкі – прыметнік ад назвы вёскі Шылавічы Слонімскага раёна. БРОНЬКА. Як Бронька станілкава. Няўхв. Аматар выпіць, схільны да п'янства. Толькі пра вотку і думая, Як Бронька станілкава стаў. Лаздуны Іўеў. БРУД. Уваліцца ў бруд. Няўхв. Трапіць у непрыемную сітуацыю. Гэта ш трэбуло так уваліцца ў брут, ціпер усё жыцё ні адмыяса. Улезлы Ваўк. БРУТ. Брут тутэйшы. Няўхв. Кепскі чалавек. Брут ты тутэйшы, кап цібе завярнуло, кап цібе! Замасцяны Шчуч. ● Брут – гнус, заедзь. БРУХ. Брух мармоча ў каго. Каму-н. вельмі хочацца есці. У міне ўжо брух мармоча, бо з раня нічогі ні еў. Пеляса Воран. БРЫНДА. Як брында хадзіць і пад. Кепска, неахайна апранутым. Ой, дзяўчаткі, пайду перадзенуся, бо лажу як брында. Яблынька Дзятл. БРЫНДЫ. Брынды біць. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. Што ты брынды б'еш, калі ўсе працуюць?! Шлавенцы Воран. Што ты брынды б'еш? Новы Двор Шчуч. ● Брынды – ад брындаць 'хадзіць без справы'; параўн. літ. brindotis 'брадзіць апырсканым'. Узнік па мадэлі фразеалагізмаў тыпу лынды біць. БРЫНЖЫКІ. Брынжыкі строіць. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. Цяперашні маладзёш больш брынжыкі строіць, чым робіць. Буцілы Лід. БРЫСІ. Надуць бры´сі. Няўхв. Надзьмуцца, насупіцца, пакрыўдзіцца. Чаго ўжэ надула брысі? Можаш ісьці да сваіх дзяўчат, толькі ні буць доўго. Дарагляны Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш, задворе, пянея, пянства
11 👁