А табе толькі слухай, ён табе нагаворыць бочку арыштантаў. Валэйшы Воран.
Нагаворыць табе бочку арыштантаў, а ты сядзіш і слухаеш. Багушоўка Гродз. Ён табе
бочку арыштантаў можа нагаварыць. Жупраны Ашм. Калі ты пярастаняш языком
малоць, гуна [пустаслоў]? Бочку арыштантаў нагаварыў і так. Грабава Зэльв. (СНМЗ,
37). Лабайда гэтая прыходзіла, нагаварыла бочку арыштантаў і пайшла рагочучы.
Чамяры Сл. (ЖНСл., 181). У Стася ўжо натура такая, чалавека не прапусьціць, каб не
нагаварыць яму бочку арыштантаў. Відугараўшчына Лід. Ні слухайця гэтаго пляскача,
ён вам нагаворыць бочку арыштантаў. Малахавічы Гродз. (СНМ, 111). О ля, які хітрун!
Прыдзя, нагаворыць бочку арыштантаў ды пайдзе пасміхаючыся дадому. Чамяры Сл.
(ЖС, 157). Нагаварылі мне бочку арыштантаў, ні знаю, ці спраўлюся. Мейры Лід.
Прыехаў быў зяць у госьці, нагаварыў мне бочку арыштантаў, па гэту пору толькі яго і
бачыла. Корнаць Свісл. (СГВ, 580). А ты чакаяш няведама чаго, нагавырыў бочку
арыштантаў і ўцёк. Старынцы Бераст. Але і наплёў ты бочку арыштантаў. Парэчча
Гродз. Косьця нагаворыць бочку арыштантаў, ды толку яго слухаць. Малыя Эйсманты
Бераст. Нагаварыў бочку арыштантаў, а сам змыўся. Васілевічы Гродз. Ой і не люблю я
цябе, бо як прыйдзеш, як нагаварыш мне бочку арыштантаў, дык потым галава баліць.
Індура Гродз. Ты яго толькі слухай, ён табе нагаварыць бочку арыштантаў. Сухінічы
Маст. Нагаварыў ён мне бочку рыштантаў, я так нічога й не зразумеў. Гуршчызна Іўеў.
От, нагаварыла я табе бочку рыштантаў. Сухары Гродз. Вар. цэлую бочку (бочачку)
арыштантаў (рыштантаў); сем (сорак) бочак арыштантаў.
Бочку з гакам нагаварыць. Жарт. Вельмі многа і, як правіла, абы-чаго. Што ты яго
слухаяш. Ён табе як нагаворыць бочку з гакам, ту ні будзяш ведаць, што і рабіць. Лепш
паслухай разумнага чалавека. Асіпаўцы Воран.
Бочку з квасам нагаварыць. Жарт. Вельмі многа і, як правіла, абы-чаго. Ну, ужэ
нагаварыў бочку с квасам, сяць і памаўчы лепяй. Купры Шчуч.
Бочку і бочачку нагаварыць і пад. Няўхв. Вельмі многа і абы-чаго. Паймеш тут цібе,
наплёў бочку й бочачку, і папробуй разьбярыся што да чаго. Шылавічы Сл.
Бочку селядцоў нагаварыць і пад. Жарт. Вельмі многа і, як правіла, абы-чаго.
Нашаго дзеда натто любілі дзеці, той як нагаворыць ім бочку селятцоў, дык два дні
потым успамінаюць і сьміюцца. Малыя Краглі Дзятл. Нічого добраго ні сказаў, налапатаў
бочку селяццоў і пайшоў. Зачэпічы Дзятл.
Ліць як у бочку. Празмерна піць, напівацца спіртнога. Хоць ён і лье як у бочку, а
нічога зь ім ні робіцца. Варняны Астр.
Поўную бочку нагаварыць. Жарт.-іран. Вельмі многа і, як правіла, абы-чаго. Ну
нагаварыла поўну бочку, сам чорт цябе разьбярэ, калі ўжэ навучыся. Зенявічы Навагр.
Поўную бочку гультаёў нагаварыць. Жарт.-іран. Вельмі многа і, як правіла, абы-
чаго. Нагаварыў ён вам тут поўну бочку гультаёў, а вы яму й паверылі. Закальное Любан.
Цэлую бочку арыштантаў нагаварыць і пад. Жарт.-іран. Вельмі многа і абы-чаго.
Слухай ты яго, ён табе цэлу бочку арыштантаў нагаворыць. Багушы Шчуч. Нагаварыў
цэлу бочку арыштантаў. Нічого я, старая, ні паняла. Лунна Маст. Нагаворыць цэлую
бочку арыштантаў. Цвіклічы Гродз. (СНМ, 187). Вар. цэлую бочку (бочачку)
арыштантаў (рыштантаў); сем (сорак) бочак арыштантаў.
Як у бочку кашляць, бухаць, бухікаць і пад. Вельмі моцна і часта. Мой стары
прастыў, кашляе ноччу як у бочку. Уселюб Навагр. Бацька бухая як у бочку, трэба, каб да
дохтара схадзіў, мо якія сухоты. Купры Шчуч. Цалютку ноч дзіця як у бочку бухатала,
тылько наранку заснула. Дубна Маст. (СРЛГ, 19). Вар. як у бочку (у кадушку, у цэбар).
Як у бочку без дна. Няўхв. Безвынікова (рабіць што-н.). Робіш, робіш, і як у бочку без
дна, канца ні відаць гэтай рабоці. Вострава Зэльв.
Як у бочку ліць піць. Няўхв. Вельмі многа. Во бач ты яго, дапаў да дармовага соку,
п'еш як у бочку льеш. Талмінава Ашм. (ЗНФ, 95). Мазуры былі першыя багачы ў вёсцы, а
Дадатковыя словы
пеш
9 👁