Два боты пара. Няўхв. Абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Зьбіраяцца Ганна замуш за Колю, а ён жа гэдак п'е, але і яна ні лепша – два боты пара. Вольна Бар. У боты забраць. На службу ў войска (забраць). – Дзе ж ваш сын? Нешта не відаць яго. – Ды ўжо два месяцы мінула, як яго забралі ў боты. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 61). Ваньку ў боты ўчора забралі, кажуць, што будзя бліска служыць. Крупава Лід. (Хітр., 61). У боты біць. Не жадаць, упарціцца рабіць, выконваць што-н. А Дзіма мой і дзеўку мая, а ў боты ўсё роўна б'е. Гарадзечна Навагр. Сыну ўжо пат трыццаць, а ён усё ў боты б'е. Капці Дзятл. У боты загнаць каго. Стварыць для каго-н. цяжкасці, безвыходнае становішча. Слабы заробак у Стасюка, адны ўбыткі з гэтым рынкам: у боты загналі яго налагавікі. Крупава Лід. (Хітр., 61). Як боты з адной нагі. Аднолькавыя, вельмі падобныя. Марыся зь Ясям як боты з адной нагі, харакцярам – што адно, што другоё. Старына Маст. БОЦЕ. Як у парваным боце знайсці толк, разабрацца. Зусім не (разабрацца). Знойдзеш тут толк як у парваным боце. Гудэлі Воран. (ППФВ, 31). БОЧАК. Сем (сорак) бочак арыштантаў нагаварыць і пад. Жарт.-іран. Вельмі многа і абы-чаго. Набрындоліла сем бочак арыштантаў. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-3, 120). Толькі слухай гэтаго кашаплёта – ён табе нагаворыць сорак бочак арыштантаў. Беражна Карэл. (ЗНС, 90). Вар. цэлую бочку (бочачку) арыштантаў (рыштантаў); сем (сорак) бочак арыштантаў. БОЧАЧКУ. Бочачку арыштантаў нагаварыць і пад. Жарт.-іран. Вельмі многа і абы- чаго. Дзяцька нагаворыць бочачку арыштантаў, а ты потым і разбярыся. Місявічы Воран. Вар. цэлую бочку (бочачку) арыштантаў (рыштантаў); сем (сорак) бочак арыштантаў. БОЧКА. Бочка арыштантаў. Падазроная, сумніўная кампанія. Па вёсцы блэнтаецца бочка арыштантаў. Самуйлавічы Маст. Як бочка напіцца. Вельмі многа. П'яўкі кроў сысалі, яна нап'ецца як бочка. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 56). Як бочка смаленая. Няўхв. Тоўсты. Пра чалаека. Аткарміўся, як бочка смаляная. Бо без работы, зусім нават паляц с пальцам ні сутыкая. Шчорсы Навагр. БОЧКІ. Ад кожнай бочкі за´тычка. Няўхв.1. Той, хто ўмешваецца не ў сваю справу. Гэта Маруся ат кожнай бочкі затычка, усюды яе дзела. Зенявічы Навагр. 2. Той, хто выконвае работу за іншых. Ты што, ад кожнай бочкі затычка? Чаго ты за яго рабіць будзеш? Хай сам ідзе, такі разумны. Варняны Астр. 3. Вельмі актыўны чалавек, які ўсюды паспявае, без якога не абыходзіцца ніводная справа. Гэта ў нас у сяле баба была, Дзедуха яе называлі па-вулічнаму. Ну та ля, гэдык і казалі: ад кожнай бочкі затычка, бо ўсюды лезла, ніадныя хрысьціны, ніадныя мярліны безь яе ні абыходзіліса. Старына Маст. Бочкі каціць. Гл. каціць бочкі. Да кожнай бочкі затычка. Вельмі актыўны чалавек, які ўсюды паспявае, без якога не абыходзіцца ніводная справа. Наш Дзіма да кожнай бочкі затычка, нічога безь яго ні абыходзіцца. Макараўцы Бераст. Каціць бочкі на каго. Няўхв. Папракаць, абвінавачваць каго-н., прыдзірацца да каго-н. Нашто ты на мяне коціш бочкі, што я табе зрабіла? Мыслава Сл. (СГВ, 594). Чаго ты на мяне бочкі коціш? Улезлы Ваўк. Кожнай бочкі за´тычка. Няўхв. Той, хто ўмешваецца не ў сваю справу. Усюды ты свой нос усунеш, кожнай бочкі затычка. Пагарэлка Карэл. Наш Іван усюды свой язык усуня, кожнай бочкі затычка. Турэц Карэл. (СГВ, 595). БОЧКУ. Бочку арыштантаў (рыштантаў) нагаварыць і пад. Жарт.-іран. Вельмі многа і абы-чаго. Табе вер, зноў нагаворыш бочку арыштантаў. Хутар Праважа Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца, пяўкі
11 👁