БОТ. Бот боту пара. Асудж. Абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Але ж падабраліся адзін да аднаго – бот боту пара. Задвор'е Зэльв. Яны як адно – бот боту пара. Правыя Масты Маст. А малады з маладой дык бот боту пара, абодва што змеі. Варняны Астр. Бот дзіравы. Зневаж. Дурны, неразумны чалавек. Ці ты ні бачыш, што сюдою ні пройдзяш? Куды ты сунеся, бот дзіравы! Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58). Як бот дурны, тупы. Няўхв. Вельмі, надзвычай. Хоць стары, а дурны як бот. Дакудава Лід. Гэты чалавек дурны як бот. Правыя Масты Маст. Як бот дурны. Бярозаўка Лід. Як бот дурны. Варняны Астр. Электрык, а як бот тупы. Талькаўцы Ваўк. Як бот без халявы дурны. Няўхв. Вельмі, надзвычай (дурны, неразумны). Дурная ты як бот біс халявы. Куды ш ты лезяш? Засецце Дзятл. Як бот боту да пары пасаваць. Вельмі (падыходзіць). Як бот боту да пары, так і маладыя пасуюць адзін другому. Талькаўцы Ваўк. Як бот Вайцюлёвы ў чым. Зусім няздольны, не разбіраецца ў чым-н. А мой жа ш хлапец у гэнай арыхметыцы як бот Вайцюлёвы. Заборцы Астр. Як бот дзюравы дурны. Няўхв. Вельмі, надзвычай. Ты такі дурны як бот дзюравы. Кямелішкі Астр. Дурны як бот дзюравы. Крэйванцы Ашм. Як бот з левай нагі дурны. Няўхв. Вельмі, надзвычай. Ужэ гэты Янак Гэлін то дурны як бот зь левай нагі. Геранёны Іўеў. Што ў яго ў галаве, ні ведаю. Яму гаворыш адно, а ён усё роўна сваё чаўпе. Ну проста дурны як бот зь левай нагі. Лаздуны Іўеў. Як левы бот дурны. Груб.-іран. Вельмі, надзвычай. Ці ты дурны як левы бот, ці ты ні панімаіш, што я табе кажу?! Ні кідай покуль што гэтай работы, бо цяпер лепшай ні знойдзіш. Мардасы Ашм. Аля ты і дурны як левы бот, што не пашоў у грыбы, іх так было шмат, мы цэлыя кошыкі назьбіралі. Пеляса Воран. Як левы бот з дзюркай на пяце дурны. Груб.-іран. Вельмі, надзвычай. Тлумачыў, тлумачыў яму, віджу, ні панімаіць, зусём дурны як левы бот з дзюркай на пяце. Косцевічы Астр. Як парваны бот дурны. Няўхв. Вельмі, надзвычай. Але ж ужэ дурны як парваны бот. Дубна Маст. Як пятроў бот з левай нагі дурны. Абразл. Вельмі, надзвычай. Злуй ні злуй, а я вот табе прамо скажу: дурны ты як пятроў бот зь левай нагі. Бабіна Гродз. Як у бот нагу адзець. Ухв. Атрымаць добры вынік, тое, што прыносіць радасць, задавальненне. Як што добрае палучыцца, што задумаў добрае, зрабіў, то гэта як у бот нагу адзеў. Косцевічы Астр. Як у бот ступіць. Прыйсці жыць на ўсё гатовае. Харошы хлопец! Жаніцца толькі трэба. Хто пойдзіць за яго, то як у бот ступіць, усё ёсьць: і хата, і гаспадарка. Косцевічы Астр. Як шы´мшаляў бот прапасці. Іран. Бясследна, невядома куды (прапасці). Учора ўвечары павесіла збанок на плот, раніцай устала, а яго німа, прапаў як шымшаляў бот. Лозкі Дзятл. БОТАХ. Памру ў ботах. Гумар. Абавязкова, нягледзячы ні на што. Каб я, шафёр, на аўтобусі егдзіў у вёску... Ні будзя гэтаго. Памру ў ботах, а «Масквіча» куплю! Струбніца Маст. БОТЫ. Абуць у боты каго. Ашукаць, падмануць каго-н. Некалі ён і цябе абуя ў боты. Сенна Навагр. Боты таптаць. Служыць у войску. Наш сын ужо тры месяцы як боты топча. Шкадую я яго. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58). Прышла пара і табе боты таптаць. Мо павестку ўжэ палучыў? Сурынка Сл. Даць у боты. Гумар. 1. Уволю, да ўпаду патанцаваць, натанцавацца. Празь месяц у іх вясельле, ну ўжо й дамо ў боты. Любча Навагр. 2. Многа выпіць спіртнога, напіцца. А мой то добра даў у боты, ледзьве прыцягнуўся. Капці Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
8 👁